Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Старыя паштоўкі

06.04.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Вялікдзень

Вялікдзень


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Як правільна называць адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў: Вялікдзень, Пасха або Паска? На праваслаўных сайтах мы знаходзім назву Пасха, хоць у большасці слоўнікаў яго і няма. Слова Пасха было вядома яшчэ старабеларускай мове і не толькі называла свята, але і асвечаныя на гэта свята прадукты. Яно прыйшло са старажытнагабрэйскай мовы, дзе азначала “Прайдзі міма” і было звязана з гісторыяй сыходу габрэяў з Егіпта. І дасюль габрэі, што жывуць побач з намі, адзначаюць сваё свята з назвай Песах.  Калі вы ўсё ж такі ўжываеце слова Пасха, то звярніце ўвагу на яго скланенне ў давальным і месным склонах: Пассе, аб Пассе, дзе х гістарычна чаргуецца з с, як у слове мухамусе. У народнай жа мове замацаваўся варыянт паска. Сёння паскай  называюць велікодныя булкі з дражджавога цеста.

Але ўсё ж сёння гэтае свята мы шырока называем Вялікдзень. Гэта наша даўняя назва, якая складаецца з дзвюх частак: вялік і дзень. Вялік – гэта кароткая форма ад прыметніка вялікі, якая захавалася дзякуючы назве свята. Звярніце ўвагу, што для сучаснай мовы кароткія формы прыметнікаў не характэрныя. Скланяем слова Вялікдзень мы наступным чынам: Вялікадня, Вялікадню, Вялікаднем, аб Вялікадні. У народным календары гэта свята таксама мае назву Вялікадня і Вялічка. Часам сярод каталікоў можам сустрэць назву Вельканац, але гэта ў нашай мове чыстай вады паланізм. Ну а калі паглядзець, як называюць гэтае свята ў сваіх пасланнях кіраўнікі хрысціянскіх канфесій, то там пабачым і Уваскрасенне/ Уваскрэсенне Хрыста, і Пасха Гасподня, і Пасха Хрыстова, і Уваскрасенне Езуса Хрыста.

Традыцыйным атрыбутам свята з’яўляецца велікоднае яйка – язычніцкі сімвал сонца, абуджэння прыроды. Тады ж, у дахрысціянскі перыяд, і пачалася традыцыя фарбаваць яйкі. Фарбаваныя яйкі выкарыстоўвалі ў рознах абрадах: закопвалі на полі, каб быў добры ўраджай; клалі пад парог хлява, першы раз выганяючы скаціну на пашу; прыносілі на магілы продкаў. Пазней яйка стала часткай хрысціянскага свята, яго свяцілі ў царкве і, прыносячы дахаты, з’ядалі першым.

Паводле спосабу дэкаравання яйкі падзяліліся на:

  • пісанкі / васкоўкі – яйкі, распісаныя традыцыйнымі сімваламі (знакі сонца, зямлі, паветра, галінкі, кветкі), на іх наносіўся вострым інструментам гарачы воск, а затым яйкі змяшчаліся ў каляровы адвар; такія яйкі лічыліся “правільнымі” і асвячаліся ў царкве (напр., ваўкавыскія пісанкі);
  • маляванкі – распісваліся рознымі колерамі і ўзорамі на густ гаспадароў; не асвячаліся ў царкве;
  • капанкі / крапанкі / накрапянкірабіліся пры дапамозе воску, які накапваўся на яйка, каб атрымаліся прыгожыя пацёкі або плямы;
  • крашанкі / фарбаванкі так называлі яйкі, пафарбаваныя ў адзін колер, без малюнкаў;
  • драпанкі / шкрабанкі / скробанкі – гравіраваныя яйкі, на афарбаваную паверхню якіх вострай іголкай наносіўся малюнак.

З велікоднымі яйкамі было звязана шмат гульняў. Найбольш вядомая – біткі, калі дзеці і дарослыя біліся яйкамі. Перамагаў той, чыё яйка аказвалася наймацнейшым і не білася. Такое яйка называлі мацак, а пабітае ім яйка, што забіраў пераможца, — бітка. Праўда, некаторыя рабілі наліванкі – праз дзірачку налівалі ў яйка воск ці волава, каб яно было наймацнейшым. Калі такіх махляроў лавілі, то забіралі ў іх усе яйкі.

Яшчэ адна традыцыйная гульня — качанне яек. На зямлю пад нахілам клалі дошчачку, па якой кацілі яйкі (з такой самай мэтай мог выкарыстоўвацца жолаб або кавалак шыферу). Перамагаў той, чыё яйка кацілася далей за ўсіх або закранала іншыя яйкі. Яйкі маглі хаваць пад шапку і адгадваць, у які бок глядзіць дзюбка. Таксама маглі гуляць у хованкі: хаваць яйкі пад некаторыя з кубкаў, і трэба было адгадаць, пад якім кубкам яйка. Пры гульні “На паляўнічы спрыт” гульцы з  завязанымі вачыма мусяць з трох разоў патрапіць вялікай лыжкай па яйку.


Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Назавіце натуральныя фарбавальнікі велікодных яек для атрымання наступных колераў:

        1. Жоўты – *рамонак, насенне кмену, шафран, куркума, кара маладой яблыні, парасткі таполі, бярозавае лісце, корань крапівы, сок морквы, календула
        2. Сіні і фіялетавы   – *шалупінне семак сланечніка, каташкі́ (каташок – сережка) таполі, кветкі мальвы і пралесак, ягады чарніцы і бузіны, вінаградны сок, чырвонакачанная капуста
        3. Зялёны – *мох, кара крушыны і ясеня, лісце ландыша, прымулы, крапівы, шпінату, пятрушкі, плюшчу, зеляніну жыта і пшаніцы
        4. Чырвоны / аранжавы  – *шалупінне цыбулі (цыбульнік), ягады чаромхі, кветкі і насенне святаянніку, кветкі чырвонай мальвы, кара і галінкі вішні, папрыка
        5. Карычневы  – *кара яблыні, дуба, крушыны, вольхі, яловыя шышкі, лісце грэцкага арэха, бярозы, конскага каштана, чорная гарбата і кава, шалупінне цыбулі, буракі, чабор, чорны перац
        6. Чорны – *іржавае жалеза разам з карой маладой вольхі ці альховымі шышкамі, карой дубу і капусным расолам

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат