Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Агучка па-беларуску

30.05.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ У гаросе ці ў гароху?

У гаросе ці ў гароху?

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў месным склоне

Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку, а таксама чаргаванні зычных у аснове ў месным склоне будуць залежаць ад:

Канчаткі асабовых назоўнікаў:

  1. Назоўнікі з асновай на цвёрды зычны маюць канчатак –е: брат – пры браце, плытагон – пры плытагоне, Сцяпан – пры Сцяпане, Арцём – пры Арцёме (выключэнне складаюць словы дзед і прадзед, у якіх дапускаюцца варыянтныя канчаткі: пры дзедзе ды прадзедзе і пры дзеду ды прадзеду).
  2. Назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й маюць канчатак – ю: герой – пры герою, Андрэй – пры Андрэю, круцель – пры круцялю.
  3. Назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя ж, ш, дж, ц ,ч, р маюць канчатак – у: бондар – пры бондару, мудрэц – пры мудрацу, віцьбіч – пры віцьбічу, Рыгор – пры Рыгору.
  4. Назоўнікі з асновай на заднеязычныя г, к, х маюць канчатак – у: вораг – пры ворагу, пастух – пры пастуху, Алег – пры Алегу, рыбак – пры рыбаку.

Канчаткі неасабовых назоўнікаў:

  1. Канчатак –е маюць

 — назоўнікі з цвёрдай асновай:  сад – у садзе, дом – на доме, рот – у роце, хлеў – у хляве (выключэнне – слова пост: на пасту (ваенны і службовы пост) і у посце (рэлігійны і сацсеткавы пост J);

- некаторыя ўласна беларускія назоўнікі на заднеязычныя г і х, што чаргуюцца з з і с: снег – на снезе, бераг – на беразе, паверх – на паверсе. Шэраг з іх мае варыянтнасць: гарох – у гаросе і ў гароху, кажух – у кажусе і ў кажуху.

  1. Канчатак –ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелыя зычныя ж, ш, дж, ц ,ч, р: шалаш – у шалашы, хабар – у хабары, дождж – на дажджы.
  2. Канчатак –і маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й: трамвай – на трамваі, цень – у цяні, стыль – у стылі.
  3. Канчатак –у маюць:

- усе назоўнікі з асновай на заднеязычны к: пясок – на пяску, банк – у банку, парк – у парку, куток – у кутку;

- запазычаныя назоўнікі  з асновай на заднеязычныя г, х: крах – у краху, морг – у моргу, мітынг – на мітынгу, дах – на даху;

- геаграфічныя назвы, што заканчваюцца на г, х: Пецярбург – у Пецярбургу, Буг – на Бугу, Цюрых – у Цюрыху (выключэнне: Крывы Рог – у Крывым Розе);

- уласна беларускія назоўнікі на г, х, што абазначаюць абстрактныя паняткі, дзеянні і якасці: збег – пры збегу, промах – у промаху, пах – у паху, выбух – у выбуху.

- некаторыя ўласна беларускія назоўнікі на г, х, што абазначаюць канкрэтныя паняткі: мех – у мяху, тварог – у тварагу, трыбух – у  трыбуху, рог – на рагу (=вугал).

- назоўнікі, што ўваходзяць у некаторыя ўстойлівыя звароты: рабіць на хаду, трымацца на плаву, быць на віду.

Звярніце ўвагу на словы двор і рог, у якіх канчатак залежыць не ад зычнага асновы, а ад значэння самога слова: двор — на дварэ (пад адкрытым небам) і на двары (каля дома); рог – на рагу (вуліц) і на розе (каровы).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Пастаўце назоўнікі ў месным склоне:

          1. Мікалай – *пры Мікалаю
          2. Рай – *у раі
          3. Каваль – *пры кавалю
          4. Сяргей – *пры Сяргею
          5. Брат – *пры браце
          6. Гарох – *у гаросе і ў гароху
          7. Муж – *пры мужу
          8. Вучань – *пры вучню
          9. Воцат – *у воцаце
          10. Пост – *на пасту, у посце
          11. Алег – *пры Алегу
          12. Парог – *на парозе
          13. Рог – *на рагу і на розе
          14. Ручнік – *на ручніку
          15. Іван – *пры Іване
          16. Мост – *на мосце
          17. Абсяг – *на абсягу
          18. Ян – *пры Яне
          19. Жах – *у жаху
          20. Стог – *на стозе
          21. Спалох – *у спалоху
          22. Тунель – *у тунелі
          23. Доўг – *у даўгу (не застацца
          24. Грэх – *у граху
          25. Алесь – *пры Алесю
          26. Тварог – *у тварагу
          27. Бар – *у бары
          28. Глог – *у глогу
          29. Трыбух – *у трыбуху
          30. Мох – *у моху/ імху
          31. Шэзлонг – *у шэзлонгу
          32. Начлег – *на начлезе
          33. Ланцуг– *на ланцугу
          34. Лад – *у ладу (жыць)
          35. Апякун – *пры апекуне
          36. Дзед – *пры дзедзе і пры дзеду
          37. Пляц  – *на пляцы
          38. Вуж – *на вужы
          39. Гай – *у гаі
          40. Чытач – *пры чытачу
          41. Артыст – *пры артысце
          42. Стыль – *у стылі
          43. Гмах – *на гмаху
          44. Двор – *на дварэ (вуліца) і на двары (побач з хатай)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат