Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Пчолы і мёд

15.10.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вялікая і малая літары

Вялікая і малая літары


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

З вялікай літары пішуцца:

  1. Уласныя імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, уласныя імёны міфічных істот:Дунін-Марцінкевіч, Цётка, Жучок, Радзівілы, Ніл Сымонавіч, Пярун, Геркулес, Фурыя.

Але калі яны ўжываюцца як агульныя назвы, то пішуцца з малой літары: пярун –– удар грому, іуда (юда) –– здраднік; тытан –– волат, фурыя –– злосная істота; донжуан – спакуснік жанчын, эскулап – лекар;  браўнінг – зброя; ом – адзінка вымярэння электрычнага супраціўлення; гарлахвацкія, пісулькіны, тулягі – пагардлівыя назвы людзей з пэўнымі адмоўнымі якасцямі (паводле прозвішчаў літаратурных персанажаў).

  1. 2. Найменні найвышэйшых бостваў у рэлігійных культах, усе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы, а таксама прыметнікі, утвораныя ад словаБог: Госпад(Гасподзь), Алах, Усявышні, Святая Тройца, Бог Айцец, Бог Сын,  Божы (Боскі) СынЦарыца Нябесная, Божы (Боскі) суд.

Але з малой літары пішам слова бог з агульным значэннем боства ў спалучэнні з асабовай назвай або з назоўнікам з агульным значэннем у родным склоне (старажытны славянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог, Сварог –– бог неба); у выклічніках, звязаных з выказваннем розных пачуццяў (бог яго ведаедай божакрый бог (божа), алах з ім); агульныя назвы ўяўных істот (архангел, фея, дамавік, лясун,  русалка).

  1. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў людзей і мянушак жывёл з суфіксамі-ев (-ёв-, -еў-), -ов (-ав, -аў-), -ін (-ын-) (Пецева кніга, Караткевічаў раман, Зосьчыны прыгоды, Марынін мёд), а таксама адносныя прыметнікі з суфіксам -ск-, утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад назваў, сінанімічных назвам са словамі імя, памяці (Купалаўская прэмія (прэмія імя Янкі Купалы), Нобелеўская прэмія, Коласаўская стыпендыя).

Але з малой літары пішам прыметнікі, утвораныя ад асабовых назваў, якія ўжываюцца ў складзе фразеалагізмаў або ў складзе састаўных агульных назваў са значэннем адпаведнай адноснай прыкметы: эзопава мова, пірава перамога, купалаўскі верш, напалеонаўскія планы.

  1. Усе геаграфічныя назвы, уключна з назвамі напрамкаў свету ў пераносным значэнні, калі называюць адпаведныя групы краін або тэрыторыі, а таксама астранамічныя назвы: Свіцязь, Мікалаеўшчына, Буда-Кашалёва,Мінск-Мазавецкі, Валапас, Месяц,  Злучаныя Штаты Амерыкі, Захад (краіны заходняй часткі Еўропы разам з ЗША).

Але з малой літары пішам агульныя родавыя назвы геаграфічных, астранамічных і іншых падобных аб’ектаў у складзе ўласных назваў (Афрыканскі кантынентАтлантычны акіян,  рака Вілія, возера Свіцязь,  Белавежская пушча, зорка Венера, Лагойскі тракт, плошча Перамогі, Князь-возера), а таксама службовыя часткі ў складзе састаўных уласных геаграфічных найменняў (Франкфурт-на-Майне, Рыа-дэ-Жанэйра, Па-дэ-Кале).

  1. Аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў, эпох і святаў: Рэфармацыя,Крыжовыя паходы,Лядовае пабоішчаКрычаўскае паўстанне,  Другая сусветная вайна; Новы год, Вялікдзень, Купалле, Ушэсце Гасподняе, Дзень беларускай навукі. Звярніце ўвагу, што ў назвах асноўных афіцыйных дзяржаўных святаў абодва словы пішуцца з вялікай літары: Дзень Канстытуцыі, Дзень Перамогі,  Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Але з малой літары пішам назвы родаў і відаў знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш. (неаліт, эпоха феадалізму, залаты век); назвы масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца на сталай аснове (вечар адпачынку, дзень адчыненых дзвярэй); назвы гістарычных падзей, з’яў, грамадска-палітычных фармацый, гістарычных перыядаў, якія не ўспрымаюцца як уласныя назвы (крыжовыя паходы, грамадзянская вайна, каменны век).

  1. Усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, а таксама некаторых міжнародных арганізацый:Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь,Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
  2. Першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый:Міністэрства эканомікі (Мінэканомікі),Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз);  Дом культурыДом народнай творчасціПалац спорту.

Але з малой літары пішам найменні аддзелаў і іншых падраздзяленняў навуковых і адукацыйных устаноў, а таксама словы тыпу калегія, вучоны савет, савет па абароне дысертацый, факультэт, аддзяленне, сектар, група: вучоны савет факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, савет па абароне дысертацыйкафедра беларускай мовы.

  1. Першае слова ў назвах асобаў па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах, а таксама назвы асобаў па вышэйшых дзяржаўных узнагародах (акрамя словакавалер): Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,  Герой Беларусі,  кавалер ордэна Ганаровага Легіёна.

Але ў неафі­цыйным ужыванні словы прэзідэнтстаршыня, кароль,  імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара.

  1. Усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных ікультурных рэліквій і назвах ордэнаў і медалёў, акрамя саміх словаў медаль, ордэн і ступень (Крыж Еўфрасінні Полацкай, Курган Славы, Помнік Перамогі; ордэн Маці, ордэн Францыска Скарыны, ордэн Ганаровага Легіёна), а таксама першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжна­родных прэмій, грамат, прызоў і інш. (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, Нобелеўская прэмія, Кубак свету).
  2. Аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў:Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь,Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Статут Вялікага Княства Літоўскага, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Малая ці вялікая літара?

                1. АЗОЙСКАЯ ЭРА  – *азойская эра
                2. БЕРАСЦЯНАЯ ГРАМАТА – *берасцяная грамата
                3. БЛІЗКІ УСХОД – *Блізкі Усход
                4. ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ  – *Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь
                5. ВЕЧНЫ АГОНЬ  – *Вечны агонь
                6. УСХОДНЯЕ ПАЎШАР’Е  – *Усходняе паўшар’е
                7. СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ – *Сусветны дзень моладзі
                8. СУСВЕТНЫ САВЕТ МІРУ  – *Сусветны Савет Міру
                9. ГЕРКУЛЕСАВЫ СЛУПЫ  – *геркулесавы слупы, Геркулесавы слупы
                10. ПАЛАЦ ШЛЮБУ  – *Палац шлюбу
                11. КАНСКІ КІНАФЕСТЫВАЛЬ  – *Канскі кінафестываль
                12. КУБАК ЕЎРОПЫ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ  – *Кубак Еўропы па лёгкай атлетыцы
                13. КУРГАН СЛАВЫ  – *Курган Славы
                14. МЕДАЛЬ “ЗА ПРАЦОЎНЫЯ ЗАСЛУГІ”  – *медаль “За працоўныя заслугі”
                15. НОБЕЛЕЎСКАЯ ПРЭМІЯ  – *Нобелеўская прэмія
                16. РАННІ НЕАЛІТ  – *ранні неаліт
                17. ПАЎНОЧНАЯ ШЫРАТА  – *паўночная шырата
                18. СТОГАДОВАЯ ВАЙНА  – *Стогадовая вайна
                19. УЧАСТКОВАЯ ВЫБАРЧАЯ КАМІСІЯ – *участковая выбарчая камісія
                20. МІЖНАРОДНЫ КНІЖНЫ КІРМАШ – *Міжнародны кніжны кірмаш
                21. ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА  – *Першая сусветная вайна
                22. СКАРЫНАВЫ ВЫДАННІ  – *Скарынавы выданні
                23. ПРЫЁМ У КАРАЛЯ  – *прыём у караля
                24. СІДАРАВА КАЗА  – *сідарава каза, Сідарава каза
                25. ПРАСВЯТАЯ ТРОЙЦА  – *Прасвятая Тройца
                26. БОСКАЯ ЛІТАСЦЬ  – *Боская літасць
                27. БАБА-ЯГА  – *баба-яга
                28. ДЗЕНЬ ВЕДАЎ  – *Дзень ведаў
                29. НАРОДЫ ПОЎНАЧЫ  – *народы Поўначы
                30. КРЫЙ БОЖА  – *крый божа
                31. ПАЛЯРНАЯ ЗОРКА  – *Палярная зорка
                32. ХЕРУВІМ – *херувім
                33. АЗІЯЦКА-ЦІХААКІЯНСКІ РЭГІЁН – *Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён
                34. СТАРЫ СВЕТ  – *Стары Свет
                35. МЫС ДОБРАЙ НАДЗЕІ  – *мыс Добрай Надзеі
                36. ПАЛАЦ МАСТАЦТВАЎ  – *Палац мастацтваў
                37. КАРАЛЕВА АБ’ЯДНАНАГА КАРАЛЕЎСТВА ВЯЛІКАБРЫТАНІІ І ПАЎНОЧНАЙ ІРЛАНДЫІ  – *Каралева Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
                38. УСЕАГУЛЬНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА  – *Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
                39. ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ – *Дзень Перамогі
                40. ВЯЛІКАЯ СУБОТА  – *Вялікая субота
                41. КАРАЛЕЎСКІ КУБАК  – *Каралеўскі кубак
                42. ОРДЭН ПАШАНЫ (почета)  – *ордэн Пашаны
                43. СКАРЫНАЎСКІ ШРЫФТ  – *скарынаўскі шрыфт

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат