Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Дудка беларуская

30.05.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моўны тэст

ТЭСТ

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
Заданне

ТЭСТ

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

  1. Пастаўце назоўнікі ў месным склоне:
            1. Пост – *на пасту, у посце
            2. Муж – *пры мужу
            3. Брат – *пры браце
            4. Рог – *на рагу і на розе
            5. Кажух – *у кажуху і ў кажусе

2.Пастаўце назоўнікі ў творным склоне:

            1. Верф – *верф’ю
            2. Гусь – *гуссю (жан)
            3. Кішэнь – *кішэнню і кішэняй
            4. Мазоль – *мазалём (муж. р.!)
            5. Гладзь – *гладдзю

3.Перакладзіце дзеясловы незакончанага трывання:

            1. Страдать – *пакутаваць (пакутую)
            2. Огораживать – *абгароджваць (абгароджваю, этымалагічная о: гародзіць)
            3. Исследовать – *даследаваць (даследую)
            4. Издеваться – *здзекавацца (здзекуюся)
            5. Напаивать – *напойваць (напойваю; і → й)

4.Падбярыце трывальную пару:

            1. Бліскаць – *бліснуць
            2. Абнародаваць – *аднатрывальны (закончанае трыванне)
            3. Пераследаваць – *аднатрывальны (незакончанае трыванне)
            4. Вымярзаць – *вымерзнуць
            5. Прэміраваць – *двухтрывальны

5.Пастаўце дзеясловы ў 2 асобе адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу:

            1. Ую – *ві, віце
            2. Бягу – *бяжы, бяжыце
            3. Чышчу – *чысці (чысць), чысціце (чысцьце)
            4. Вызначу – *вызначы, вызначыце
            5. Запрагу – *запражы, запражыце

6.Запішыце формы 2 асобы множнага ліку абвеснага і загаднага ладу:

            1. Ліць – *льяце, ліце
            2. Мыць – *мыеце, мыйце
            3. Везці – *везяце, вязіце
            4. Пад’есці – *пад’ясце, пад’ешце

7.Утварыце магчымыя формы 1 асобы множнага ліку і 3 асобы адзіночнага і множнага  ліку загаднага ладу:

          1. Прывезці – *прывязем, давай прывязём, (ня)хай прывязе, (ня)хай прывязуць
          2. Піць – *п’ем, пійма, давай піць, (ня)хай п’е, (ня)хай п’юць
          3. Кінуць – *кінем, кіньма, давай кінем, (ня)хай кіне, (ня)хай кінуць

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат