Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Выпускны

12.06.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Моўны тэст

 

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Моўны тэст

            1. Што такое крапанкі або капанкі, а што – наліванкі? – *Крапанкі / капанкі -– велікодныя яйкі, якія фарбаваліся пры дапамозе воску.
            2. Вызначыце этымалогію лічэбніка сорак. – *Этымолагі звязваюць гэта слова з цюркскім лічэбнікам kirk, які меў значэнне ‘40’, або з мерай, якая ўжывалася пры падліку танных гатункаў пушніны — вавёрчыных шкурак і акраўкаў, якія заставаліся пры апрацоўцы собаля.
            3. Напішыце арабскі эквівалент рымскіх лічбаў: MMXVIII і MCMXCVIII – *2018 і 1998
            4. Праскланяйце лічэбнік 654, дадаўшы да яго назоўнік “вучань”:– *Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры вучні
              Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох вучняў
              Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром вучнямі
              В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры вучні
              Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма вучнямі
              М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох вучнях
            5. Запішыце словамі парадкавы лічэбнік 2 000 000 (наведнік: – *Двухмільённы наведнік
            6. Перакладзіце з рускай “девятый, семнадцать, шестьдесят”:– *Дзявяты, сямнаццаць, шэсцьдзясят
            7. Назавіце сінонімы да слова “сцябло”: – *Сцябло — сцябліна, каліва, цыбу́р, бадыль, бадыллё
            8. Як перакласці назву “цветная капуста”?– *Квяцістая капуста
            9. Вельмі распаўсюджаныя расліны з прамым сцяблом і зубчастым лісцем. Афарбоўка суквеццяў жоўтая, аранжавая, бура-чырвоная і карычнева-бурая. Кветкі маюць рэзкі пах. Назавіце. – *Аксаміткі
            10. Лісце ў гэтай кветкі плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла. Кветкі адзіночныя або ў суквеццях. Форма кветкі блізкая па будове да архідэі. Калякветнік трубчасты. Асновы пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі квітнее з канца траўня і да ліпеня. Што гэта за кветкі?– *Касачы
            11. Дапішыце каламбур Леаніда Ганчарова:
              Жонка грала, а спявачкі дзве рыпелі,
              Наліваў гарсон віно, а …
              – *ДЗВЕРЫ ПЕЛІ.
            12. Калінкавічы, а мясцовасць?  – *Калінкавіччына
            13. Глуск, а мясцовасць? – *Глушчына
            14. Старыя Дарогі, а мясцовасць? – *Старадарожчына

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат