Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Варожбы

11.02.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Не адзін, ні адзін ці ніводзін?

Не адзін, ні адзін ці ніводзін?

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Які з гэтых варыянтаў правільны? Насамрэч, усе. Іх ужыванне і правапіс залежыць ад кантэксту.

Спачатку згадаем, чым паміж сабой адрозніваюцца часцінкі не і ні. Часцінка не ў нашай мове часцей за ўсё выкарыстоўваецца са значэннем адмаўлення. Аднак у залежнасці ад кантэксту яна можа набываць і сцвярджальнае значэнне. А вось часцінка ні (ані) звычайна мае ўзмацняльную функцыю, бо ўжываецца з мэтай ўзмацнення адмаўлення ці сцвярджэння.

Часцінка не ў спалучэнні са словам адзін ужываецца ў сцвярджальным сказе, то бок выказнік у ім не мае пры сабе адмоўя ў выглядзе часцінкі не: Не адзін дзень я шукала адказ на гэтае пытанне. У гэтым сказе не адзін можна замяніць словамі шмат, много, шэраг, некалькі. Падставіўшы адно з іх, атрымліваем наступнае сцвярджальнае выказванне: Шмат дзён я шукала адказ на гэтае пытанне.

Часцінка ж ні служыць у нашым выпадку для ўзмацнення адмаўлення. Гэта значыць, што ў сказе ўжо павінна быць адмаўленне, выражанае пры дапамозе часцінкі не пры выказніку: Ні аднаго разу я не рабіла гэтага. Звярніце ўвагу на тое, што ў нашай мове існуе варыянтнасць націску “ні адзі́н – ніво́дзін”, ад чаго залежыць вымаўленне і правапіс словаў: наяўнасць акання, устаўнога в і напісанне разам ці асобна. Такім чынам, можам сказаць: ніводнага разу…  Больш за тое, у гутарковай мове да часцінкі ні можа далучацца галосная а: ані (ані аднаго разу, аніводнага разу). У дадзеных выпадках слова з ні сінанімічнае адмоўнаму прыслоўю ніколі і можа быць ім замененае: Ніколі я не рабіла гэтага.

Такім чынам, у сцвярджальных сказах (дзе пры выказніку няма часцінкі не) ужываем не адзін, а ў адмоўных сказах (дзе пры выказніку ёсць не) будзем ужываць ні адзін або ніводзін.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Пастаўце часцінку не або ні:

        1. У Менску ў апошнія гады з’явілася … адна крама моднага адзення. – *не адна
        2. … адзін вучань здаў кантрольную ў час.  – *Не адзін
        3. … адзін з нас не падумаў пра наступствы.  – *Ні адзін / ніводзін / ніводны
        4. Ён завітаў на вечарыну … адзін, а ў кампаніі двух незнаёмых юнакоў.  – *не адзін
        5. … адзін чалавек не хоча быць няшчасны. – *Ні адзін / ніводзін / ніводны
        6. … адзін бацька ведаў прычыны такіх паводзінаў.  – *Не адзін бацька ведаў прычыны такіх паводзінаў.
        7. Сын прыехаў да бацькоў у госці … адзін, а з новай сяброўкай.  – *не адзін
        8. … адзін сябар не прыйшоў у шпіталь праведаць Янку.  – *Ні адзін / ніводзін / ніводны
        9. Ніхто не сказаў … аднаго слова. – *ні аднаго / ніводнага
        10. Мой брат быў найлепшым вучнем, кніжак … адзін мех перачытаў.  – *не адзін
        11. … адной аблачынкі, … адной хмурынкі не было на небе. – *Ні адной / ніводнай (2 разы)
        12. … адна гадзіна спатрэбілася, каб адрамантаваць механізм гадзінніка.  – *Не адна
        13. … адна раслінка, … адзін парастак, … адно дрэўца i … адна жывая icтотa не думала ў той час пра смерць. – *Ні адна / Нівод¬ная; ні адзін / ніводзін / ніводны; ні адно / ніводнае; ні адна / ніводная
        14. Яго … адзін раз бачылі з Галяй.  – *не адзін
        15. … ў аднаго з іх нельга было атрымаць кампетэнтную інфармацыю. – *Ні ў аднаго / ні ў воднага
        16. Кажуць, Генадзь там … адзін быў, не сам усё гэта прыдумаў.  – *не адзін
        17. … ў адным падручніку няма такога правіла.  – *Ні ў адным / Ні ў водным
        18. … адзін злачынца не панёс справядлівае пакаранне.  – *Ні адзін / ніводзін / ніводны
        19. … адзін кілаграм бульбы пайшоў на сённяшнія дранікі.  – *Не адзін
        20. Аказалася, што жырафаў … адзін, а ажно шэсць відаў. – *не адзін

krok_3<

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат