Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Гісторыя Расеі вачыма беларусаў

28.04.2019
СЛОЎНІК Гісторыя Расеі вачыма беларусаў

Слоўнік да заняткаў па тэме “Гісторыя Расеі вачыма беларусаў”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Рэцэнзія Алеся Краўцэвіча на рукапіс “Гісторыі Расіі” (укл. Л.Баршчэўскі)

Праца грунтоўная цікавая, багатая на факты. Салідная гістарыяграфія.
Важна, што тэкст пададзены добрым літаратурным стылем, без удаванай “аб’ектыўнасці”.
Як падаецца, занадта дэталёва апісанае Кіеўскае княства, што “прывязвае” яго да гісторыі Расіі. Здаецца, варта акцэнтаваць, што яшчэ ў 12 ст. Уладзіміра-Суздальскім княствам кіравалі кіеўскія намеснікі. Расійская дзяржаўнасць самая маладая з усходнеславянскіх (Кіеў з 8–9 ст.,Полацк самастойны ад 10 ст., Уладзімір – ад 12 ст.)
У 1240 г. горад захапілі крыжакі (пра Пскоў). Крыжакі – спецыфічная назва выключна братоў Прускай філіі Тэўтонскага ордэна. Тут больш падыходзіць “лівонскія (інфлянцкія) рыцары”, “Лівонскі (Інфлянцкі) ордэн”
Можа згадаць меркаванне, што пачала фармавацца яшчэ адна ўсходнеславянская супольнасць ноўгарадска-пскоўская, (ці дзве асобныя), адметнасць якіх знішчыла Масква праз заваёву.
Мне асабіста не хапае параўнання з Еўропай, паказ адрозненняў дзяржаўнага ладу еўрапейскіх краінаў і Расіі. Да Пятра І – Расея фактычна асобная цывілізацыя. Апошняя ў Еўропе ліквідавала прыгон. Апошняя ўвяла канстытуцыйную манархію – да рэвалюцыі 1905 г. не мела ні канстытуцыі, ні парламента. У той самы час Польшча і Фінляндыя мелі і тое і другое.
Варта таксама акцэнтаваць параўнанне савецкага таталітарызму з нямецкім і італьянскім.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат