Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мова пісьменнікаў 1920-х гг.

03.12.2019
СЛОЎНІК Мова пісьменнікаў 1920-х гг

Слоўнік да заняткаў па тэме “Мова пісьменнікаў 1920-х гг”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Мова пісьменнікаў 1920-х г.г.

 

СЛОВЫ І ВЫРАЗЫ,

УВЕДЗЕНЫЯ Ў СУЧАСНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

ПІСЬМЕНІКАМІ ДВАЦЦАТЫХ

Янка Купала Сухазёлле, пакрыёма, яснота, светапогляд, пасад
Уладзімір Дубоўка Агораць, апантаны, ашчаперыць, водар, дойлід, збочыць, зьнічка, імклівасьць, наканаваны, нелюдзь, непрыдатны, талака
Кандрат Крапіва Цемрашал, наватвор
Язэп Пушча Надхмар’е

 

АГУЛЬНАПРЫНЯТЫЯ ПАЭТЫЧНЫЯ МЕТАФАРЫ,

СТВОРАНЫЯ ПАЭТАМІ ДВАЦЦАТЫХ

 

аўтар метафара сэнс хто карыстаўся
Уладзімір Дубоўка Беларусь-шыпшына Прыгажосць і пакута (кветкі і дзіды) В. Быкаў (“Знак бяды”) і інш.
Валер Маракоў

 

 

пялёсткі Хуткаплыннасць, кароткачасовасць жыцця Ул.Дубоўка, М.Хведаровіч

і інш

Алесь Дудар

 

май, поўны паэм Паэтычная ўзнёсласць маладосці П.Глебка

 

РАСПАЎСЮДЖАНЫЯ СЛОВЫ ПАЭЗІІ ДВАЦЦАТЫХ,

ШТО ЗНІКЛІ З УЖЫТКУ

 Дэсань — узор

Кунежыць – песціць, лашчыць

Сэймаваць — абмяркоўваць

Многакраць — шматкроць

Чмара – вельмі шмат

Гэрцы – злодзеі, злачынцы

Памжа – хмарнае надвор’е

Вілаводны – падманны, крывадушны

Віратлівы – буркатлівы, перакацісты

Заістужыць – віцца, бегчы (пра дарогу)

Бесхацінцы – бяздомныя, галота

Дзеньдзівер — мальва

Скогат – вой, выццё

Сукрыстасць — кучаравасць

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат