Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Міжваенная Беларусь

22.05.2018
СЛОЎНІК Міжваенная Беларусь

Слоўнік да заняткаў па тэме “Міжваенная Беларусь”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Міжваенная Беларусь

Слоўнік кантрабандыста ад Піта Паўлава

Памежжа – зона, у якой нечакана апынуліся памежныя тэрыторыі.

Граніца / мяжа. Лінія, праведзеная невукамі на мапе і перанесеная на глебу. Звычайна вельмі неахайна і выпадкова.

Мытня – служба кантролю за перасоўваннем праз мяжу тавараў, рэчаў ды інш.

Перамытнік / кантрабандыст – асоба, якая парушае мытныя законы, праз граніцу цягае кантрабандны тавар.

Панчохі (рус. чулки) – прадмет жаночае вопраткі, тонкія, паўпразрыстыя шкарпэткі на ўсю нагу, наверсе, пасярэдзіне сцёгнаў скончваліся карункамі. Вырабляліся з ядвабу.

Ядваб – тканіна з тонкіх ніцяў, шоўк.

Дыямент – празрысты агранены камень,  адно са становішчаў вугляроду. Радзей – агранены смарагд (рус. изумруд)

Карункі (рус. кружева) – плецяныя гачкам упрыгожванні для вопраткі.

Футра – вырабленыя скуры жывёлаў з поўсцю. Пясцы, лісы, бабры.

Машына – пісталет

Падпольнік – сакрэтны агент

Шпег – шпіён, выведчык

Носка – торба з таварам для аднаго перамытніка.

Маліна – мейсца, дзе малінуюцца перамытнікі. Прытон, падпольная рэстарацыя з прыватнымі нумарамі.

Краты – зробленая са сталёвых прутоў перашкода на акно. Аддзяляе няволю ад волі.

Калючы дрот – дрот з дряцянымі ж калючкамі. Калючым дротам звычайна агароджвалі мейсца, куды абавязкова трэба трапіць перамытніку.

Вялікая Мадзведзіца – сузор’е  Вялікі Воз у паўночным небе над паўночным бокам зямное кулі. Аточана легендамі і мітамі. Дапамагае перамытнікам і авантурнікам.

Зброя – пісталеты, нажы, гранаты, стрэльбы.

Золата – царскія і савецкія чырвонцы, даляры.

Кабеты – жанчыны, на якіх накіраваныя пачуцці перамытніка.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат