Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Берасце

30.11.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў

Правілы ўжывання дзеепрыслоўяў

powerpoint70СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70
СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне, якое паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, гэта значыць, што дзеянне названае дзеясловам, і дзеянне, названае дзеепрыслоўем, маюць аднаго ўтваральніка. Напрыклад, у сказе Хата, згубіўшы свайго гаспадара, пачала развальвацца асноўнае дзеянне (пачала развальвацца) і дадатковае дзеянне (згубіўшы) выконвае той самы ўваральнік – хата. Парушэннем нормы лічацца тыя сказы, дзе асноўнае і дадатковае дзеянні належаць розным утваральнікам. Напрыклад, у сказе Пад’язджаючы да станцыі, з мяне зляцеў капялюш асноўнае дзеянне (зляцеў) утварае дзейнік капялюш, да якога не адносіцца дадатковае дзеянне (пад’язджаючы).

Для праверкі дастаткова замяніць дзеепрыслоўе дзеясловам і паставіць яго разам з дзеясловам-выказнікам: капялюш пад’язджаў і зляцеў. Зразумела, што гэта выказванне няправільнае, а вось сказаць хата згубіла і пачала развальвацца – можна.

У такім выпадку, каб выправіць памылку, трэба, напрыклад, трансфармаваць дзеепрыслоўны зварот у даданы сказ або ў канструкцыю з аддзеяслоўным назоўнікам: Калі я пад’язджаў да станцыі, з мяне зляцеў капялюш. На пад’ездзе да станцыі з мяне зляцеў капялюш.

Памылковым таксама з’яўляецца ўжыванне дзеепрыслоўя ў безасабовых аднасастаўных сказах, у якіх адсутнічае дзейнік: Вярнуўшыся дахаты, на дварэ задажджыла. У такім выпадку трэба выкарыстоўваць даданую канструкцыю: Пасля таго як я вярнуўся дахаты, на дварэ задажджыла.

Аднак калі ў склад выказніка ў безасабовым сказе ўваходзіць інфінітыў, то ўжыванне  дзеепрыслоўя дапускаецца, бо дзеянні, абазначаныя інфінітывам і дзеепрыслоўем, лагічна адносяцца да аднаго ўтваральніка: Можна доўга хадзіць па базары, так нічога не выбраўшы.

У абагульнена-асабовых сказах, дзе фізічна дзейнік адсутнічае, але маецца на ўвазе любая асоба (у такім выпадку можна падставіць ты), ужыванне дзеепрыслоўя не парушае норму, паколькі адносіцца да таго самага ўтваральніка, што і дзеяслоў: Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў і выпраўце:

      1. Убачыўшы знянацку ляснога звера, непрыемны халадок казытнуў па спіне.- – *Калі я ўбачыў знянацку ляснога звера, непрыемны халадок казытнуў па спіне.
      2. Апынуўшыся ў войску, яму здалося, што ён самы няўдалы ў гэтай грамадзе.  – *Апынуўшыя ў войску, ён падумаў, што самы няўдалы ў гэтай грамадзе (нельга ўжываць дзеепрыслоўеу аднасастаўным безасабовым сказе, у якім адсутнічае дзейнік)
      3. Хораша, зажмурыўшыся, ляжаць у траве пасля ўтомнай дарогі – *правільна (бо ёсць інфінітыў)
      4. Прачытаўшы верш, адчуваецца замілаванне да роднага кутка.  – *Прачытаўшы верш, адчуваеш замілаванне да роднага кутка.
      5. Адклаўшы іншыя справы, пачалася падрыхтоўка да іспытаў – *Адклаўшы іншыя справы, пачалі рыхтавацца да іспытаў.
      6. Кідаючыся капейкамі, рубля не збярэш.  – *правільна (абагульнена-асабовы сказ, дзе няма дзейніка, але дзеянне адносіцца да кожнага).
      7. Рыхтуючыся да зімы, поўсць на мядзведзіцы стала густой, пушыстай і мяккай.  – *Калі мядзведзіца рыхтавалася да зімы, яе поўсць стала густой, пушыстай і мяккай.
      8. Знайшоўшы неабходнае фінансаванне, дом працягвае будавацца трэстам.  – *Знайшоўшы неабходнае фінансаванне, трэст працягвае будаваць дом.
      9. Ля возера на душы заўсёды спакайнела, прагнучы толькі цішыні і прыгажосці.  – *Ля возера на душы заўсёды спакайнела, хацелася толькі цішыні і прыгажосці. (нельга ўжываць дзеепрыслоўеу аднасастаўным безасабовым сказе, у якім адсутнічае дзейнік)
      10. Спяваючы гэту песню, голас яе разліваўся, як звон ручайка ў красавіцкі вечар.  – *Калі яна спявала гэту песню, голас яе разліваўся, як звон ручайка ў красавіцкі вечар.
      11. У незнаёмым лесе, захапіўшыся, вельмі лёгка заблукаць.  – *правільна (бо ёсць інфінітыў)
      12. Не пастаяўшы на парозе, не сядзеш у кут.  – *правільна (абагульнена-асабовы сказ, дзе няма дзейніка, але дзеянне адносіцца да кожнага).

Дапішыце прыказкі і прымаўкі, ужыўшы дзеепрыслоўі:

    1. Па дарозе …, грыбоў не набярэш.  – *Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.
    2. … за гуж, не кажы, што нядуж. – *Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж.
    3. … ваўкоў, застанешся без грыбоў.  – *Баючыся ваўкоў, застанешся без грыбоў.
    4. … дурнога, за ім пашлі другога.  – *Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога.
    5. …, не тужы, …, нікому не кажы.  – *Згубіўшы, не тужы, знайшоўшы, нікому не кажы.
    6. Не хвалі каня, …, а дзеўку – ….  – *Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку – выбіраючы.
    7. … малаком (на малацэ) і на ваду падзьмухаеш.  – *Апекшыся малаком (на малацэ) і на ваду падзьмухаеш.
    8. Не хваліся …, а хваліся ….  – *Не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы.
    9. …, дапытаешся.  – *Пытаючыся, дапытаешся.

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат