Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сон

09.11.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Правапіс галосных у суфіксах дзеясловаў

Правапіс галосных у суфіксах дзеясловаў


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Спынімся на тых выпадках, дзе часцей за ўсё робяцца памылкі.

У інфінітыве

Трэба адрозніваць напісанне і вымаўленне суфіксаў у парах дзеясловаў кшталту бялець і бяліць, абязволець і абязволіць. У іх з суфіксам –і-/-ы- ўжываюцца пераходныя дзеясловы (тыя, што накіраваныя на аб’ект, то бок могуць пры сабе мець дапаўненне ў вінавальніым склоне без прыназоўніка каго?, што?): бяліць што? дом; абазволіць каго? ворага. Калі  ж перад намі непераходны дзеяслоў (той, што накіраваны на суб’ект, то бок на самога сябе), то ён ужываецца з суфіксамі –е-/-а-: бялець або абязволець (самому) ад страху.

Памылкі можна зрабіць і ў некаторых ненаціскных суфіксаў інфінітываў: муляць (не муліць!), здолець (не здоліць!), ненавідзець (не ненавідзіць!). Правапіс такіх дзеясловаў лепей правяраць па слоўніку.

У прошлым часе дзеяслова

Перад суфіксам –л-/-ў- заўсёды захоўваецца тая галосная, якая ўжываецца перад суфіксам –ць у інфінітыве: змоўчаць – змоўчала, згледзець – згледзеў.

У суфіксах –іва-/-ыва-; -ава-/-ява; -ва-

Калі аснова дзеяслова заканчваецца на –у (-ю), то ў інфінітыве і ў прошлым часе пішам суфікс -ава-/-ява-: фінансую – фінансаваць, рэканструюю – рэканструяваць. Суфікс -іва-/-ыва- пішам у тым выпадку, калі перад ім утвараецца збег зычны на л, н, р: падкрэслівацьпадкрэсліваю, запэўніваць – запэўніваю. Ва ўсіх астатніх выпадках пішам суфікс –ва: выконваць – выконваю, зацярушваць – зацярушваю.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Устаўце ў суфіксе дзеяслова патрэбную літару:

    1. Пакут…ваць  – *пакутаваць, бо пакутую
    2. Прыгад…ваць  – *прыгадваць, бо прыгадваю
    3. Знясіл…ць – *знясілець (знясілець з голаду) і знясіліць (знясіліць ворага)
    4. Каманд…ваць – *камандаваць, бо камандую
    5. Выветр…ваць – *выветрываць, бо збег зычных з р
    6. Разбэшч…ваць – *разбэшчваць, бо разбэшчваю
    7. Абмер…ваць  – *абмерваць, бо абмерваю
    8. Агор…ць  – *агораць
    9. Занядуж…ць – *занядужаць
    10. Мер…ць  – *мераць
    11. Саром…ўся – *саромеўся, бо саромецца
    12. Сутон…ць  – *сутонець
    13. Высе…ў  – *высеяў, бо высеяць
    14. Даслед…ваць – *даследаваць, бо даследую
    15. Намул…ў  – *намуляў, бо намуляць
    16. Належ…ла  – *належала, бо належаць
    17. Абязлюдз…ць  – *абязлюдзець і абязлюдзіць
    18. Саром…ў – *сароміў, бо сароміць
    19. Паглыб…ць  – *паглыбіць (паглыбіла веды) і паглыбець (возера паглыбела)
    20. Вер…ваць – *вераваць, бо верую
    21. Запэўн…ваць  – *запэўніваць, бо запэўніваю
    22. Вымеш…ваць  – *вымешваць, вымешваю
    23. Маладз…ць  – *маладзець (самому) і маладзіць (сукенка яе маладзіць)
    24. Загад…ваць – *загадваць, бо загадваю
    25. Адыгр…ваць  – *адыгрываць, бо збег зычных з р
    26. Чырван…ць  – *чырванець (шчокі чырванеюць) і чырваніць (мароз чырвоніць шчокі)
    27. Апрыкр…ць  – *апрыкраць
    28. Здзек…вацца  – *здзекавацца, бо здзекуюся
    29. Апрытомн…ў  – *апрытомнеў, бо апрытомнець

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат