Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Опера

24.03.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ТЭСТ

Тэст

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Заданне

ТЭСТ

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

  1. Утварыце прыналежныя прыметнікі:
            1. (Ядзвіга) хустка  – *Ядзвіжына хустка
            2. (ластаўка) хвост   – *ластаўчын хвост
            3. (Сяргей) загад  – *Сяргееў загад
            4. (сястра) капялюш    – *сястрын капялюш
            5. (дзядуля) акуляры  – *дзядулевы акуляры

2. Спалучыце часцінку не або ні з лічэбнікам адзін:

            1. …адзін чалавек не хоча быць няшчасны. – *Ні адзін / ніводзін / ніводны
            2. … адзін бацька ведаў прычыны такіх паводзінаў. – *Не адзін
            3. Яго … адзін раз бачылі з Галяй.  – *не адзін

3. Перакладзіце прыслоўі:

            1. Напрямик  – *напрасткі, нацянькі
            2. Вплотную – *ушчыльную
            3. Исподволь  – *спакваля
            4. Споднизу – *спадыспаду, спадсподу, спаднізу

4. Устаўце слова асобы, асобны, асаблівы, асабісты або асабовы:

            1. … атрад БНР – *асобны атрад БНР
            2. На стале ў кіраўніка ляжала … справа маладога спецыяліста. – *асабовая справа
            3. Папоўніць … рахунак  – *асабовы рахунак
            4. Часам … займеннікі сябе і сабе блытаюць нават добрыя знаўцы мовы. – *асабовыя займеннікі
            5. Гэта быў … выпадак.  – *асобы / асаблівы

5. Перакладзіце сказы:

            1. Девушки собрались на встречу.  – *Дзяўчаты сабраліся на сустрэчу.
            2. В купе я ехала с тремя девушками моего возраста.  – *У купэ я ехала з трыма дзяўчынамі майго ўзросту.
            3. Младенцев с матерями положили в отдельную больничную палату.  – *Немаўлят з мацеркамі / маці / мацярамі паклалі ў асобную шпітальную палату.

6. Утварыце ўсе магчымыя формы вышэйшай ступені параўнання ад наступных прыметнікаў:

            1. Вялікі – *большы (памер), больш / менш вялікі (выбітны)
            2. Мяккі – *мякчэйшы, больш / менш мяккі
            3. Салодкі – *саладзейшы, больш / менш салодкі
            4. Драбнаваты – *не ўтварае (непаўната якасці)

7. Утварыце ўсе магчымыя формы найвышэйшай ступені параўнання ад наступных прыметнікаў:

          1. Радасны – *найбольш / найменш радасны, самы радасны
          2. Вялікі – *найбольшы, самы вялікі, большы з усіх; найвялікшы, найбольш / найменш вялікі, самы вялікі
          3. Халасты – *не утварае
          4. Новы – *найноўшы, найбольш / найменш новы, самы новы, навейшы з усіх

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат