Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сартаванне смецця

18.04.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Загадны лад (працяг)

Загадны лад (працяг)

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Загадны лад дзеяслова служыць не толькі для выражэння загаду, але і для іншых формаў пабуджэння: просьбы, пажадання, закліку.

Формы 1 асобы множнага ліку загаднага ладу (формы сумеснага дзеяння):

  1. могуць утвараюцца пры дапамозе канчатка –эм / -ем, які далучаецца да асновы цяперашнаяга часу дзеясловаў, што ў 1 асобе маюць націск на канчатку: жыву – жывем, цягну – цягне́м, валаку – валачэ́м, пяку – пячэ́м (з чаргаваннем г і к);
  2. могуць супадаць з формамі цяперашняга або будучага часу: скончым, заспяваем, бяжым, спім;
  3. могуць утварацца ад формаў загаднага ладу 2 асобы адзіночнага ліку на зычны або j пры дапамозе канчатка –ма: будзьма, чытайма, рэжма (доўгі час не лічыліся літаратурнымі, але цяпер вяртаюцца ў актыўны ўжытак). Дарэчы, пры ўтварэнні формаў на -ма ад дзеясловаў біць, піць, ліць да асновы дадаецца й: бійма, пійма, лійма.
  4. Могуць утвараць складаную форму шляхам спалучэння часцінкі давай (давайце) з інфінітывам (незакончанае трыванне): давай шыць, давайце працаваць; і з формай 1 асобы множнага ліку (закончанае трыванне): давай сходзім, давайце напішам.
  5. Складаная форма таксама можа ўтварацца пры дапамозе спалучэння дзеяслова хадзем з інфінітывам: хадзем есці, хадзем гуляць.

Такім чынам, трэба адрознiваць канчаткi дзеясловаў 1-ай множнага лiку абвеснага загаднага ладу: бяром, жывём, нясём – абвесны ладбярэ́м, жыве́м, нясе́м – загадны лад. 

 Формы 3 асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу ўтвараюцца пры дапамозе часцінкі няхай (хай) і дзеяслова 3 асобы адзіночнага ці множнага ліку незакончанага і закончанага трывання: няхай робіць, хай адпачывае, няхай ідуць, хай патэлефануюць.

 Формы загаднага ладу не ўтвараюцца ад дзеясловаў:

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце магчымыя формы сумеснага дзеяння і 3 асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу:

          1. Кінуць – *кінем, кіньма, давай кінем, (ня)хай кіне, (ня)хай кінуць
          2. Пячы – *пячэм, давай пячы,(ня)хай пячэ, (ня)хай пякуць
          3. Віць – *уе́м / віе́м, війма, давай віць, (ня)хай уе́/віе́, (ня)хай уюць, (ня)хай віюць
          4. Смяяцца – *смяемся, давайце смяяцца, (ня)хай смяецца, (ня)хай смяюцца
          5. Хацець – *не утварае
          6. Сесці – *сядзем, сядзьма, давай сядзем, (ня)хай сядзе, (ня)хай сядуць
          7. Несці  – *нясем, давай несці, (ня)хай нясе, (ня)хай нясуць
          8. Адпачываць – *адпачываем, адпачывайма, давай адпачываць, (ня)хай адпачывае, (ня)хай адпачываюць
          9. Грэбці – *грабем, давай грэбці, (ня)хай грабе, (ня)хай грабуць
          10. Піць – *п’ем, пійма, давай піць, (ня)хай п’е, (ня)хай п’юць
          11. Забраць – *забярэм, давай забяром, (ня)хай забярэ, (ня)хай забяруць
          12. Прывезці – *прывязем, давай прывязём, (ня)хай прывязе, (ня)хай прывязуць
          13. Зірнуць – *зірнем, давай зірнём, (ня)хай зірне, (ня)хай зірнуць
          14. Шыць – *шыем, шыйма, давай шыць, (ня)хай шые, (ня)хай шыюць

Пастаўце дзеясловы ў форме 1 асобы множнага ліку абвеснага ладу і загаднага ладу (простая форма):

          1. Плесці – *пляцём і пляцем
          2. Трэсці – *трасём і трасем
          3. Прыбраць – *прыбяром і прыбярэм
          4. Плысці – *плывём і плывем
          5. Перажыць – *перажывём і перажывем
          6. Брысці – *брыдзём і брыдзем

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат