Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Курапаты

02.11.2018
СЛОЎНІК Курапаты

Слоўнік да заняткаў па тэме “Курапаты”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Курапаты – лес, які знаходзіцца за паўночна-ўсходняй ускраінай Менска, побач з вёскай Цна-Ёдкава. Дзякуючы высілкам грамадскасці, Курапаты – адно з самых вядомых,  знакавых і сімвалічных месцаў, дзе ў часы бальшавіцкага тэрору 1937 – 1941 гадоў здзяйснялася масавае знішчэнне рэпрэсаваных людзей. Адкрыццё Курапатаў для шырокай грамадскай супольнасці адбылося 3 чэрвеня 1988 г. пасля выхаду ў свет чарговага нумару газеты “Літаратура і мастацтва” з артыкулам Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты – дарога смерці”. У артыкуле, на падставе шматлікіх сведчанняў і выяўлення выпадкова раскапаных чалавечых парэшткаў, паведамлялася пра Курапаты, як пра месца масавага забойства людзей у перыяд сталіншчыны. Публікацыя выклікала шырокі ўздым антысавецкіх настрояў. Тагачасны камуністычны рэжым па патрабаванню актыўнай часткі беларускага грамадства быў вымушаны ў 1988 г. стварыць камісію, у якую ўвайшлі Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і іншыя выбітныя асобы, ды распачаць афіцыйнае следства па факту знойдзеных у Курапацкім лесе людскіх парэшткаў. У выніку праведзенай эксгумацыі магіл, якая здзяйснялася з удзелам археолагаў Зянона Пазняка, Алега Іова і Міколы Крывальцэвіча, а таксама ў выніку шматлікіх спецыяльных судова-крыміналістычных экспертыз (зубных пратэзаў, надпісаў, маркіроўкі абутку, посуду, грабенчыкаў, дат на гільзах, манетах і г.д.), апытання сведкаў і іншых следчых дзеянняў быў афіцыйна пацверджаны факт знішчэння органамі НКУС цывільнага насельніцтва і прысутнасці масавых пахаванняў перыяду 1930-ых гадоў да пачатку вайны 1941-1945 гадоў ва ўрочышчы Курапаты. У прынятым урадавай  камісіяй заключным дакуменце, які быў апублікаваны ў 1989 годзе,  колькасць  пахаваных у Курапатах вызначана як «не менш за 30 тысяч грамадзян».

30 лістапада 1993 г. урочышча Курапаты было ўнесена ў дзяржаўны рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як “Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30 – 40 гг. ХХ ст.” Па патрабаваннях пракамуністычных арганізацый следства па курапацкай справе, са спробай знайсці “нямецкі след”, неаднаразова аднаўлялася. Усе наступныя следствы, у тым ліку апошняе 1997-1998 гадоў, якое суправаджалася эксгумацыяй магіл, навейшымі эспертызамі, пацвердзілі ранейшыя высновы і дадалі новыя факты масавага знішчэння органамі НКУС цывільнага насельніцтва ў Курапатах. Адзін з новых вынікаў – прозвішчы Мойшы Крэмера і Мардахая Шулькеса, сярод парэшткаў якіх знаходзіліся партманэты з квітанцыямі аб часовай канфіскацыі іх маёмасці ў гарадзенскай вязніцы 10 чэрвеня 1940 г.

Супольнымі высілкамі грамадскіх арганізацый і рухаў Курапаты ператварылася ў нацыянальны некропаль, аснову якога складаюць шматлікія крыжы і знакі ў памяць пра людзей, забітых і замучаных сталіністамі. На курапацкай гары – “Галгофе” – узвышаюцца сімвалічныя крыжы. Перад уваходам – “Крыж пакуты”, які тысячы людзей неслі ў 1989 годзе ў Курапаты на сваіх плячах.                                                                                   Мікола Крывальцэвіч

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат