Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Калядныя ігрышчы

17.01.2019
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Упрыгожанне і ўпрыгожванне

Упрыгожанне і ўпрыгожванне

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

Даволі часта словы ўпрыгожанне і ўпрыгожванне носьбітамі мовы ўспрымаюцца як варыянты і ўзаемазамяняюцца ў тымі самым кантэксце: шыкоўнае ўпрыгожанне і шыкоўнае ўпрыгожванне. Ці слушная такая ўзаемазамена? Безумоўна, не. Гэта розныя словы, а не варыянты аднаго і таго ж слова, таму ўжываць іх у адным значэнні нельга. Гэта памылка.

Упрыгожанне або яшчэ з іншым націскам – упрыгажэ́нне — гэта прадмет для аздаблення чагосьці, так бы мовіць, для прыгажосці. Мы кажам каляднае ўпрыгожанне ў значэнні ‘калядная цацка, калядная дэкарацыя’. Гэтае слова мае як адзіночны, і множны лік: жаночае ўпрыгожанне і жаночыя ўпрыгожанні.

А вось упрыгожваннев) – гэта ўжо не прадмет, а працэс, дзеянне. Значыць, што мы робім нешта прыгожым, аздабляем нешта пры дапамозе ўпрыгожанняў. Тады кажам: упрыгожванне горада гірляндамі, упрыгожванне дома кветкамі. Звярніце ўвагу, што слова ўпрыгожванне ўжываецца толькі ў адзіночным ліку.

Такім чынам, падсумуем: павесіць упрыгожанне (упрыгажэнне) на ялінку

Але упрыгожванне ялінкі заняла ў нас цэлы дзень.

 

krok_3<

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат