Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Каталіцтва

23.11.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Утварэнне дзеепрыслоўяў

Утварэнне дзеепрыслоўяў


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Дзеепрыслоўе — нязменная форма дзеяслова,  якая, як і дзеепрыметнік, належыць да дастаткова маладах часцін мовы і аб’ядноўвае рысы як дзеяслова, так і прыслоўя.

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання (што робячы?) звычайна ўтвараецца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў незакончанага трывання (што рабіць?) пры дапамозе суфіксаў –учы-/-ючы- (для 1 спражэння) і –ачы-/-ячы- (для 2 спражэння):

Несці, няс(уць) (1 спр.) + -учы- → несучы́ (што робячы?)

Спяваць, спява(юць) (1 спр.) + -ючы- → спяваючы (што робячы?)

Нішчыць, нішч(аць) (2 спр.) + -ачы- → нішчачы (што робячы?)

Хадзіць, ходз(яць) (2 спр.) + -ячы- → ходзячы (што робячы?)

Але ад некаторых дзеясловаў ІІ спражэння дзеепрыслоўі ўтвараюцца пры дапамозе суфікса –учы-/-ючы-: баяцца → баючыся, крычаць →крычучы, дрыжаць дрыжучы, спаць → сплючы. Такія словы варта запомніць.

Не блытаць з формамі дзеепрыслоўяў у рускай мове, якія заканчваюцца на суфікс –а/-я (читая – чытаючы, неся – несучы, беря – беручы, делая – робячы, глядя – гледзячы).

Варта памятаць, што націск падае на канцавы склад дзеепрыслоўя, калі ў дзеяслове, ад якога яно ўтворана, націск на канчатку: нясу́ – несучы́, бяру́ – беручы́. Калі ж у дзеяслове націск на аснове, то ён застаецца на аснове і ў дзеепрыслоўі: чыта́ю – чыта́ючы. 

Дзеепрыслоўе закончанага трывання (што зрабіўшы?) утвараецца ад асновы дзеяслова пршлага часу закончанага трывання (што зрабіць?) пры дапамозе суфіксаў –ўшы- (пасля галосных) і –шы- (пасля зычных):

Напіцца (што зрабіць?) + –ўшы- → напіўшыся (што зрабіўшы?)

Схавацца (што зрабіць?) + –ўшы- → схаваўшыся (што зрабіўшы?)

Прынесці (што зрабіць?) + –шы- → прынёсшы (што зрабіўшы?)

Збегчы (што зрабіць?) + –шы- → збегшы (што зрабіўшы?)

Увага: Парушэннем нормы з’яўляецца ўтварэнне дзеепрыслоўяў закончанага трывання ад асновы дзеяслова незакончанага трывання: варушыцца варушачыся, а не варушыўшыся; думаць думаючы, а не думаўшы! Запомніце, што ад аднаго дзеяслова можа быць утворана не больш за адно дзеепрыслоўе адпаведнага трывання!

Калі ў інфінітыве дзеяслоў закончанага трывання мае суфікс –ну-, то ў дзеепрыслоўі ён выпадае, як і ў прошлым часе дзеяслова, ад якога ён утвораны: высахнуць → высахшы.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Ад наступных дзеясловаў утварыць дзеепрыслоўі:

    1. Пра́гнуць – *прагнучы (суфікс -ну- не выпадае, бо незакончанае трыванне)
    2. Лічыць – *лічачы (лічаць
    3. Глядзець – *гледзячы
    4. Пісаць  – * пішучы
    5. Узяць – *узяўшы
    6. Грэць – *грэючы
    7. Піць – *п’ючы́
    8. Зжаць – *зжаўшы
    9. Уцячы – *уцёкшы
    10. Патрапіць – *патрапіўшы
    11. Развітвацца – *развітваючыся
    12. Баяцца – *–баючыся (выкл)
    13. Ліць – *льючы́
    14. Купіць – *купіўшы
    15. Купляць – *купляючы
    16. Замазаць – *замазаўшы
    17. Зберагчы – *збярогшы
    18. Узгадваць – *узгадваючы
    19. Дамагчыся – *дамогшыся
    20. Туліцца – *тулячыся
    21. Спаць – *сплючы́ (выкл.)
    22. Намокнуць– *намокшы (суфікс -ну- выпадае)
    23. Бачыць – *бачачы
    24. Хадзіць – *ходзячы
    25. Жаць – *жнучы́
    26. Замерзнуць – *замерзшы (суфікс -ну- выпадае)
    27. Крычаць  – *крычучы́ (выкл.)
    28. Браць – *беручы́
    29. Абтрэсці – *абтросшы
    30. Часаць  – *чэ́шучы (ад чэшуць)
    31. Пасталець – *пасталеўшы
    32. Адрэзаць – *адрэзаўшы
    33. Цярпець – *церпячы
    34. Пярэчыць – *пярэчачы (ад пярэчаць)
    35. Дрыжаць  – *дрыжучы́ (выкл.)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат