Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Максім Багдановіч

16.02.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вытворныя прыслоўі

Вытворныя прыслоўі

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Прыслоўе – часціна мовы, якая абазначае прыкмету дзеяння, стану або якасці.

Паводле сваёй словаўтваральнай структуры падзяляюцца на невытворныя, або нематываваныя, і вытворныя, матываваныя. Да невытворных належаць прыслоўі, якія ўспрымаюцца як першасныя назвы і ў сучаснай мове не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы. То бок, сёння носьбіту мовы крыніца іх паходжання незразумелая, бо яны настолькі архаічныя, што гэта практычна немагчыма прасачыць, не звяртаючыся да этымалогіі. Гэта пераважна займеннікавыя прыслоўі кшталту як, куды, калі, дзе, сюды.

Найбольш “маладымі” лічацца вытворныя прыслоўі, то бок прыслоўі з празрыстай матывацыяй. Не трэба быць этымолагам, каб прасачыць паходжанне гэтых словаў і суаднесці з іншымі часцінамі мовы. Вытворныя словы заўсёды маюць у сваім складзе корань (ці аснову) слова, ад якога яно ўтварылася, і нейкі словаўтваральны фармант (прыстаўку, суфікс), пры дапамозе якога яно ўтварылася. Напрыклад, прыслоўе добра ўтварылася ад прыметніка добры пры дапамозе суфікса а. Яшчэ адзін шлях ўтварэння вытворных прыслоўяў – складанне асноваў, напрыклад, што + год = штогод.

Крыніцай утварэння прыслоўяў служаць амаль усе часціны мовы. Прыслоўі ўтвараюцца ад:

  1. прыметнікаў шляхам далучэння суфікса (вясёлы – весела, дрэнны – дрэнна, малады – молада); прыстаўкі і суфікса (белы — дабяла, доўгі – надоўга, суседскі – па-суседску, левы – улева); складаннем асноваў (даўным-даўно, поўным-поўна);
  2. назоўнікаў шляхам далучэння прыстаўкі і суфікса (праўда – напраўду, край – скраю, хата – дахаты; тут трэба звярнуць увагу на тое, што прыстаўка – гэта былы прыназоўнік, а суфікс – былы склонавы канчатак). Існуе таксама невялікая група прыслоўяў, што страцілі суфіксы: безвач, побач, поруч, поплеч, пасярод, апоўнач); суфікса (вясна — вясной, круг – кругом, верх – верхам, бок — бокам); складаннем асноваў, дзе другая – аснова назоўніка  (штодзень, штогод);
  3. займеннікаў шляхам далучэння прыстаўкі і суфікса (ваш — па-вашаму, іхні — па-іхняму, гэты — дагэтуль); складаннем асноваў, дзе першая – аснова займенніка (штодзень, штогод);
  4. лічэбнікаў шляхам далучэння прыстаўкі і суфікса (першы – спярша, другі – па-другое, трое — утрая); суфіксаў (двое – двойчы, трое – тройчы);
  5. дзеясловаў шляхам далучэння прыстаўкі і суфікса (перастануць — бесперастанку, упыніць – безупынку, прысядаць — упрысядку); суфіксаў (маўчаць — маўчком, бегчы — бегма);
  6. прыслоўяў шляхам далучэння прыстаўкі (рана – зарана, воддаль — наводдвль, добра – нядобра, дзе – абы-дзе); суфікса ці постфікса (куды – кудысьці, калі – калі-небудзь, як – як-кольвечы, хутка — хуценька); прыстаўкі і суфікса (трохі — патроху, мала — памалу, доўга — падоўгу); паўтарэннем словаў, часам з далучэннем прыстаўкі (высока-высока, дзе-нідзе, калі-нікалі).

У сучаснай беларускай мове вылучаецца некалькі складаных прыслоўяў, што ўтварыліся ад словазлучэнняў з назоўнікам у ролі галоўнага слова, але якія ўспрымаюцца носьбітамі мовы як невытворныя:  сёлета (з сяго лета), летась (з лета сяго), сёння (з сяго дня).

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

З наступных словаў утварыце магчымыя прыслоўі:

            1. Верх – *наверсе, уверсе, уверх, зверху, даверху, вярхом/верхам
            2. Ніз  – *спаднізу, знізу, нізам, унізе, данізу
            3. Бегчы – *бегма, бягом, подбегам
            4. Маўчаць – *моўчкі, маўчком
            5. Бок– *збоку, убаку, бокам, убок, наўзбоч
            6. Вока – *уваччу, безвач, відавочна
            7. Вуха– *увушшу
            8. Даль – *наводдаль, паводдаль, воддаль, здаля, здалёк, удаль

Перакладзіце:

                      1. Наперехват  – *напярэймы
                      2. Украдкой – *употай, употайкі
                      3. Незаметно  – *неўпрыкмет, непрыкметна, незаўважна
                      4. Пить, наклоняя на себя сосуд – *нагбом
                      5. Мгновенно – *імгненна, вокамгненна, вобмельгам
                      6. Напрямик – *напрасткі, нацянькі
                      7. Вплотную – *ушчыльную
                      8. Исподволь – *спакваля
                      9. Споднизу– *спадыспаду, спадсподу, спаднізу
                      10. Наощупь – *навобмацак

Запішыце адным словам:

                            1. У свіныя галасы  – *позна
                            2. Глядзець як вока ў лобе  – * пільна
                            3. Плот у плот  – *блізка, побач
                            4. Два вазы і цэбар  – *шмат, многа
                            5. Раннюю расу абагнаць  – *рана
                            6. Да пня  – *ушчэнт, дашчэнту
                            7. Аж нос у прысядкі гуляе, аж вушы трашчаць  – *смачна
                            8. Цыганскі пот праймае – * холадна
                            9. Як з шыбеніцы сарваўся, як чорт з пісьмом – *хутка
                            10. Як на далоні валасы парастуць, як будзе баба дзеўкаю  – *ніколі

krok_3<

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат