Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Мова Нанова — 5 год

17.01.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Квіток ці білет?

Квіток ці білет?

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

У рубрыку “Хуткай моўна дапамогі” на сайце movananova.by паступіла пытанне: ці тое самае называюць словы квіток і білет?

Так, сапраўды, гэта сінонімы, але не поўныя, а частковыя, бо адрозніваюцца адценнямі значэння. Напрыклад, вядомы “Расійска-беларускі слоўнік” Некрашэвіча і Байкова, які лічыцца самым багатым на сінанімічныя шэрагі, эквівалентамі рускага слова билет дае беларускія білет, картка, квіток, а вось у “Беларуска-расійскім слоўніку” тых самых аўтараў знаходзім квітокзаписка, квитанция. Давайце зірнем, што адбываецца сёння.

БІЛЕТ (ад фр. Billet праз польскае bilet або нямецкае Billett)

  1. Дакумент, які дае права праезду, уваходу, карыстання чым-н., атрымання чаго-н. (часцей за плату): білет у кіно, білет на цягнік, праязны білет
  2. Пасведчанне пра праходжанне навучання, службы: вайсковы білет, студэнцкі білет
  3. Прафсаюзнае ці партыйнае пасведчанне: прафсаюзны білет, партыйны білет
  4. Банкаўскі дакумент: крэдытны білет, банкаўскі білет
  5. Запрашэнне: запрашальны білет
  6. Экзаменацыйны білет
  7. Латарэйны білет
  8. У пераносным значэнні: шчаслівы білет, белы білет

Вытворнымі ад слова білет з’яўляюцца словы безбілетнік, белабілетнік.

КВІТОК (памяншальна-ласкальная форма квіт, што паходзіць ад польскага  kwit)

  1. Любая квітанцыя: багажны квіток, авансавы квіток
  2. Талон: квіток на трамвай, квіток да ўрача
  3. У апошнія дзесцігоддзі пашыраецца ўжыванне слова квіток у значэнні ‘дакумент, які дае права праезду, уваходу, карыстання чым-н.’: квіток на цягнік, квіток у кіно, праязны квіток. Хоць, калі мы возьмем творы пісьменнікаў 20 стагоддзя (Быкаў, Шамякін, Сачанка, Брыль, Сіпакоў, Гарэцкі, Караткевіч і інш.), то ўбачым, што ў іх у гэтым значэнні спрэс ужываецца слова білет.

Такім чынам, сёння ў значэнні ‘дакумента, які дае права на праезд ці наведванне чагосьці’, паралельна ўжываюцца і білет, і квіток. Аднак, трэба зазначыць, што слова квіток, перадусім у гутарковай мове і ў сродках масавай інфармацыі, пераважае над словам білет і актыўна выцясняе яго з моўнага ўжытку. Часам таксама назіраецца ўжыванне слова квіток і ў спалучэнні са словамі латарэйны, выйгрышны, шчаслівы, рэстаранны (усе гэтыя прыклады ўзятыя з тэкстаў газеты “Звязда”), але такое ўжыванне нетыповае, калі не сказаць недарэчнае,  і не зафіксавана ў слоўніках. Хутчэй за ўсё перад намі з’ява гіперкарэктнасці, калі аўтар імкнецца адштурхнуцца ад рускай мовы і выкарыстаць адрознае слова, незважаючы на сучасную практыку ўжывання.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Дадайце патрэбнае слова (словы):

      1. Чытацкі …  – *чытацкі білет
      2. … на аплату  – *квіток на аплату
      3. … на канцэрт – *квіток/білет на канцэрт
      4. … у кіно  – *квіток/білет у кіно
      5. Нятанны …  – *нятанны квіток/білет
      6. Папяровы …  – *папяровы квіток/білет
      7. … на атрыманне бандэролі  – *квіток на атрыманне бандэролі
      8. … у адзін бок  – *квіток/білет у адзін бок
      9. Разліковы …  – *разліковы квіток
      10. Лёгкі …  – *лёгкі білет
      11. Зваротны …  – *зваротны білет/квіток
      12. … Саюза пісьменнікаў  – *білет Саюза пісьменнікаў
      13. Падатковы …  – *падатковы квіток
      14. Каманда атрымала … у паўфінал  – *каманда атрымала білет у паўфінал
      15. Забранаваць …  – *забранаваць білет/квіток
      16. … на матч  – *квіток/білет на матч
      17. Гарантыйны …  – *гарантыйны квіток
      18. … на самалёт – *квіток/білет на самалёт
      19. Бясплатны …  – *бясплатны квіток/білет
      20. … да ўчастковага лекара  – *квіток да ўчастковага лекара
      21. … з нумарам чаргі  – *квіток з нумарам чаргі
      22. Воўчы … – *воўчы білет
      23. … на багаж  – *квіток на багаж
      24. Жоўты …  – *жоўты білет
      25. Атрымаць … у бізнес  – *у бізнес — атрымаць білет у бізнес
      26. Выйгрышны …  – *выйгрышны білет
      27. Запрашльны …  – *запрашльны білет
      28. … аб звальненні  – *білет аб звальненні
      29. … слухача “Мовы нанова”  – *білет слухача “Мовы нанова”

krok_3<

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат