Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Кастусь Каліноўскі

22.05.2018
СЛОЎНІК Кастусь Каліноўскі

Слоўнік да заняткаў па тэме “Кастусь Каліноўскі”

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Кастусь Каліноўскі

15 цікавых фактаў. Да 180-годдзя Кастуся Каліноўскага

  1. У бацькі Кастуся – Сымона Каліноўскага было 25 дзяцей ад двух шлюбаў. Але з родных братоў і сясцёр, якіх было 10, Кастуся ніхто не перажыў.
  2. Кастусь Каліноўскі, народжаны 2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах (сёння – тэрыторыя Польшчы, на самай мяжы з Беларуссю), быў ахрышчаны двойчы. Першы раз у адпаведнасці са святцамі ў гонар каталіцкага святога Вінцэнта Сарагоскага. А другі – у гонар Канстанціна, сына святара Мастаўлянскай уніяцкай царквы Сымона Крукоўскага, з якім сябравала сям’я Каліноўскіх.
  3. Пасля заканчэння ў 1852 годзе Свіслацкай гімназіі, Кастусь амаль тры гады дапамагаў бацьку па гаспадарцы ў набытым Каліноўскімі маёнтку Якушоўка (сёння – Свіслацкі раён). Пасварыўшыся з мачахай, у пачатку 1856 года ён паехаў паступаць у Маскоўскі ўніверсітэт.
  4. Пражыўшы паўгода ў Маскве, летам 1856 года разам са старэйшым братам Віктарам Кастусь пераехаў у Пецярбург. Прычына – замоўленая Віктару праца па пошуку старых дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы ад Археалагічнай камісіі.
  5. Кастусь Каліноўскі ў 1856 годзе стаў студэнтам разраду камеральных навук Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе рыхтавалі гаспадарчых і адміністрацыйных служачых. За навучанне ён не плаціў, прадаставіўшы пасведчанне аб цяжкім матэрыяльным становішчы.
  6. Падчас навучання Кастусь быў абраны бібліятэкарам пры зямляцтве студэнтаў з былой Рэчы Паспалітай “Огул”. Гэтая была фактычна кіруючая пасада аб’яднання.
  7. У 1859 годзе Кастусь Каліноўскі захварэў цяжкай нервовай хваробай, “падобнай падучцы” (эпілепсія). Але здолеў вылечыцца. Дапамог вядомы пецярбургскі медык Мікалай Фёдаравіч Здэкаўэр.
  8. Першыя тры курсы Каліноўскі вымушаны быў шукаць магчымасць зарабляць на пражыванне ў сталіцы Расійскай імперыі, таму вучыўся вельмі дрэнна. Але апошнія два курсы стаў амаль выдатнікам. Напачатку 1861 года Кастусь Каліноўскі здаў іспыты, абараніў дысертацыю і быў зацверджаны ў вучонай ступені кандыдата. Назва яго навуковай работы да сённяшняга часу застаецца невядомай.
  9. У якасці першага месца працы Кастусь Каліноўскі абраў канцылярыю віленскага ваеннага губернатара Уладзіміра Назімава. Але ўладкавацца туды не дапамагла нават пратэкцыя ад’ютанта генерал-губернатара Людвіга Звяждоўскага, будучага кіраўніка паўстання на Магілёўшчыне.
  10. У Гродне Каліноўскі хацеў уладкавацца следчым. Не атрымалася.
  11. Кастусь Каліноўскі як стваральнік Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі па падрыхтоўцы паўстання, быў выдатным канспіратарам. Нават маючы дакладнае апісанне, жандармы не маглі яго пазнаць.
  12. Падчас паўстання яго палітычныя праціўнікі (“белыя”), якія выступалі супраць сацыяльных зменаў на карысць простага народу здзейснілі пераварот, каб не дапусціць рэалізацыі планаў Каліноўскага. У адказ ён напісаў пратэст, у якім заявіў, што здымае “з сябе ўсякую адказнасць перад будучыняй за ўсе памылкі і за ўсе страты і няшчасці, якія прынясе працілеглае духу і тэндэнцыям паўстання кіраўніцтва”.
  13. У апошнія месяцы жыцця Каліноўскага ў Вільні па горадзе распаўсюдзіліся чуткі пра яго як “круля Літвы”, які збіраецца ўтварыць на тэрыторыі Беларусі і Літвы асобную дзяржаву, незалежную як ад рускіх, так і палякаў.
  14. За кратамі Каліноўскі напісаў “Лісты з-пад шыбеніцы”, якія вынесла на волю Ядзвіга Макрыцкая, цётка яго нарачонай Марыся Ямант. Праз Кёнігсберг яны трапілі ў Парыж і былі надрукаваныя ў 1867 годзе. Доўгі час лічыліся падробкай, пакуль іх арыгінал не быў знойдзены Уладзімірам Казберуком у 1980 годзе ў Польскай Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве.
  15. Кастусь Каліноўскі быў прысуджаны да растрэлу, але генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў асабіста замяніў пакаранне на павешанне, якое і адбылося 22 сакавіка 1864 года. Падчас чытання прысуду Каліноўскі ў адказ на тое, што яго назвалі дваранінам прамовіў “У нас няма дваран, усе роўныя”. Іншыя яго словы, якія ён яшчэ паспеў вымавіць, не захаваліся.

Мужыцкая праўда, чэрвень 1862-чэрвень 1863

Тэма Галоўная тэза
1 Маніфест аб адмене прыгоннага права “А гэты маніфэст, што цар з сэнатам і з панамі для нас напісаў, то такі дурны, што чорт ведае да чаго ён падобны, — ніякай у нём няма праўды, няма з яго для нас ніякай карысці”
2 Паншчына “Калі мужыкі хочуць ужэ самі бараніці сваю зямлю, так няхай жа не служаць паншчыны да і не плацяць у казну аброку за зямлю”
3 Вольнасць “нам ні маніхвэстаў царскіх, а вольнасці патрэба”
4 Ронд “Не народ зробены для ронду, а ронд для народу”
5 Рэкрутчына “нашымі грудзьмі цар маскоўскі застаўляецца, і нашымі рукамі ўсмірае бунты і запрагае нас усіх у вечну няволю”
6 Вера “Тагды, дзецюкі, хто адно верыць у Бога, яго сына і духа святога, няхай зараз пакідае сызму і пераходзіць на праўдзівую веру дзядоў і прадзедаў”
7 Маніфест аб пачатку паўстання “Зямля вольна даецца ўсім мужыкам, бо гэта іхня зямля з дзядоў-прадзедаў”

 

Ненадрукаваны нумар “Мужыцкай праўды”, 12 кастрычніка 1862

“Вы, Дзецюкі, пэўне, не ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля на якой нашыя бацькі жылі, на якой мы жывемо і нашыя дзеткі жыці будуць, — што з ею чауплося з даўніх лет, якім гэта способом маскаль пад сябе загарнуў і для чаго то ён нас да гэтае пары яшчэ трымае. Каб кажен з нас не быў як быдла, што нічого не знае, а ведаў усё тое, што чэлавек вольны ведаць павінен, — я пішу гэто пісьмо – вы, Дзецюкі, адно з увагаю мене паслухайце.

Зямля наша з вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся Літоўцы”.

Лісты з-пад шыбеніцы, люты-сакавік 1864

“Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца света маскалёў насылаюць, што толька ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глу

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат