Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Міжваенная Беларусь

12.05.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Кветка, краска або цвет?

Кветка, краска або цвет?


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Кожны год вясной актывізуюцца дыскусіі пра тое, як лепей казаць: кветка або краска? І ці мы можам ужываць слова цвет? Ці можна сказаць цвісці або ўсё ж правільна красаваць? Паспрабуем разабрацца.

Праславянскай мове было вядомае слова *květъ менавіта са спалучэннем кв-, якое ва ўсходнеславянскім і паўднёваславянскім арэалах дало спалучэнне цв- (бел.  і рус. цвет, укр. цвіт, балг. цвят, макед. цвет і г.д.). Аднак пазней  заходнеславянскія формы з пачатковым кв- распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэалу (беларуская і ўкраінская мовы) і ў выніку мы атрымалі квет/кветку , а суседзі з Украіны — квіт/квітку. Такім чынам, словы квет і цвет паходзяць з аднаго кораня.

Сёння ў беларускай мове часцей за ўсё ўжываем слова кветка: жывая кветка, штучная кветка, папараць-кветка. А калі кветак шмат, можам назваць гэта словам квецень: яблыневая квецень. Паралельна са словам квецень маем і старую форму цвет, якая ўжываецца сёння толькі ў зборным значэнні:  яблыневы цвет, ліпавы цвет. Як бачым, слова цвет у беларускай мове ніякі не русізм і яго не варта палохацца J А палохаюцца часта, бо ў рускай яно мае таксама значэнне ‘колер’. Вось і ўзнікаюць такія камічныя гіперкарэктныя формы, як колер навукі ці колер нацыі замест абсалютна натуральнага цвет навукі і цвет нацыі, або краса навукі і краса нацыі. А вось слова цвяток, якое ўжыў Багдановіч – гэта, праўдападобна, русізм.

Словам краска мы сёння называем палявую кветку. Гэта таксама слова праславянскага паходжання, якое ўзнікла ад слова краса, што абазначала ‘прыгажосць’ і ‘чырвоны колер’. Сёння яно аманімічнае рускаму слову краска, якое ў беларускай мове мае адпаведнік фарба.

Што тычыцца дзесловаў цвісці, квітнець і красаваць, то тут наступная карціна. Дзеяслоў цвісці агульнаўжывальны і абазначае, па-першае, наяўнасць кветак, а па-другое, наяўнасць плесні (сцены цвілі). Дзеяслоў квітнець у значэнні цвісці звычайна ўжываецца ў паэтычным, узнёслым кантэксце: яблыні квітнеюць, сады квітнеюць. Дзіўна гучыць, напрыклад, спалучэнне бульба расквітнела J Найбольш часта квітнець ужываем у пераносным значэнні: культура квітнее, горад квітнее, махлярства квітнее – адсюль і назоўнік росквіт.  Жанчына таксама можа квітнець, то бок мець здаровы і прыгожы выгляд. Можам таксама сказаць пра чалавека “квітнее (але і цвіце) здароўем”. Дзеяслоў красаваць ужываем толькі ў дачыненні да збожжа: жыта красуе, пшаніца красуе.

Рускі прыметнік “цветной” перакладаецца на нашу мову як квяцісты (перадусім той, што мае кветкі) і як каляровы (рознага колеру). Таму рускай назве гародніны “цветная капуста” адпавядае беларуская квяцістая капуста.  А вось прыметнік кветкавы будзе адпавядаць рускаму цветочный.

Прыказкі і прымаўкі са словамі кветка, краска, цвісці:

Адна кветка не робіць вясны.

Як кветка не бывае без плода, так праца не бывае без асалоды.

Краска (кветка) не для твайго носа. 

Няхай мужык як шкарпэтка, абы жонка як кветка.

 Дзіця да маці, як краска да сонца.


Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце:

            1. Корни, корневище – *карані, карэнне, карэнішча
            2. Стебель – *сцябло, сцябліна, каліва, цыбу́р, бадыль, бадыллё
            3. Листья – *лісты, лісце
            4. Лепесток – *пялёстак
            5. Пестик – *пладні́к, песцік, слупок
            6. Тычинка – *тычынка, тычачка
            7. Семена – *насенне

Назавіце кветкі па-беларуску:

 

          1.  1– *Рамонак
          2. 2– *Гваздзік/ іскаркі (гашт — Зоська Верас)
          3. 3– *Півоня
          4. 4– *Ландыш / камвалея лесавая (лантуш — Некрашэвіч і Байкоў)
          5. 5– *Званочак (званкі — Беларуская навуковая тэрміналёгія. Ботаніка)
          6. 6 – *Аксамітка
          7. 7 – *Язмін
          8. 8  – *Валошка / васілёк
          9. 9 – *Бэз
          10. 10 – *Вадзяніца / белая вадзяная лілея / гарлачык
          11. 11– *Браткі
          12. 12  – *Дзьмухавец
          13. 13  – *Вяргіня (народн. юргіня)
          14. 14 – *Стакротка / маргарытка
          15. 15 – *Шыпшына
          16. 16 – *Казялец
          17. 17 – *Чаромха
          18. 18– *Касач
          19. 19 – *Канюшына
          20. 20– *Скрыпень
          21. 21 – *Святаяннік
          22. 22 – *Чабор

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат