Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Гісторыя Расеі вачыма беларусаў

25.01.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моўны тэст

Моўны тэст

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Моўны тэст

1. Ад чаго ўтварыліся ў нашай мове наступныя словы:

        1. Адамашка – *шаўковая тканіна з Дамаска
        2. Ровар  – *сродак перасоўвання ад назвы брытанскай фірмы Rover
        3. Дамейкіт – *мінерал ад імені беларускага першаадкрывальніка Ігната Дамейкі

2. Перакладзіце з рускай мовы словазлучэнні:

        1. Отрезанный ломоть  – *адрэзаная луста
        2. Лакомый кусок  – *ласы (смачны) кавалак

3. Спалучыце сінонімы да слова “кавалак” з назоўнікамі тканіна і хлеб:

        1. Тканіна– *акравак, абрэзак, адрэз, шматок, лапік, кавалак, кусок
        2. Хлеб– *луста, скіба/скібка, акраец, асушак, ламанец, крошка/крыха́, кавалак, кусок

4. Запішыце рускія словы з няпоўнагалоссем па-беларуску:

        1. Оглашение  – *агалошанне, абвяшчэнне
        2. Жребий – *жэрабя

5. Малая ці вялікая літара?

        1. СКАРЫНАВЫ ВЫДАННІ   – *Скарынавы выданні
        2. СІДАРАВА КАЗА  – *сідарава каза, Сідарава каза

6. Устаўце ў суфіксе дзеяслова, калі трэба, галосную літару:

        1. Пакут…ваць  – *пакутаваць (бо пакутую)
        2. Паглыб…ць  – *паглыбіць (паглыбіла веды) і паглыбець (возера паглыбела)
        3. Саром…ў  – *сароміў (бо сароміць)

7. Перакладзіце назвы на беларускую мову:

        1. «Рука, качающая колыбель» (фільм)  – *“Рука, што гайдае калыску”
        2. «Творящий благо» (Оскар Уайльд)  – *“Дабрадзей”, “Той, хто робіць дабро”
        3. «Женщина, не стоящая внимания» (Оскар Уайльд)  – *“Жанчына, не вартая ўвагі”

8. Ад наступных дзеясловаў утварыць дзеепрыслоўі:

        1. Лічыць  – *лічачы (лічаць)
        2. Зберагчы  – *збярогшы
        3. Браць – *беручы́

9. Разам ці асобна?

        1. Хату відаць (збоку / з боку) дарогі.  – *з боку
        2. (Дадому / Да дома) не запрашаю.  – *дадому
        3. Рыба нырнула (ўглыб / ў глыб) і схавалася з вачэй.  – *ўглыб

10. Запішыце па-беларуску:

        1. Угол зрения  – *вугал зроку і пункт погляду (гледжання)
        2. Из-за угла – *з-за вугла і з-за рога
        3. Жить в глухом углу  – *жыць у глухім кутку

11. Квіток ці білет?

      1. … да доктара  – *квіток да доктара
      2. Лёгкі …  – *лёгкі білет
      3. Зваротны …   – *зваротны білет/квіток

krok_3<

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат