Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Пчолы і мёд

17.10.2018
СЛОЎНІК Пчолы і мёд

Слоўнік да заняткаў па тэме “Пчолы і мёд”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Пчолы і мёд

 Атожылак – рус. отводок

Бортнік (бартнік, барцялаз, зямец, вотчыц) — пчаляр, які займаецца доглядам, аховай пчолаў у борцях (або калодах).

Борць (бартак, барць, бордзь, клешня) - выдзеўбанае ў жывым дрэве гняздо для пчолаў. А таксама дрэва з борцю.

Бортніцтва — традыцыйны лясны промысел, форма пчалярства, якая заснавана на ўтрыманні пчолаў у борцях або калодах.

Брушоўка – працэс запячатвання пчоламі сотаў з мёдам.

Вабік — невялікая калода, вулей (можа быць з саломы або кары) для прываблівання раёў.

Вашчына (вуза, навуза) — парожнія пчаліныя соты.

Вулей  - рус. улей

Гняздо – месца ў борці (калодзе), дзе жывуць пчолы.

Джала – рус. жало

Джаліць (джгаць), уджаліць (джгануць)

Дно (под, подак, пята) — ніжняя ўнутраная частка борці або калоды.

Дымар, курач (дымакур, курадым) – прылада для абкурвання пчол. Раней выкарыстоўваўся зубель.

Забрус – крышачкi з воску, якімі пчолы закрываюць соты з мёдам.

Знамя (знак, кляйно) — метка або засечка, якая высякалася на бортных дрэвах.

Калода (вулей, калотка, бучак, даўбяк, доўбанка, ляжак, каранёк, пянёк, стаяк, стаўбун, ляжак) — штучна выдзеўбанае ў камлі дрэва (спілаваным) дупло (борць) той жа кантрукцыі, што і звычайная борць у дрэве.

Камора – унутраная частка борці.

Каморка – адна сота.

Каралева (матка) — пчаліная самка або бортнае дрэва з трыма і болей борцямі.

Ляток (лётва, лётка, вока, вочка) – дзірка для пчол у калодзе і борці.

Медазбор – рус. медосбор

Мёд, мядовы, медавуха

Мёдарэз (рэзічка) – нож для падразання сотаў.

Падкур (поткур, адзёр, адонак, памост, пасцель) – драўляная пляцоўка вакол бортнага дрэва для аховы борці (калоды) ад мядзведзя.

Пчала

Пчаляр – рус. пчеловод

Пчальнік – рус. пасека

Пяршак (пярвак) – рой першага ў сезоне падзелу.

Падглядаць (падбіраць, хаджаць, лекаваць) – збіраць мёд у часы медазбору і пакідаць частку пчолам на зіму.

Перакід, поцяг, чашкі  — метады пад’ёму на бортнае дрэва.

Про́паліс і прапо́ліс

Пчолапакет – невялікая пчаліная сям’я, часцей на 4 або 6 рамак, прызначаная на продаж.

Пылок – рус. пыльца

Пярга – пчаліны хлеб.

Тварба (даць закроп, зрабіць прынаду, напырскаць) – апырскванне борці сытою, націранне травамі і зёлкамі для прываблівання пчол у борць.

Труцень

Чмель – рус. шмель

Часткі вулля: дно, гнездавы корпус (гняздо), магазінны корпус (магазін), дах, рамкі, ляток, прылятковая дошка.

Прылады і прыстасаванні для работы з пчоламі і мёдам: медагонка, нож ці відэлец для распячаткі сотаў, стамеска, касцюм, сетка, раёўня, сіта (фільтр) для працэджвання мёду.

Пчолы: ахоўнікі, выхавацелькі, выведнікі, прыбіральніцы, будаўнікі, збіральніцы

Мёд паліфлёрны, манафлёрны, рапсавы, грэчкавы, ліпавы, верасовы, лясны, лугавы, палявы, кветкавы, падзевы.

Гаспадарка “Мядовая каралева” http://honeyqueen.by/

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат