Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Індыя

09.04.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Загадны лад

Загадны лад

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Загадны лад дзеяслова служыць не толькі для выражэння загаду, але і для іншых формаў пабуджэння: просьбы, пажадання, закліку. Сістэма загаднага ладу ўключае 5 формаў: 2 асобы адзіночнага ліку, 2 асобы множнага ліку, 1 асобы множнага ліку, 3 асобы адзіночнага ліку, 3 асобы множнага ліку.

Формы 2 асобы адзіночнага ліку загаднага ладу  залежаць ад гістарычных класаў дзеясловаў і таму з пункту гледжання сучаснай мовы іх утварэнне не заўсёды можна апісаць правіламі.

  1. утвараюцца пры дапамозе канчатка –і / -ы ад дзеясловаў , якія ў аснове цяперашняга часу не маюць j: грабу (грабці) – грабі, ляжу (ляжаць) – ляжы, тру (церці) – тры, чышчу — чысці; а таксама ад дзеясловаў з інфінітывамі на –іць, якія ў аснове цяперашняга часу маюць j і ў аснове 1 асобы асобы адзіночнага ліку маюць націскны канчатак: даю (даіць) – даі, паю (паіць) – паі , гаю́ (гаіць) – гаі́. Запомніце: ліць – лі, піць – пі, біць – бі, віць – ві (але мыць – мый, шыць – шый). У гутарковай мове некаторыя формы маюць варыянтнае ўтварэнне без канчатка: чысці – чысць, енчы – енч, вынесі – вынесь, выпішы – выпіш.

Звярніце ўвагу, што пры ўтварэнні загаднага ладу ад дзеясловаў на –чы адбываецца чаргаванне г і к: бягу (бегчы) — бяжы, таўку (таўчы) – таўчы.

  1. Формы 2 асобы адзіночнага ліку загаднага ладу могуць утварацца і без канчатка.

Формы 2 асобы множнага ліку загаднага ладу  ўтвараюцца ад формаў загаднага ладу 2 асобы адзіночнага ліку пры дапамозе постфікса –це: ліце, мыйце, сядзьце, жуйце. Прычым у зваротных дзеясловах постфікс –це стаіць перад –ся: смейцеся, мыйцеся, цешцеся, біцеся.

Такім чынам, трэба адрознiваць канчаткi дзеясловаў 2-ой асобы множнага лiку абвеснага i загаднага ладу: бераце́, жывяце́, бежыце́ – абвесны лад;  бяры́це, жывíце, бяжы́це – загадны лад.

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Пастаўце дзеясловы ў 2 асобе адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу:

          1. Гнаю – *гнаі, гнаіце
          2. Ую – *ві, віце
          3. Кваплюся – *квапся, квапцеся
          4. Выберу – *выберы, выберыце
          5. Няньчу – *няньчы, няньчыце
          6. Чышчу – *чысці (чысць), чысціце (чысцьце)
          7. Клею – *клей, клейце
          8. Плаўлю – *плаў, плаўце
          9. Моршчу – *моршчы, моршчыце
          10. Таю – *таі, таіце
          11. Акрэслю – *акрэслі, акрэсліце
          12. Ем – *еш / еж, ешце/ ежце
          13. Дапамагу – *дапамажы, дапамажыце
          14. Брыю – *брый, брыйце
          15. Порчу – *порці, порціце
          16. Бягу – *бяжы, бяжыце
          17. Запрагу  – *запражы, запражыце
          18. Сяду – *сядзь, сядзьце
          19. П’ю – *пі, піце
          20. Кладуся – *кладзіся, кладзіцеся
          21. Мыю – *мый, мыйце
          22. Цешуся – *цешся, цешцеся
          23. Вызначу – *вызначы, вызначыце

Запішыце формы 2 асобы множнага ліку абвеснага і загаднага ладу:

          1. Несці – *несяце, нясіце
          2. Даць – *дасце, дайце
          3. Ліць  – *льяце, ліце
          4. Стаяць – *стаіце́, стойце
          5. Мыць – *мыеце, мыйце
          6. Везці – *везяце, вязіце
          7. Пець – *п’яце, піце
          8. Падпячы – *падпечаце, падпячыце
          9. Сцерагчы – *сцеражаце́, сцеражыце
          10. Ляжаць – *лежыце, ляжыце
          11. Пад’есці – *пад’ясце, пад’ешце
          12. Схамянуцца  – *схаменяце́ся, схамяні́цеся

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат