Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Дудка беларуская

03.12.2019
СЛОЎНІК Дудка беларуская

Слоўнік да заняткаў па тэме “Дудка беларуская “

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Дудка беларуская

АКАРЫНА (італ. ocarina — гусяня) — духавы музычны інструмент авальна-выцягнутай формы. Створаная ў Італіі. Вырабляецца найчасцей з гліны.
ДУДКА — агульная назва разнастайных драўляных музычных інструментаў сямейства прадольных флейтаў.
ПАРНЫЯ, ПАДВОЙНЫЯ ДУДКІ, СПАРЫШЫ – дудкі, якія складаюцца з дзвюх ці чатырох дудак.
ПІШЧЫК, ЧАРОТКА – духавы язычковы інструмент. Вырабляецца са сцябліны жыта, альбо з чараціны.
ДУДА – традыцыйны беларускі духавы музычны інструмент складанай канструкцыі, складовымі часткамі якога ёсць скураны мех і не меней трох драўляных трубак рознай велічыні і прызначэння – соска, перабор і гук (бурдон).
ДУДА-МАЦЯНКА – розніцца ад класічнай дуды тым, што замест аднаго бурдона мае тры, якія не маюць рагаўнёў.
СВІСЦЁЛКА – невялічкі духавы інструмент, найчасцей з гліны, з адной-чатырма ігравымі адтулінамі. Традыцыйны лепіцца ў выглядзе птушкі, коніка, рыбкі, свойскай альбо дзікай жывёліны.
ВАРГАН, ДРЫМБА – старажытны самагучальны язычковы музычны інструмент. Складаецца з металічнай падкоўкі і сталёвага язычка. Падчас грання варган прыціскаюць да зубоў, пальцам зашчыкваюць язычок, а рот служыць рэзанатарам.
ЖАЛЕЙКА — духавы язычковы інструмент з моцным і рэзкім гукам. Вырабляецца з дрэва і рога-раструба.
ГАРБУЗІК-СПАРЫШ — духавы язычковы інструмент з дзьвюх трубак і рэзанатарам з высушанага гарбуза.я Станіслаў

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат