Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Генетыка

29.12.2018
СЛОЎНІК Генетыка

Слоўнік да заняткаў па тэме “Генетыка”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Генетыка

Клетка – элементарны структурна-функцыянальны складнік жывых істот

Генэтыка – навука пра спадчыннасць і зменлівасць

Спадчыннасць (рус. наследственность) – уласцівасць жывых арганізмаў перадаваць свае прыкметы нашчадкам

Зменлівасць (рус. изменчивость) — уласцівасць жывых арганізмаў набываць новыя прыкметы

ДНК – дэзаксірыбануклеінавая кіслата (кісліна), матэрыяльны носьбіт спадчыннасці

Палімер –рэчыва, якое складаецца з вялікай колькасці манамераў

Нуклеатыд– манамер ДНК

Ген – паслядоўнасць нуклеатыдаў ДНК, якая нясе інфармацыю пра будову канкрэтнага бялка

Геном – сукупнасць усіх генаў арганізма

Храмасома – шчыльна ўпакаваная малекула ДНК

Карыятып – сукупнасць храмасом арганізма

Алель – альтэрнатыўны стан гена

Гомазігота – арганізм, які мае аднолькавыя алелі аднаго гена

Гетэразігота — арганізм, які мае розныя алелі аднаго гена

Гаметы – палавыя клеткі

Бялок – арганічнае рэчыва, якое складаецца з амінакіслот

Фермент – арганічнае рэчыва бялковага паходжання, якое паскарае хуткасць хімічных рэакцый

Цікавыя факты:

  • уся інфармацыя аб развіцці чалавека запісаная ў велізарнай малекуле ДНК;
  • малекулу ДНК можна ўявіць сабе ў выглядзе тэкста, напісанага чатырма літарамі – А, Т, Г і Ц.
  • малекулы ДНК шчыльна спакаваныя ў храмасомы. У чалавека іх 46;
  • палова храмасом паходзіць ад маці і палова – ад бацькі;
  • большая частка ДНК у чалавека з’яўляецца нефункцыянальнай;
  • пол чалавека вызначаецца палавымі храмасомамі Xі Y.
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат