Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Парламент

19.05.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Правапіс некаторых прыставак

Правапіс некаторых прыставак

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD
  1. Прыстаўкі на б і д (аб, ад/вод, над) пішуцця нязменна: адпачынак, водмель, абсадзіць.
  1. Да прыставакаб-,ад-, над-, пад-, раз- (рас-), с- (з-), уз- (ус-) перад збегам зычных далучаецца дадатковае а: абамлець, адаспацца, абагнуць, сабраць.  Дапускаецца напісанне ўстаўнога а для раздзялення двух губных гукаў: абабягаць, абаперціся.
  2. Калі прыстаўка заканчваецца на тую самую зычную літару, што пачынаецца корань, то адбываецца падваенне: аддзячыць, рассыпаць, контрразведка, Наддзвінне. Словы іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму правілу, асабліва калі слова можа выступаць і без прыстаўкі: сюррэалізм, аддукцыя(рэалізм, індукцыя). Калі ж у беларускай мове слова ўспрымаецца як невытворнае, падваенне не адбываецца: інавацыя, акорд, карэспандэнт, дысідэнт.  

Звярніце ўвагу, што ў словах расол, расольнік, расада, расаднік (месца для вырошчвання расады) адбылося сцягненне гукаў, і таму яны пішуцца з адной літарай с.

  1. У прыстаўкахна з- (з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-) літара з пішацца перад звонкімі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам):  збіць,  ізноў,  узняцьузбіцца, розгалас, бязмежны, абязгрошыць,  цераззерніцараз’есці, абяз’ёдаваны. А вось словы  словы разявіць, узлаваць і ўзлавацца з’яўляюцца выключэннем, бо ў іх адбылося сцягненне прыставачнага і каранёвага з.

У гэтых самых прыстаўках перад глухімі зычнымі замест з пішацца с -, іс-, ус-, рас-, бес-, небес-, абес-, прас-, церас-) : скінуць, іспыты,  усхваляць, раскідаць, небескарысны, абяскровіць,  цераспалосіца.

Калі ж корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць. Але: зымправізаваць, зыначыць.

У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння: зысці — сысцізыходны — сходнысыходны, зыход — сход. Дапамагчы вызначыць правільную прыстаўку тут можа параўнанне з рускай мовай. Рускай прыстаўцы из- адпавядае беларуская з- (исходить – зыходзіць), а на месцы рускіх прыставак у- і с- ужываецца беларуская с- (уход – сыход, сходить (с крыльца) – сыходзіць (з ганка).

У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі —  сдызасацыяцыя, дыз’юнкцыя, дысгармонія,  дыспрапорцыя. А вось прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя,  дэзарыентацыя, дэзынфекцыя.

  1. Спалучэнні літарсч,сш, сшч, зж, здж на сутыку прыстаўкі і кораня перадаюцца нязменна: расчэсваць, расчыніць, счакацца, бесчалавечны,  расшыць, сшарэлы, расшпілены, бясшкодны, расшчапіць (раскалоць), 

расшчодрыцца, зжыцца, разжаць, зджаліць. Не блытайце словы расшчапіць  (раскалоць), расшчапленне (расколванне), расшчэп (раскол) са словамі  счапіць і шчапаць, якія маюць адрознае значэнне.

Выключэнне з правіла складаюць словы рашчыніць (паставіць цеста), ушчуваць, нішчымны, а таксама вытворныя ад іх: рошчына, ушчуванне, ушчунакнішчымніца.

  1. Пры спалучэнні прыставак на зычны (аб-,ад-,над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і,  замест і  вымаўляецца і пішацца ы:  абыграць, зымправізаваць,  спадылба, перадынфарктны,  субынспектар, дэзынтэгратар, дэзынфармацыя.

Пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр- і захоўваецца:  звышімклівы, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, суперінтэлект,

трансіндыйскі. Прыстаўка экс- пішацца праз злучок, і пасля яе і таксама захоўваецца: экс-інжынер, экс-імператар.

Звярніце ўвагу, што некаторыя словы з коранем -ход- маюць варыянтныя формы: адыходлівы –– адходлівы, адыходнае –– адходнае, адыходы –– адходы, адыходнік –– адходнік.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Запішыце словы па-беларуску:

          1. Отповедь – *водпаведзь, адказ
          2. Разъярённый, рассвирепевший – *раз’юшаны
          3. Оттолкнуть – *адштурхнуць, адапхнуць
          4. Рассадник – *расаднік і рассаднік
          5. Небезукоризненный – *небеззаганны
          6. Сверхштатный – *звышштатны
          7. Обезопасить – *абясшкодзіць
          8. Чересполосица – *цераспалосіца
          9. Небезгрешный  – *небязгрэшны
          10. Сверхстремительный – *звышімклівы
          11. Допрашиваемый – *паддопытны
          12. Межинститутский – *міжінстытуцкі
          13. Беззвёздный – *бяззорны
          14. Ирригация – *ірыгацыя
          15. Прогоркнуть  – *з’ялчэць
          16. Сымпровизировать – * зымправізаваць
          17. Обескровить – *абяскровіць
          18. Ирреальный – * ірэальны
          19. Дезинфицировать – *дэзынфікаваць
          20. Исходная точка зрения  – *зыходны пункт гледжання
          21. Затеять, начать (шум, спор) – *усчаць (шум, спрэчку)
          22. Обойти – *абысці
          23. Расколоть бревно на щепки – *расшчапіць бервяно
          24. Поседевший, седой – *ссівелы
          25. Дисгармония – *дысгармонія
          26. Исподлобья – *спадылба
          27. Расщедриться – *расшчодрыцца
          28. Изжить себя  – *зжыць сябе
          29. Посеревший – *сшарэлы
          30. Бесчувственный – *бясчулы

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат