Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сартаванне смецця

03.12.2019
СЛОЎНІК Сартаванне смецця

Слоўнік да заняткаў па тэме “Сартаванне смецця”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Сартаванне смецця

Што ў які кантэйнер кідаць?

Кантэйнер “Папера”

Кардон, офісная папера, газеты, часопісы, календары, кнігі, сшыткі, нататнікі, кантэйнеры для яек з кардона, утулкі ад туалетнай паперы, ручнікоў, пакеты з паперы і скрынкі ад прадуктаў

НЕЛЬГА: аднаразовы посуд, квіточкі з крамы, факсы, забруджаная папера, фотаздымкі, сурвэткі, туалетная папера, ручнікі

Кантэйнер “Пластык”

Пластык з маркіроўкай 1 (PET/PETE), 2(HDPE), 4(LDPE/PE), 5(PP), пакеты, пакунак “тэтра-пак”(перапрацоўваецца часткова), шчыльная поліэтыленавая плёнка, бляшанкі і алюмініевыя банкі, пенапласт

Кантэйнер “Шкло”

Бутэлькі ад напояў,  слоікі і слоічкі ад прадуктаў, слоічкі ад лекаў

НЕЛЬГА: лямпы, люстэркі, посуд, аконнае і меблевае шкло-Кантэйнеры для шкла ў дварах

Куды здаваць?

Электроніка і тэхніка: буйныя крамы, што прадаюць тэхніку; служба бясплатнага вывазу (тэл.115); БелВТІ(belvti.by)

Батарэйкі: спецыяльныя кантэйнеры ў крамах і іншых месцах; БелВТІ(belvti.by)

Ртутныя лямпы: буйныя нехарчовыя крамы; БелВТІ(belvti.by); спецыяльныя кантэйнеры

Шыны:спецыяльны адсек для буйнагабарытных адкідаў на кантэйнернай пляцоўцы; служба вывазу (тэл.115); прыёмныя пункты — greenmap.by

Будаўнічыя адкіды: спецыяльны адсек для буйнагабарытных адкідаў на кантэйнернай пляцоўцы; служба вывазу (тэл.115); прыёмныя пункты — greenmap.by

Частыя пытанні пра адкіды

Як усталяваць кантэйнеры для асобнага збору?

Для арганізацыі пляцоўкі асобнага збору адкідаў ці ўсталяванне дадатковых кантэйнераў можна звярнуцца па тэл.115. Апішыце праблему і пазначце свой адрас, спецыялісты самі дашлюць зварот у гарвыканкам каб паставіць кантэйнеры па пазначанаму адрасу.

Ці праўда, што ўсё смецце звозіць адна машына?

Культура сартавання адкідаў толькі пачынае развівацца ў Беларусі. Пакуль не ўсе навучыліся рабіць гэта слушна, і асобныя кантэйнеры для пластыка і шкла трапляюць розныя адкіды, які патрабуюць дадатковага сартавання. З гэтай нагоды смеццявозы сапраўды могуць вывозіць змест кантэйнераў для асобнага збору адкідаў разам. Аднак, у любым выпадку, такія адкіды трапляюць на перапрацоўку, праходзячы перад гэтым дадатковае сартаванне.

Вывозіць разам змест кантэйнераў для асобнага збору і кантэйнераў для агульнага смецця строга забаронена на заканадаўчым узроўні. Калі вы ўбачылі такое парушэнне, зафіксуйце нумар машыны і звярніцеся па тэл.115 ці праз онлайн-сэрвіс 115.бел каб паведаміць пра гэта.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат