Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Музеі і наша спадчына

18.02.2020
СЛОЎНІК Музеі і наша спадчына

Слоўнік да заняткаў па тэме “Музеі і наша спадчына”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Музеі і наша спадчына

Музей – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія выяўляюць прадметы музейнага значэння, камплектуюць музейныя фонды, ажыццяўляюць на пастаяннай аснове ўлік і захоўванне музейных прадметаў, навукова- дапаможных і сыравінных матэрыялаў, вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

Музейная справа.

Музейны прадмет – культурная каштоўнасць або выдзелены з навакольнага асяроддзя ў выніку навуковай дзейнасці прыродны аб’ект, якiя маюць навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць, пастаянна захоўваюцца ў музеі i ўключаны ў музейны фонд.

Музейная калекцыя – збор музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аб’яднаных адной або некалькiмi прыкметамi, які мае навуковую, гiстарычную, мемарыяльную, мастацкую i (або) эстэтычную вартасць як адно цэлае.

Музейны фонд – навукова абгрунтаваная сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якiя пастаянна захоўваюцца ў музеi.

Кансервацыя музейных прадметаў.

Рэстаўрацыя музейных прадметаў.

Экспазіцыя.

Гiсторыка-культурная спадчына.

Культурная каштоўнасць – створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльны аб’ект i нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае значэнне.

Гісторыка-культурная каштоўнасць – культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

(Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь – адзін з вядучых музеяў краіны, збор якога налічвае 481 244 адзінак захоўвання асноўнага і навукова-дапаможнага фонду, размеркаваных па 58 калекцыях.

Філіялы музея: Дом-музей I з’езда РСДРП; Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і аддзел філіяла «Гасцёўня Уладзіслава Галубка»; Музей гісторыі беларускага кіно; Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці; Музей прыроды і экалогіі.

Шэраг музейных прадметаў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. З наданнем 1-й катэгорыі: скарб манет рымскай чаканкі (389 адзінак, І–ІІ стст. н.э.); камплект паясных блях (так званы «пояс Вітаўта», канец XІV – першая палова XV ст.). З наданнем 2-й катэгорыі: царскія вароты з іканастаса Георгіеўскай царквы Давыд-Гарадка (сярэдзіна XVIII стагоддзя), партрэт Ёзэфа Прозара, выкананы невядомым мастаком у 1766 годзе.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат