Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Скульптура

04.10.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Поўнагалоссе

Поўнагалоссе


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Вымаўленне,

Як да нябёсаў маленне

Дубровы,

Адкрытае.

 

З адкрытай душой

Наш люд несуровы,

Мы злосць не трымаем

У прытаі.

Поўнагалоссе,

Як тое поўнакалоссе

На ніве веры.

 

Гаспадары, прымайце дары,

Застоліцы ў гонар мілосці

Агалашайце,

Усіх запрашайце ў госці.

                                                                                                         У нас шырокія дзверы!

Рыгор Барадулін, “Урок беларускае мовы”

 Фанетычная з’ява поўнагалосся ўласцівая выключна ўсходнеславянскім мовам, то бок беларускай, украінскай і рускай, і сфармавалася ў выніку дзейнасці закону адкрытага склада. Гэта старажытная з’ява, якая ўзнікла ва ўсходнеславянскім арэале, як мяркуюць спецыялісты, прыкладна ў VII стагоддзі ў выніку метатэзы (перастаноўкі) галосных, што прывяло да з’яўлення спалучэнняў ола, ора, ера ў розных іх фанетычных варыянтах. Узгадайма, як кажуць, напрыклад, нашыя суседзі-палякі:  krowa, głowa, złoto. Гэта няпоўнагалосныя формы заходніх славянаў. А ў паўднёвых славянаў, напрыклад, балгар, гэтыя ж словы будуць гучаць як  крава, глава, злато.

Поўнагалосныя формы робяць нашую мову больш мілагучнай і пявучай.  Трэба сказаць, што ў нашай мове таксама сустракаюцца нешматлікія няпоўнагалосныя формы, якія прыйшлі з іншых моваў. Так, словы змрок, слодыч, хлопец, млын, млосць, дрэва, срэбра патрапілі з польскай. Па-нашаму мы б, праўдападобна, павінны былі казаць неяк так: зморак, салодыч, халопец J, але сёння менавіта такіх формаў у нашай мове не маем. А маем аднакаранёвыя з імі словы з поўнагалоссем: морак як адпаведнік рускаму мрак;  солад не толькі ў значэнні ‘прарослае зерне пшаніцы’, але і ў значэнні ‘нешта салодкае’, а таксама народнае слова саладзіны; халоп у значэнні ‘слуга, прыгонны селянін’, а сёння таксама і ‘падхалім’. У няпоўнагалоснай «польскай» форме замацаваліся ў нас таксама афіцыйныя назвы гарадоў Брэст, Гродна, Навагрудак. Але ж мы ведаем, што па-нашаму гэта Берасце, Гародня (раней Горадзен, Горадна) і Навагарадак!

Нямала словаў з няпоўнагалоссем патрапіла ў нашу мову са стараславянскай, або яе мясцовага варыянта – царкоўнаславянскай мовы, якая па паходжанню належыць да паўднёваславянскай групы моваў. Дарэчы, няпоўнагалосныя формы былі шырока прадстаўленыя ў старабеларускай мове ў сувязі з тым, што афіцыйная мова ВКЛ фактычна ўяўляла сабой сплаў царкоўнаславянскай літаратурнай мовы з народнымі дыялектамі. У сучаснай беларускай мове сёння маем, напрыклад, такія царкоўнаславянізмы, як благі, храм, плашч, глава, млекакормячы, прах, шлем, Млечны Шлях. Аднак многія з гэтых словаў моўцы ўсё часцей  імкнуцца пазбягаць, кажучы замест шлем – шалом (з поўнагалоссем); замест глава кнігі – частка, раздзел; замест млекакормячыя – сысуны; замест Млечны Шлях, канечне ж, не Малочны Шлях, а народнае — Птушыны Шлях, Чума

Запішыце рускія словы з няпоўнагалоссем па-беларуску:

                1. Бремя – *цяжар, бярэмя (ахапак), вызваліцца ад бярэмя – нарадзіць (рус. беременная – бел. цяжарная)
                2. Градостроительство – *горадабудаўніцтва
                3. Прибрежный – *прыбярэжны
                4. Нрав – *нораў, натура
                5. Оглашение – *агалошанне, абвяшчэнне
                6. Брадобрей – *галяр, цырулік (Некрашэвіч і Байкоў), цырульнік
                7. Прохлада – *прахалода
                8. Небрежный – *нядбайны, нябдалы, неахайны
                9. Жребий – *жэрабя
                10. Кладезь – *калодзеж, калодзезь
                11. Вопреки – *наперакор, насуперак
                12. Срам – *сорам, сарамата
                13. Бранный  – *лаянкавы, зняважлівы; ратны
                14. Праздный – *бяздзейны, пусты, марны
                15. Ограда – *агароджа
                16. Преграда – *перашкода, перапона, перагародка
                17. Вратарь  – *брамнік, варатар
                18. Впредь – *надалей, у далейшым
                19. Прежде– *некалі, калісьці; спярша, перш; раней; паперадзе
                20. Младенец – *дзіця, немаўля, малое
                21. Преходящий – *часовы, мінучы
                22. Благозвучный – *мілагучны
                23. Благолепие – *хараство
                24. Благодеяние – *дабрачыннасць, дабрадзейства
                25. Благодетель – *дабрадзей
                26. Благоразумие – *разважлівасць, разважнасць
                27. Благородство– *шляхетнасць, высакароднасць
                28. Благославлять  – *дабраслаўляць

Прапануйце беларускія (і рускія) адпаведнікі да ніжэй пералічаных стараславянскіх словаў:

                      1. Длато – *Чбел. долата (рус. долото)
                      2. Жлобъ – *бел. жолаб (рус. желоб
                      3. Бразда– *бел. баразна, разора; цуглі (рус. борозда; браздна = узда, параўн. браздны правления)
                      4. Пламы – *бел. полымя (рус. пламя)
                      5. Среда – *бел. серада, асяроддзе (рус. среда)
                      6. Прахъ – *бел. порах, прах, пыл (рус. порох, прах, пыль)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат