Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Псіхатэрапія

19.04.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Трыванне дзеяслова

Трыванне дзеяслова

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

У залежнасці ад таго, ці мае дзеянне мяжу/заканчэнне, вылучаюць дзеясловы закончанага трывання (што зрабіць?) і незакончанага трывання (што рабіць?). Дзеясловы закончанага трывання маюць толькі формы прошлага і будучага простага часу (напісаў – напішу), а дзеясловы незакончанага трывання – прошлага, цяперашняга і складанага будучага часу (пісаў, пішу, буду пісаць).

Часцей за ўсё дзеясловы закончанага і незакончанага трывання з тым самым лексічным значэннем утвараюць трывальныя пары (пісаць – напісаць).

Спосабы ўтварэння трывальных пар

  1. Дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца шляхам далучэння прыставак а, аб, ад, з, с, за, вы, на, па, пад, пера, пра, пры, раз, у, уз да дзеясловаў незакончанага трывання: пісаць – напісаць, слепнуць – аслепнуць, бегаць – збегаць, гатаваць- прыгатаваць, рабіць – зрабіць.
  2. Дзеясловы закончанага трывання могуць утварацца шляхам далучэння суфіксаў ну, ану (часта маюць дадатковае значэнне імгненнасці або аднаразовасці дзеяння) да дзеясловаў незакончанага трывання: махаць – махнуць, шаптаць – шапнуць, чэрпаць – чарпануць, сыпаць – сыпнуць, сыпануць.
  3. Шляхам чаргавання суфіксаў і, ы (закончанае трыванне) і а, я (незакончанае трыванне) з пераходам націску: адступіць – адступаць, вылучаць – вылучыць, паскорыць – паскараць; а таксама дзеясловы закончанага трывання на –чы, -ці і дзеясловы незакончанага трывання з суфіксам а: абсячы – абсякаць, дапамагчы – дапамагаць, накласці – накладаць.
  4. Дзеясловы незакончанага трывання ад прыставачных дзеясловаў закончанага трывання шляхам далучэння суфіксаў ва, іва, ыва, оўва, ёўва: накласці – накладваць, адкраіць – адкройваць, вылавіць – вылоўліваць, параўнаць – параўноўваць. Некаторыя дзеясловы незакончанага трывання маюць словаўтваральныя варыянты: накласці – накладаць і накладваць, атрымаць – атрымліваць і атрымоўваць, падслухаць – падслухваць і падслухоўваць. У такім выпадку звычайна формы з суфіксам а, я лічацца кніжнымі, а з суфіксамі ва, іва, ыва, оўва – гутарковымі. Аднак у апошні час назіраецца тэндэнцыя да пашырэння ўжывання суфікса ва: выкідваць (выкідаць), адмерваць (адмяраць).
  5. Шляхам чаргавання гукаў у аснове (нуль гука чаргуецца з і, ы): адаслаць – адсылаць, назваць – называць, сабраць – сабіраць.
  6. Шляхам пераходу націску: адмераць – адмяраць, вы́разаць – выраза́ць, накі́даць – накіда́ць.
  7. Рэдка трывальныя пары могуць утварацца суплетыўным шляхам (змены асноваў): легчы – класціся, сказаць – гаварыць, аблажыць – абкладваць.

Двухтрывальныя дзеясловы

Двухтрывальнымі лічацца дзеясловы, якія могуць быць ужытыя як ў значэнні закончанага, так і ў значэнні незакончанага трывання ў заоежнасці ад кантэксту. Да іх звычайна адносяцца словы іншамоўнага паходжання: арандаваць, рапартаваць, матываваць, суміраваць/сумаваць, прэміраваць, а таксама невялікая група ўласных словаў кшталту даследаваць, жаніць/ажаніць, дараваць, абяцаць. Аднак у жывой мове назіраецца працэс, калі да двухтрывальных дзеясловаў па аналогіі з іншымі далучаюцца прыстаўкі і суфіксы тады тыя, фактычна, пачынаюць утвараць трывальныя пары: асфальтаваць – заасфальтаваць, арандаваць – заарандаваць, ліквідаваць – зліквідаваць, інфармаваць – паінфармаваць, рэалізаваць – рэалізоўваць.

Аднатрывальныя дзеясловы

Аднатрывальнымі называюцца дзесловы, якія, у залежнасці ад свайго значэння, могуць быць толькі закончанага або толькі незакончанага трывання.

Да дзеясловаў толькі закончанага трывання адносяць тыя, што звычайна абазначаюць імгненнае дзеянне: рухнуць, грымнуцца, хлынуць, расплакацца.

Да дзеясловаў толькі незакончанага трывання адносяць тыя, што маюць дадатковае значэнне шматразовасці, бесперапыннасці, пастаяннасці: чаргавацца, заляцацца, галадаць, прытупваць, пагладжваць, пераважаць, адсутнічаць. Не маюць формаў закончанага трывання таксама дзеяловы-звязкі і мадальныя дзеясловы: быць, лічыцца, жадаць, хацець і пад.

Больш падрабязна гл. Беларуская граматыка. Том 1.

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Падбярыце трывальную пару:

          1. Падслухаць – *падслухваць, падслухоўваць
          2. Выдзеліць – *выдзяляць
          3. Хацець – *аднатрывальны (мадальны дзеяслоў)
          4. Бліскаць – *бліснуць
          5. Вымярзаць – *вымерзнуць
          6. Наскрэбці – *наскрэбваць
          7. Падпароць – *падпорваць
          8. Спаласнуць – *спалоскваць
          9. Спатрэбіцца – *аднатрывальны (закончанае трыванне)
          10. Парадкаваць – *упарадкаваць
          11. Зімаваць – *перазімаваць
          12. Рэзаць – *адразаць
          13. Млець – *самлець
          14. Трывожыць – *растрывожыць
          15. Абнародаваць  – *аднатрывальны (закончанае трыванне)
          16. Адшчапіць  – *адшчапляць, адшчэпліваць
          17. Пільнаваць – *упільнаваць
          18. Трэсці – *растрэсці, трасянуць
          19. Абумовіць – *абумоўліваць
          20. Замінаць – *аднатрывальны (незакончанае трыванне)
          21. Ваенізацаць – *двухтрывальны
          22. Замясіць – *замешваць
          23. Бразгаць – *бразнуць
          24. Абтрэсці – *абтрасаць, абтрэсваць
          25. Папярэднічаць – *аднатрывальны (незакончанае трыванне)
          26. Падаслаць  – *падсцілаць
          27. Узняць – *уздымаць
          28. Раскідаць – *раскідаць
          29. Аблажыць – *абкладваць
          30. Намуляць – *намульваць
          31. Узяць – *браць
          32. Вымераць – *вымяраць
          33. Тытулаваць – * двухтрывальны
          34. Прэміраваць – *двухтрывальны
          35. Хлынуць – *адатрывальны (закончанае трыванне)
          36. Паскорыць – *паскараць
          37. Пераследаваць – *аднатрывальны (незакончанае трыванне)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат