Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мова пісьменнікаў 1920-х гг.

24.05.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Любові ці любві?

Любові ці любві?


powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Скланенне назоўнікаў жаночага роду адзіночнага ліку з нулявым канчаткам

Канчаткі назоўнікаў 3 скланення залежаць ад зычнага, на які заканчваецца аснова. Можна вылучыць 4 групы: 1. на мяккія зычныя, 2. на губныя б, ф, ў, 3. на зацвярдзелыя ж, ш, ч, ц; 4. на зацвярдзелы р.

У родным, давальным і месным склонах назоўнікі, што заканчваюцца на  мяккі і на губны зычны, маюць канчатак -і: столь – столі, верф – верфі. Калі ж назоўнікі заканчваюцца на зацвярдзелы зычны, то маюць канчатак –ы: ціш – цішы, Сібір – Сібіры.

Фанетычная з’ява чаргавання націскнога о з ненаціскным ы адбываецца ў формах роднага, давальнага і меснага склону назоўнікаў кроў, свякроў – крыві, свекрыві.

Цікавай у плане скланення з’яўляецца пара любоў – Любоў. Калі перад намі агульны назоўнік, то ў родным, давальным і месным склонах ён мае варыянтнае ўжыванне з галоснай о і без яе (беглая галосная): любві і любові.  Калі ж гэта ўласнае імя, то галосная о заўсёды захоўваецца: Любові.

У творным склоне назоўнікі на мяккі, губны зычны і на р звычайна маюць канчатак –ю: столлю, верф’ю, Сібір’ю, а на зацвярдзелы – канчатак –у: цішшу, ноччу.

У творным склоне апошні зычны асновы, за выключэннем губных і зацвярдзелага р, падаўжаецца, калі стаіць пасля галоснага: медзь – меддзю, столь – столлю, гразь – граззю, ціш – цішшу. Падаўжэнне не адбываецца, калі аснова назоўніка заканчваецца на збег зычных: смеласць – смеласцю, хуткасць – хуткасцю.

Калі назоўнік заканчваецца на губны зычны або на р, падаўжэння не адбываецца. Пасля б, п, ф і р будзе пісацца апостраф: верф – верф’ю, глыб – глыб’ю, Сібір – Сібір’ю. Калі слова заканчваецца на ў, апостраф не пішацца: кроў – кроўю, любоў — любоўю.

Звярніце ўвагу на тое, што назоўнік моц стаіць у парадыгме асобна і ў творным склоне мае канчатак –ай: моц – моцай, як назоўнікі жаночага роду першага скланення кшталту тысяча.

Існуе цэлы шэраг словаў з варыянтнымі канчаткамі: у/ю і яй (яю) / ёй (ёю): БеларусьБеларуссю і Беларусяй (у Наталлі Арсенневай: над Беларусяй ціхой і ветлай…). Сёння нарматыўным лічыцца толькі першы варыянт, але ў апошнія дзесяцігоддзі другі таксама пачаў вяртацца ў актыўны ўжытак: далонь – далонню і далоняй (даланёй, даланёю), кроў — кроўю і крывёй (крывёю).

 Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Пастаўце назоўнікі ў творным склоне:

          1. Гар – *гар’ю
          2. Павець – *павеццю
          3. Прыстань – *прыстанню
          4. Аповесць – *аповесцю
          5. Ціш – *цішшу і цішай
          6. Цемень – *цеменню
          7. Цень – *ценем (муж. р.!)
          8. Смерць – *смерцю
          9. Шыр – *шыр’ю
          10. Далонь – *далонню і далоняй
          11. Верф – *верф’ю
          12. Шынель – *шынялём (муж. р.!)
          13. Годнасць – *годнасцю
          14. Гусь – *гуссю (жан)
          15. Вільгаць – *вільгаццю
          16. Сібір – *Сібір’ю
          17. Сенажаць – *сенажаццю
          18. Роспач – *роспаччу
          19. Мазоль – *мазалём (муж. р.!)
          20. Гразь – *граззю і гразёй
          21. Об – *Об’ю
          22. Веліч – *веліччу
          23. Гладзь – *гладдзю
          24. Кішэнь – *кішэнню і кішэняй
          25. Глыб – *глыб’ю
          26. Медаль – *медалём (муж. р.!)
          27. Радасць – *радасцю
          28. Свіслач – *Свіслаччу

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат