Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Застольныя песні

22.01.2020
СЛОЎНІК Застольныя песні

Слоўнік да заняткаў па тэме “Застольныя песні”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Застольныя песні

 

Як пайшоў я на базар

 

в. Ананчыцы, Салігорскі р-н, Мінская вобл.

Tradycyja — Бяседныя песні — 2019

 

  1. Як пашоў я на базар

Люльку купаваці,

Найшоў люлечку чырвону, –

Не з кім таргаваці.

Найшоў люлечку чырвону, –

Не з кім таргаваці.

 

Прыпеў: Дудачка-дудаўка,

Выбівалка-стукалка,

Сама йграе, сама б’е, –

Выбівае, стукае.

Сама йграе, сама б’е, –

Выбівае, стукае.

 

  1. Як я люлечку купіў

Да начаў курыці,

Сабраліся мужыкі,

Хацелі набіці,

Сабраліся мужыкі,

Хацелі набіці.

Прыпеў.

 

  1. Як пашоў я ўцякаць

Да праз тры гароды,

Зачапіўся за гарбуз, –

Нарабіў я шкоды.

Зачапіўся за гарбуз, –

Нарабіў я шкоды.

Прыпеў.

Раса росу расіла

в. Баранава Старадарожскага р-на Мінскай вобл.

Запісала Ірына Васільеўна Мазюк у 2006 г.

 

Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:

–      Галубочэк мой, паедзем дамой.

А ў нас волікі мычаць, яны естачкі хацяць.

Паедзем дадому, паедзем дадом[у].

–      А нашто ж нам волікі, перад намі столікі.

Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].

 

Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:

–      Галубочэк мой, паедзем дамой.

А ў нас свіначкі вішчаць, яны естачкі хацяць.

Паедзем дадому, паедзем дадом[у].

–      А нашто нам свіначкі, перад намі місачкі.

Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].

 

Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:

–      Галубочэк мой, паедзем дамой.

А ў нас барачкі бляяць, яны естачкі хацяць.

Паедзем дадому, паедзем дадом[у].

–      А нашто ж нам нам барачкі, перад намі чарачкі.

Не едзьмо да дому, не едзьмо дадом[у].

 

Раса росу расіла, жонка мужа прасіла:

–      Галубочэк мой, паедзем дамой.

 

(“Бяседныя песні” Tradycyja 2019)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат