Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларуская навука

28.01.2020
СЛОЎНІК Беларуская навука

Слоўнік да заняткаў па тэме “Беларуская навука”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Беларуская навука

Некаторыя звесткі

* За сем апошніх гадоў (дадзеныя на 2018 г.) сусветны ВУП вырас на 25%, у той жа час рост ВУП Беларусі не дацягнуў да 6%. Атрымліваецца, што эканоміка Беларусі сем гадоў (2011–2017 гг.) развівалася амаль у пяць разоў павольней, чым у сярэднім ва ўсім свеце.

* “У навукова-тэхналагічнай сферы ўнутранымі крыніцамі пагроз нацыянальнай бяспецы з’яўляюцца:

– навукаёмкасць ВУП ніжэйшая за крытычны ўзровень, неабходны для ўзнаўлення навукова-тэхналагічнага патэнцыялу;

– нізкая інавацыйная актыўнасць і ўспрымальнасць беларускай эканомікі;

– неэфектыўнасць нацыянальнай інавацыйнай сістэмы;

– неспрыяльная ўзроставая структура і недастатковы ўзровень падрыхтоўкі навуковых кадраў.”

* У савецкі час навукаёмкасць ВУП Беларусі складала ~ 2.1–2.3%, цяпер – 0.5 – 0.7%.

* У вядучых краінах ЕС аб’ём урадавага фінансавання навукі складае ў сярэднім 0,71% ад ВУП, у новых краінах ЕС – 0,39%, у Беларусі – толькі 0,19%.

* Сярэдні сусветны паказчык фінансавання навуковых даследаванняў і распрацовак у пераліку на аднаго навукоўца з 2002 па 2009 год вырас з 136,2 да 182,4 тыс. дал. ЗША. У Беларусі гэты паказчык склаў 39,5 тыс. дал. (у Расеі 75,8, у цэлым па СНД 67,9). Беларускі паказчык супастаўны з паказчыкам краін Паўночнай Афрыкі (42,8).

* Публікацыйная актыўнасць беларускіх навукоўцаў паводле сусветных навуковых баз (SCORPUS, WEB of Sciences ды інш.) у год склала 2100 артыкулаў (на 2018 год). У той жа час Літва – 2700, Эстонія – 2200, Латвія – 1250 (дадзеныя на 2012 год). Варта прыгадаць, наколькі менш насельніцтва ў гэтых краінах у параўнанні з Беларуссю.

* Колькасць даследчыкаў у Беларусі складае 1776 чалавек на 1 млн насельніцтва. Для параўнання: у Расеі – каля 3000, у новых краінах ЕС – 2319, у вядучых краінах ЕС – 4453 чалавекі.

* Наданне ступені доктара навук у лічбах: 2014 год – 45, 2015 год – 48, 2016 год – 44 чалавекі.

* Размеркаванне дактароў навук паводле ўзросту (2016 год): да 29 год – 0%, 30-39 год – 0,6%, 40-49—3,5%, 50-54 – 5,7%, 55-59 — 11,3%, 60-69 – 40,7%, 70 і больш – 38,2%.

* Некаторыя звесткі па кадрах Акадэміі навук на 2018 год. Колькасць супрацоўнікаў – 15093. З іх навуковых супрацоўнікаў – 5311. Дактары навук – 387. Кандыдаты навук – 1588. (З іх дактары навук, старэйшыя за 60 год – 82%; кандыдаты навук, старэйшыя за 60 год – 34,6%). У 2018 годзе абаронена 7 доктарскіх дысертацый, 55 кандыдацкіх дысертацый.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат