Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адкуль пачынаўся Менск

24.05.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Ужыванне суфіксаў -чын- і -шчын- у назоўніках

Ужыванне суфіксаў -чын- і -шчын- у назоўніках

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Як правільна: Старадарожшчына ці Старадарожчына, Глусчына ці Глушчына? Для таго, каб ужыць правільныя суфіксы, варта звярнуць увагу, на якія зычныя гукі/літары заканчваюцца асновы, да якіх яны далучаюцца.

Суфікс -чын- служыць для ўтварэння назоўнiкаў з геаграфічным значэннем, напрыклад, рэгіёну, мясцовасці, абшару, а таксама назоўнікаў, якія называюць нейкія грамадскія з’явы. -Чын-  пiшацца пасля асноваў, што заканчваюцца  д, т, ж, ш,: складчына (ад склад), салдатчына (ад салдат),  Суражчына (ад Сураж),  Добрушчына (ад Добруш). Звярніце ўвагу, што ў назоўніках, утвораных ад геаграфічных назваў і этнонімаў на зычныя -ц-, -цк, -к, у выніку прыпадабнення зычных будзе пісацца два ч: Камянеччына (ад Каменец або Камянец), Полаччына (ад Полацк), Турэччына (ад турак або Турцыя). Калі назоўнік заканчваецца на спалучэнне –ск, то ск пераходзіць у ш і да яго далучаецца суфікс –чын-: Глушчына (ад Глуск), Ваўкавышчына (ад Ваўкавыск), Віцебшчына (ад Віцебск).

Суфікс -шчын- таксама ўжываецца пры ўтварэнні назоўнікаў са значэннем рэгіёну ці абшару або пэўнай грамадскай з’явы. Але ён далучаецца да асноваў, што заканчваюцца на губныя б, п, м, ф, в, санорныя н, р, л, й, а таксама на зычны ў, які ўтварыўся з в або л: скупшчына (ад скуп-), нелегальшчына (ад нелегаль-), Старобіншчына (ад Старобін), тарабаршчына (ад тарабар-), папоўшчына (ад папоў-), Магілёўшчына (ад Магілёў).

Суфікс -шчын- пішацца таксама ў выпадку, калі аснова слова, да якой ён далучаецца, заканчваецца на спалучэнне “санорнты + зычны”: інтэлігентшчына (ад інтэлігент), Самаркандшчына (ад Самарканд).

Калі геаграфічная назва мае канчатак –а, -ы або е, то часта да асновы назоўніка далучаецца фармант –оў-, да якога ўжо дадаецца суфікс шчын-Ветка – Веткаўшчына, Масты — Мастоўшчына.

Аднак ёсць беоарускія назвы населеных пунктаў, ад якіх па марфалагічных прычынах назвы раёнаў/рэгіёнаў/абшараў не ўтвараюцца, напр., Рэчыца, Сянно.


Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Утварыце назоўнікі пры дапамозе суфіксаў –чык і –шчык:

            1. Бабруйск – *Бабруйшчына
            2. Грэск – *Грэшчына
            3. Лунінец – *Лунінеччына
            4. Глуск – *Глушчына
            5. Нясвіж – *Нясвіжчына
            6. Глыбокае – *Глыбоччына
            7. Гарадок  – *Гарадоччына
            8. Заслаўе – *Заслаўшчына
            9. Віцебск  – *Віцебшчына
            10. Орша – *Аршаншчына
            11. Слуцк – *Случчына
            12. Дзяржынск – *Дзяржыншчына
            13. Калінкавічы – *Калінкавіччына
            14. Петрыкаў (Петрыкавічы) – *Петрыкаўшчына
            15. Рэчыца – *Рэчышчына
            16. Масты – *Мастоўшчына
            17. Свіслач – *Свіслаччына
            18. Жабінка – *Жабінкаўшчына
            19. Наваполацк – *Наваполаччына
            20. Іўе – *Іўеўшчына
            21. Бялынічы – *Бялыніччына
            22. Тураў – *Тураўшчына
            23. Астравец – *Астравеччына
            24. Кіраўск – *Кіраўшчына
            25. Баранавічы – *Баранавіччына
            26. Беразіно – *Беразеншчына
            27. Бяроза – *Бярозаўшчына
            28. Ганцавічы  – *Ганцавіччына (абл. Ганцаўшчына)
            29. Маладзечна – *Маладзечаншчына
            30. Старыя Дарогі – *Старадарожчына
            31. Дзісна – *Дзісеншчына
            32. Докшыцы – *Докшыччына

Перакладзіце на беларускую мову:

          1. Азиатчина – *азіятчына
          2. Военщина – *ваеншчына
          3. Казатчина  – *казаччына
          4. Канцелярщина – *канцыляршчына
          5. Братчина – *братчына
          6. Старосветчина  – *старасветчына
          7. Рекру́тчина – *рэкрутчына
          8. Субъективщина – *суб’ектыўшчына
          9. Эмигрантщина – *эмігрантшчына

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат