Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Кнігі

27.09.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Пераход уласных імёнаў у агульныя

Пераход уласных імёнаў у агульныя

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Сёння ўласнае імя другаснае ў адносінах да агульнага. Але ўсё пачыналася менавіта з уласных назваў, калі чалавеку, якія пачаў ствараць мову, важны быў менавіта той ці іншы канкрэтны прадмет: вось гэтае дрэва, гэты ручай, гэтая купіна. Пазней шляхам параўнання падобных прадметаў і абагульнення іх рысаў чалавек стаў вылучаць асобныя іх віды і даваць ім імёны. Такім чынам з’явіліся агульныя назоўнікі, якія апісваюць цэлыя класы прадметаў. Дрэвам стала называцца любая расліна, якая мае карані, цвёрды камель і крону. Але ж засталося важным вылучыць з усёй масы прадметаў пэўныя канкрэтныя аб’екты, падкрэсліўшы іх унікальнасць, таму людзі пачалі даваць ім індывідуальныя імёны, утвораныя ад агульных назоўнікаў (Залессе ад лес, Замосце ад мост) або проста агульныя назоўнікі ўжываць у значэнні ўласных (рака Бобр, прозвішча Воўк).

Аднак з цягам часу з’явіўся і адваротны працэс, калі ад ўласных імёнаў пачалі нараджацца агульныя. Так з’явіліся, напрыклад, словы маўзер, нарцыс, саксафон, вулкан, калі імя аўтара вынкаходніцтва, месца вынаходніцтва, эпохі, міфалаічнага бога або героя і пад. былі пакладзеныя ў аснову агульных назоўнікаў. Паводле слова, ад якога ўтварыўся агульны назоўнік, можна вылучыць асобныя класы:

  1. Назвы старых грашовых адзінак раней часта даваліся паводле краіны выпуску (аўгані ад Аўганістан, гінея ад Гвінея) але нават часцей ад імені правіцеля, пры якім была выпушчаныя ці чыя выява была на іх: луідор пры Луі (французскім каралі Людовіку), напалеандор пры Напалеоне, балівар у Венесуэле і балевіяна ў Балівіі ад імені Сімона Балівара, франкліны – слэнгавая назва стодаляравых купюраў ад імені заснавальніка ЗША Бенджаміна Франкліна, чыю выяву на іх бачым.
  2. Назвы музычных інструментаў утвараліся ад імя майстра, які іх зрабіў (саксафон ад імені бельгійскага майстра Сакса, страдыварыус – скрыпка, зробленая італьянскім майстрам Антоніа Страдыварыусам), або ад назвы краіны, з якой яны прыйшлі (тальянкаітальянскі гармонік).
  3. Вынаходніцтвы могуць называцца па імені вынаходнікаў: мартэн – печ, у якой выплаўляюць сталь, названая імем французскага металурга Мартэна; дызель – ад імені нямецкага інжынера Р.Дызеля. Такім самым чынам узніклі назвы кардан (італьянскі матэматык Кардан), кольт (амерыканскі збройнік Самюэль Кольт), маўзер (нямецкі збройнік Вільгельм Маўзер). Ад імені першаадкрывальніка: пад калумбам сёння мы можам мець на ўвазе любога першаадкрывальніка, зусім не звязанага з гішпанскім мараходам Калумбам.
  4. Адзінкі вымярэння часта называлі імёнамі навукоўцаў: ват, ампер, джоуль, ом, ньютон.
  5. Назвы хімічных элементаў і мінералаў маглі ўтвараць ад назваў краіны: амерыцый, германій, скандый, францый, а таксама да міфалагічных герояў: уран, нептуній, паладый (Афіна-Палада), плутоній, тантал, кобальт (ад злога нямецкага духа Кобалда, які, паводле павер’яў, жыве ў рудніках).
  6. Назвы заалагічных відаў: жук-сізіф — сваяк нашага жука-гнаевіка – быў названы паводле міфалагічнага персанажа ад Сізіфа, рыбы сардзіны ад выспы Сардзініі, сэнбернар – сабака, названы ў гонар Сэнбернарскага кляштара на перавале Сэн-Бернар, ньюфаўленд – ад назвы выспы Нью-Фауленд.
  7. Назвы раслін: нарцыс ад імені юнака Нарцыса, лапыроўкі – вішні, выведзеныя глыбоцкім селекцыянерам Баляславам Лапыром, капылянка – назва гатунка пшаніцы, выведзеная на Капыльшчыне.
  8. Назвы танцаў: кракавяк ад Кракава, лявоніха – ад імені Лявоніха з аднайменнай песні, паланез – ад Польшча, варшавянка – ад Варшава.
  9. Спартовыя гульні: алімпіяда – ад назвы гары Алімп, рэгбі – ад анг. горада Рэгбі, марафон – ад горада Марафон, пры якім афінскія войскі атрымалі перамогу (У Афіны быў дасланы ганец, які прабег 42 км, каб перадаць радасную вестку. Дабегшы, ён адразу памёр).
  10. Назвы тканіны і адзення: бастон – тканіна ад назвы горада Бостан, рэгланРэглан, панамкаПанама, галіфэ – ад прозвішча французскага генерала Галіфэ.
  11. У 20 стагоддзі цэлы шэраг агульных назваў утварыўся ад назваў кампаній, якія выпускалі той ці іншы выраб: памперсы – падгузнікі ад амерыканскай фірмы Pampers (гандлёвая марка Procter & Gamble);  ксеракс – назва капіравальнай машыны, якую выпускае фірма Xerox; джып – любы аўтамабіль павшанай праходнасці ад назвы маркі Jeep (гандлёвая марка Daimler Chrysler); тэрмас – ёмістасць Д’юара, прызначаная для захавання гарачай ежы таварны знак (Termos GmbH); слова унітаз стала агульным назоўнікам пасля таго, як сам прадмет стаў пастаўляцца ў пачатку 20 стагоддзя ў Расію фірмай Unitas (“Адзінства”).
  12. Падзеі, з’явы, установы пры абагульненні могуць даваць агульныя паняткі: духоўны чарнобыль ад Чарнобыль, патрапіць у навінкі ў значэнні “патрапіць у вар’ятню” ад назвы вёскі Навінкі пад Мінскам, дзе знаходзіцца аднайменная псіхічная лякарня; замкаддзе- тэрыторыя за МКАДам (Мінскай кальцавой дарогай).
  13. Гаваркія прозвішчы ці проста прозвішчы, што пераносяцца з нейкай рэальнай асобы або літаратурнага персанажу паводле адметнай прыкметы: гарлахвацкія і зёлкіны, цітушкі, шуняўкі.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Патлумачце што значаць наступныя словы і як яны ўтварыліся:

          1. Мегера – *злая, крыклівая жанчына (ад імені адной з Эрыній — багіні помсты ў грэчаскай міфалогіі)
          2. Дамаск – *тып сталі (ад сірыйскага горада Дамаска, дзе яе ў вялікай колькасці выплаўлялі)
          3. Геркулес – *чалавек атлетычнага целаскладу і аўсяныя крупы (ад імені героя старажытнагрэчаскіх міфаў Геркулеса (Геракла)
          4. Вулкан – *гара, што вывяргае лаву (ад імені старажытнарымскага бога агню і кузнечнага рамяства)
          5. Гільятына – *інструмент для смяротнага пакарання праз адсячэнне галавы ( ад імені французскага доктара Гільятэна, які яе вынайшаў)
          6. Торый – *хімічны элемент (ад імені старажытнаскандынаўскага бога Тора).
          7. Трытон – *яшчарка (ад імені марскога боства Трытона)
          8. Канарэйка – *птушка (з Канараў (Канарскіх выспаў)
          9. Індык і індычка  – *хатняя птушка (прывезеная з Амерыкі (Вест-Індыі)
          10. Балонка і балонья  – *сабачка (выведзены ў італьянскім горадзе Балонья)
            сінтэтычная тканіна (створаная ў Балоньі)
          11. Дамейкіт – *мінерал (ад імені беларускага першаадкрывальніка Ігната Дамейкі)
          12. Чарльстан – *танец (ад назвы амерыканскага горада Чарльстан)
          13. Спартакіяда  – *спартовыя спаборніцтвы (ад імені грэчаскага героя Спартак)
          14. Альпінізм – *від горнага спорту (ад назвы Альпы)
          15. Адамашка – *шаўковая тканіна (з горада Дамаск)
          16. Ровар – *сродак перасоўвання (ад назвы брытанскай фірмы Rover)
          17. Падэспань – *танец (прыйшоў з Гішпаніі)
          18. Адэкалон – *парфумаваная вада (ад назвы горада Кёльна)
          19. Каларадскі – *жук (ад назвы амерыканскага штата Каларада), а таксама георгіеўская жоўта-чорная паласатая стужка (паводле колера каларадскага жука)

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат