Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Турызм

22.01.2020
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Дзед Мароз, Зюзя, Святы Мікалай ці Санта?

Дзед Мароз, Зюзя, Святы Мікалай ці Санта?

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

Хто прыносіць беларускім дзеткам падарункі ў Калядную (а некаторым у Навагоднюю) ноч – Дзед Мароз, Зюзя, Святы Мікалай ці нават Санта Клаус?

Часцей за ўсё сёння мы пачуем у адказ — Дзед Мароз, хоць гэта і не самы традыцыйны персанаж, які з’явіўся, як сцвярджаюць, толькі ў савецкі час і прыносіў падарункі не на Каляды, а менавіта ў Навагоднюю ноч. Але ж у даўнія часы беларусы святкавалі найперш Каляды, а не Новы год. У гэты перыяд ад хаты да хаты хадзілі калядоўшчыкі з каляднай зоркай, дзедам, бабай, цыганам і цыганкай, казой і мядзведзем, спявалі, віншавалі гаспадароў і атрымлівалі за гэта розныя прысмакі. Гэта і былі калядныя падарункі. Сёння гэтая традыцыя, асабліва сярод моладзі, пачынае вяртацца. Аднак і ад персанажа, які кладзе падарункі пад падушку, пад ялінку або ў шкарпэтку, таксама ўжо ніхто не збіраецца адмаўляцца.

Канкурэнцыю Дзеду Марозу складае сёння Святы Мікалай. Ёсць паданне, што ён нарадзіўся блізу 300 года нашай эры ў Лікіях і быў арцыбіскупам, рабіў цуды і таемна дапамагаў людзям, бо добрыя справы не робяцца напаказ. Так, аднойчы ў Калядную ноч Святы Мікалай закінуў у акно дзвюм сястрычкам мяшэчкі з золатам, каб бедны бацька не прадаў іх блудніцы. Адзін з мяшэчкаў патрапіў у шкарпэтку – нібыта з таго моманту і пачалася сусветна вядомая традыцыя. У заходнім свеце Святога Мікалася клічуць Санта Клаўсам.

Што тычыцца Зюзі – то гэта самы старажытны міфалагічны персанаж беларусаў. Імя яго, паводле этымалогіі, паходзіць ад гукавобразнага слова, якое абазначала холад, мароз, а ў некаторых мясцовасцях нават агонь. Дарэчы, вытворны ад гэтага слова дзеяслоў назюзюкацца выступае прастамоўным сінонімам да слова напіцца. Гаворам вядомы таксама фразеалагізм напіцца ў зюзю з тым самым значэннем. Гэты стары сімалізаваў у паганскія часы зіму і, каб яго ўлагодзіць і абараніцца ад лютага марозу, нашыя продкі нават ставілі на ноч місу з куццёй і кідалі лыжку кашы за акно. Так і казалі: Зюзя на двор – куцця на стол. То бок давалі падарунак яму Зюзю малявалі як сівабародага лысага ці наадварот з доўгімі валасамі дзядка, які хадзіў басанож і размахваў булавой. Яго больш познія нашчадкі – Святы Мікалай і Дзед Мароз, выглядалі падобным чынам, аднак мелі ўжо больш выкшталцоную вопратку, шапку на галаве і боты на нагах.

Не ўсе сёння хочуць, каб да іх наведваўся Дзед Мароз, бо асацыююць яго з савецкай ідэалагічнай спадчынай. Усе часцей на Каляды чакаюць Святога Мікалая (дарэчы, многія, напрыклад, каталікі, не адмовіліся ад яго і ў савецкія часы).  Сёння робяцца таксама спроба замясціць Дзеда Мароза Зюзем (узгадайце Зюзю Паазерскага, які мае рэзідэнцыю пад Паставамі). Мяркую, што ў хуткім часе мы ўбачым, хто выйграе ў гэтай канкурэнтнай барацьбе.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Напішыце віншаванні з Калядамі / Новым годам / Старым Новым годам курсам “Мова Нанова”, слухачам курсаў, а можна і сабе самой / самому

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат