Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларускія дарогі

01.03.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ З мацяркамі і дзяўчатамі

З мацяркамі і дзяўчатамі

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Як правільна ўтвараюцца склонавыя формы ад назоўнікаў маці і дзяўчына?

Слова маці ў сучаснай мове часцей за ўсё мае толькі адну форму і ў адзіночным, і ў множным ліку, якая супадае з формай назоўнага склону: назоўны склон – маці, родны склон — няма маці давальны склон — даць маці, , вінавальны склонбачыць маці, творны склон – размаўляць з маці, месны склон – пры маці. Аднак гэта слова мае яшчэ і іншыя варыянты склонавых формаў, калі ў адзіночным і множным ліку да кораня далучаецца фармант –ер: Р.с. без мацеры, Д.с. даць мацеры, Т.с з мацерай і М.с. пры мацеры. Выключэннем з’яўляецца толькі форма вінавальнага склону адзіночнага ліку, дзе гэта –ер не дадаецца, і мы маем маці, як і ў назоўным склоне. У множным ліку з пашырэннем –ер ужываюцца  наступныя формы: нашы мацеры, няма мацярэй, даць мацярам, бачыць мацярэй, з мацярамі і пры мацярах.

Існуе таксама форма мацяркі́ або ма́церкі, якая ўжываецца выключна ў множным ліку: Н.с. мацяркі/ ма́церкі , Р. і В. с. мацярок / мацерак, Д.с. мацярка́м/ мацеркам, Т.с. мацярка́мі / мацеркамі, М.с. пры мацярка́х / мацерках.

Звярніце ўвагу на тое, што падобныя формы ў множным ліку ўтварае і назоўнік жанчына: жанкі́ ( і жанчыны), жанокжанчын), жанкамжанчынам), з жанкаміжанчынамі), пры жанка́хпры жанчынах). Не варта блытаць іх з назоўнікам жонка! Дарэчы, такія формы часцей за ўсё ўжываюцца менавіта ў гутарковай мове.

Слова дзяўчына ў адзіночным ліку скланяецца на ўзор назоўнікаў другога скланення з цвёрдай асновай: дзяўчыны, дзяўчыну, дзяўчыне, дзяўчынай, пры дзяўчыне. У множным жа ліку мае форму дзяўчаты:  Р. і В. с. дзяўчат, Д.с. дзяўчатам, Т.с. дзяўчатамі, М.с. пры дзяўчатах. Але з лічэбнікамі адзін, две, абедзве, тры, чатыры будзем  ужываць толькі  форму дзяўчыны: Н.с. тры дзяўчыны, Р. і В. с. трох дзяўчын, Д.с. тром дзяўчынам,  Т.с. трыма дзяўчынамі, М.с. пры трох дзяўчынах. Такім чынам, скажам сабарлося шмат дзяўчат, распранальня для дзяўчат, але Да мяне падышлі дзве дзяўчыны.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце сказы:

            1. Девушки собрались на встречу. – *Дзяўчаты сабраліся на сустрэчу.
            2. У нас появилась новая майка «Тунеядка» для девушек!  – *У нас з’явілася новая цiшотка “Дармаедка” для дзяўчат!
            3. В мае пройдет чемпионат Европы по баскетболу среди девушек 16 лет. – *У траўні пройдзе чэмпіянат Еўропы па баскетболе сярод дзяўчат да 16 гадоў.
            4. Подозреваемый в убийстве двух бобруйских девушек признал свою вину.  – *Падазраваны ў забойстве дзвюх бабруйскіх дзяўчын прызнаў сваю віну.
            5. В купе я ехала с тремя девушками моего возраста.  – *У купэ я ехала з трыма дзяўчынамі майго ўзросту.
            6. В бывших советских республиках по традиции матерей поздравляют чаще всего 8 марта. – *У былых савецкіх рэспубліках па традыцыі маці / мацярок / мацярэй віншуюць часцей за ўсё 8 сакавіка.
            7. Жила она с матерью – старухой Еленой, никогда не бывшей замужем. – *Жыла яна з мацерай / маці — старой Аленай, якая ніколі не была замужам.
            8. Сочувствуют ли сегодня люди матерям-одиночкам? – *Ці спачуваюць сёння людзі маці / мацеркам / мацярам-адзiночкам?
            9. Младенцев с матерями положили в отдельную больничную палату.  – *Немаўлят з мацеркамі / маці / мацярамі паклалі ў асобную шпітальную палату.
            10. Пусть у наших женщин, пусть у наших дочерей руки будут такие, как руки матерей.  – *Хай у нашых жанок / жанчын, хай у нашых дачок рукі будуць такія, як рукі маці / мацярэй / мацярок.
            11. Женщины с детьми на руках направлялись к детским яслям. – *Жанкі / жанчыны з дзецьмі на руках накіроўваліся да дзіцячых ясляў.
            12. Игнат сфотографировался на Ратушной площади с обеими девушками. – *Ігнась сфатаграфаваўся на Ратушнай плошчы з абедзвюма дзяўчынамі.

krok_3<

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат