Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Хлеб

09.12.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Дахаты ці да хаты?

Дахаты ці да хаты?

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Прыслоўе абазначае прыкмету дзеяння, стану, якасці ці зрэдку прадмета і, паколькі гэта досыць маладая часціна мовы, часта з’яўляецца матываваным – то бок, з пункту гледжання сучаснай мовы можна вызначыць, ад якога слова яно ўварылася. Матываваных прыслоўяў значна больш, чым нематываваных (гэтыя – найбольш старажытныя і з пункту гледжання сучаснай мовы маюць непразрыстую знешнюю форму).  Параўнайце, напрыклад, прыслоўі як, дзе, куды і дахаты, наверсе. У першым выпадку мы не можам вызначыць, ад якога слова яны ўтварыліся, а ў другім – робім гэта лёгка: дахаты – ад назоўніка хата, наверсе – ад назоўніка верх.

Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць канструкцыю “прыназоўнік + назоўнік”, якая, хоць і гучыць дакладна так ці амаль так, як і прыслоўі, але будзе пісацца асобна: падысці да хаты (параўнайце: пасля працы вяртацца дахаты), сядзець на версе даху (параўнайце: жыць наверсе).

Ёсць некалькі спосабаў, як вызначыць, што перда намі: прыслоўе або прыназоўнік з назоўнікам.

  1. Першы спосаб — паставіць пытанне. Гэта можа быць агульнае пытанне: падысці куды? да хаты і вяртацца куды? дахаты. І яно нам, фактычна, ніяк не дапамагае вызначыць, прыслоўе гэта ці не. Значыць, мы мусім паспрабаваць паставіць яшчэ адно – склонавае — пытанне: падысці да чаго? да хаты. Менавіта гэтае пытанне паказвае, што перад намі канструкцыя “прыназоўнік + назоўнік” і яе трэба пісаць асобна.
  2. Другі спосаб — дадаць тлумачальнае слова: з пачатку чаго? восені (калі перад намі прыслоўе спачатку, то тлумачальнае слова не дадаецца: спачатку было слова).
  3. Трэці спосаб – дадаць азначэнне: з самага пачатку восені (параўнайце: спачатку праца, а потым адпачынак – у гэтым выпадку азначэнне дадаць немагчыма).

Звярніце ўвагу, што прыслоўі могуць таксама блытаць з канструкцыяй “прыназоўнік + лічэбнік”: сустрэліся ўдвух і трымаць яйкі ў двух кошыках. Калі нельга дадаць назоўнік – перад намі прыслоўе і яно пішацца ў адно слова (удвух). Калі ж пасля ідзе назоўнік, то гэта спалучэнне “прыназоўнік + лічэбнік” і яно пішацца асобна (у двух кошыках).  

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Разам ці асобна?

      1. Рыба нырнула (ўглыб / ў глыб) і схавалася з вачэй.  – *ўглыб
      2. Ці добра табе жыць (замужам / за мужам), мілая? – *замужам і за му́жам
      3. Да мяне (надвор / на двор) нечакана забеглі чужыя людзі. – *на двор
      4. Хату відаць (збоку / з боку) дарогі.  – *з боку
      5. Мая хата (скраю / з краю).  – *скраю
      6. (Дадому / Да дома) не запрашаю.  – *дадому
      7. На шляху маскоўскага войска (ўглыб / ў глыб) краіны паўсталі перашкоды.  – *ў глыб
      8. (Удалячынь / У далячынь) таямнічую глядзелі вочы старой. – *У далячынь
      9. Маці не пусціла Міколку (надвор / на двор), бо там задажджыла.  – *надвор
      10. Бацькі выехалі ў горад (звечара / з вечара).  – *звечара
      11. (Збоку / з боку) вакзала пачуўся шум.  – *з боку
      12. Жыццё (напаказ / на паказ).  – *напаказ
      13. (Дадому/Да дома) засталося ісці ўсяго паўкіламетра – *да дома
      14. Працавалі (звечара / з вечара) да раніцы. – *з вечара
      15. Хлопец, пастаяўшы (збоку / з боку), ціхенька сышоў.  – *збоку
      16. Песня ляцела (ўдалячынь / ў далячынь).  – *ўдалячынь
      17. Яська паехаў (насустрач / на сустрэчу) з братам – *на сустрэчу
      18. (Напаказ / На паказ) мадэляў запрасілі толькі работніц швейнай фабрыкі. – *На паказ
      19. Стромкае дрэва імкнулася (ўвысь / ў высь), пераганяючы ўсе суседнія.  – *ўвысь
      20. Ноччу ўдарыў мароз, а (ўдзень / ў дзень) нечакана пацяплела.  – *ўдзень

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат