Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларуская дзяржаўнасць

29.04.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Скланенне і правапіс лічэбнікаў


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Па сваім значэнні і ўжыванні лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя, да якіх таксама адносім зборныя і дробавыя, і парадкавыя. Па структуры вылучаюць простыя (адзін, сем), складаныя (дванаццаць, дзевятнаццаць) і састаўныя (трыццаць пяць, дзвесце сем). У

Асаблівасці скланення і правапісу колькасных лічэбнікаў.

  • Лічэбнік адзін мае род і лік (адзін, адна, адно, адны), прычым у множным ліку спалучаецца толькі з множналікавымі назоўнікамі і мае ў аснове ы (адны нажніцы, адных нажніц, аднымі нажніцамі).
  • Лічэбнік два мае дзве формы: мужчынскага і ніякага роду (два) і жаночага роду (дзве). У жаночых формах ва ўсіх склонах захоўваецца мяккая аснова з дз’ (дзвюх, дзвюм, дзвюма, пры дзвюх), у той час як у мужчынскіх – цвёрдая з д (двух, двум, двума, пры двух). Пры скланенні лічэбнікаў два (дзве), а таксама абодва, абедзве, тры і чатыры у творным склоне маем –а (двума, дзвюма, абодвума, абедзвюма, трыма, чатырма).
  • Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца на ўзор назоўнікаў гаць і радасць: у творным склоне ў становішчы паміж галоснымі ў іх адбываецца падаўжэнне ц (пяццю, адзінаццаццю), калі ж інтэрвакальнага становішча няма  — падаўжэнне не адбываецца (шасцю, сямю, васьмю). Звярніце ўвагу на яканне ў лічэбніках сямнаццаць і васямнаццаць.
  • Пры скланенні лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці і ад двухсот да дзевяцісот скланяецца кожная частка (пяццюдзесяццю, двумастамі). У лічэбніках пяцьдзясят і шэсцьдзясят адбываецца яканне.
  • Лічэбнік дзвяноста мае ва ўсіх склонах адну форму.
  • Лічэбнікі сорак і сто ва ўсіх склонах, акрамя назоўнага і вінавальнага, маюць формы сарака, ста.
  • Лічэбнік тысяча скланяецца на ўзор назоўніка перадача.
  • Лічэбнікі мільён і мільярд скланяюцца на ўзор назоўніка слон.
  • Пры скланенні састаўных лічэбнікаў змяняецца кожная частка на ўзор адпаведнага простага або складанага лічэбніка (трымастамі дваццаццю сямю).
  • Зборныя лічэбнікі скланяюцца як прыметнікі множнага ліку з адпаведнай асновай (чацвёра – чацвярых, чацвярым, чацвярымі). Звярніце ўвагу, што звычайна жываюцца зборныя лічэбнікі ад двое да васьмёра. Астатнія формы лічацца рэдкімі і малаўжывальнымі.
  • У дробавых лічэбніках лічнік скланяецца як колькасны лічэбнік, а назоўнік – як парадкавы (дзве трэція, дзвюх трэціх, дзвюм трэцім). Калі лічнік – лічбы 2, 3, 4, то назоўнік будзе стаяць у назоўнай форме (тры пятыя, чатыры сёмыя), у астатніх выпадках – у форме роднага склону (пяць шостых, дзевяць дзясятых).

Асаблівасці скланення і правапісу парадкавых лічэбнікаў.

  • Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца на ўзор прыметнікаў (трэці, трэцяга, трэцяму і г.д.). У састаўных лічэбніках скланяецца толькі апошняе слова (тысяча трыццаць шосты, тысяча трыццаць шостага, тысяча трыццаць шостаму і г.д.). Звярніце ўвагу на то, што ў парадкавых лічэбніках дзявяты, дзясяты, сямнаццаты, васямнаццаты адбываецца яканне.
  • Калі парадкавыя лічэбнікі ў канцы маюць частку-дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны, то яны пішуцца ў адно слова, незалежна ад таго, колькі лічэбнікаў маюць у сваім складзе. Запомніце, што ў такіх формах усе часткі звычайна маюць форму роднага склону: шасцісотысоты, чатырохтысячны, пяцідзесяцівасьмімільённы.
  • Парадкавыя лічэбнікі могуць таксама перадавацца лічбамі ў спалучэнні з канчаткамі, чсткамі канчаткаў або састаўнымі часткамі ў вглядзе словаў: 34-ты, на 20-м годзе жыцця, 27-га траўня, 5-тысячны, 40 мільённы.


Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Запішыце словамі:

          1. У 2 кнігах  – *у дзвюх кнігах
          2. 4/5 – *чатыры пятыя
          3. 2 000 000 горад – *двухмільённы горад
          4. 5 767 – *пяць тысяч семсот шэсцьдзясят сем
          5. 25 000 замова  – *дваццаціпяцітысячная замова
          6. 3 2/3 – *тры цэлыя і дзве трэція
          7. 17 вучняў – *сямнаццаць вучняў
          8. З 2 сябрамі  – *з двума сябрамі
          9. 10 дзень  – *дзясяты дзень

Праскланяйце:

        1. 89 – *Н. восемдзесят дзевяць
          Р. васьмідзесяці дзевяці
          Д. васьмідзесяці дзевяці
          В. восемдзесят дзевяць
          Т. васьмюдзесяццю дзевяццю
          М. у васьмідзесяці дзевяці
        2. 232– *Н. дзвесце трыццаць два
          Р. двухсот трыццаці двух
          Д. двумстам трыццаці двум
          В. дзвесце трыццаць два
          Т. двумастамі трыццаццю двума
          М. аб двухстах трыццаці двух
        3. 654 – *Н. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
          Р. шасцісот пяцідзесяці чатырох
          Д. шасцістам пяцідзесяці чатыром
          В. шэсцьсот пяцьдзясят чатыры
          Т. шасцюстамі пяццюдзесяццю чатырма
          М. аб шасцістах пяцідзесяці чатырох
        4. 776 – *Н. семсот семдзесят шэсць
          Р. сямісот сямідзесяці шасці
          Д. сямістам сямідзесяці шасці
          В. семсот семдзесят шэсць
          Т. сямюстамі сямюдзесяццю шасцю
          М. аб сямістах сямідзесяці шасці
        5. 353 – *Н. трыста пяцьдзясят тры
          Р. трохсот пяцідзесяці трох
          Д. тромстам пяцідзесяці тром
          В. трыста пяцьдзясят тры
          Т. трымастамі пяццюдзесяццю трыма
          М. аб трохстах пяцідзесяці трох

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат