Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: БНР 100

21.03.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ ТЭСТ

Тэст

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

ТЭСТ:

          1. Як па-беларуску “зверобой” – *святаяннік
          2. Працягніце прымаўку: “Ні Богу свечка…”– *Ні Богу свечка, ні чорту галавешка.
          3. Запішыце словамі “4, 5 кг”  – *чатыры цэлыя і пяць дзясятых кілаграма
          4. Запішыце словамі “1,5 км”  – *паўтара кіламетра
          5. Набрыдзь – што гэта ці хто гэта? Прапануйце сінонімы – *прышлы чалавек, навалач, прыхадзень
          6. Хто такі або што такое зломак?  – *лайдак, няўмека, слабы і хворы чалавек, у першым значэнні – паламаная рэч
          7. Устаўце словы сам або самы ў патрэбнай форме: “Не хацелася гэта рабіць …” .  – *Не хацелася гэта рабіць самому
          8. Устаўце словы сам або самы ў патрэбнай форме: “Да … вушэй чырванець”  – *Да самых вушэй чырванець
          9. Пастаўце ў родным склоне слова народ  – *народа (насельніцтва краіны, нацыя) і народу (натоўп)
          10. Пастаўце ў родным склоне слова гурт  – *гурту (зборны – супольнасць людзей) і гурта (музычная група)
          11. Устаўце, калі трэба, літару с у слове рас…аднік – *расаднік – ‘месца, дзе вырошчваюць маладыя расліны (расаду)’; рассаднік – ‘крыніца з’яўлення, размнажэння, распаўсюджання чаго-н.’
          12. Устаўце, калі патрэбна, літару ў слове піц…а  – *піца
          13. Запішыце па-беларуску “баластный”  – *баласны
          14. Запішыце па-беларуску “корыстный”  – *карыслівы
          15. Keanu Reeves па-беларуску – *Кіяну Рыўз
          16. Rihanna па-беларуску  – *Рыяна
          17. Scarlett johansson па-беларуску – *Скарлет Ёхансан
          18. Rembrandt Harmensz van Rijn па-беларуску – *Рэмбрант Харме(э)нс ван Рэйн
          19. Запішыце па-беларуску “невинность”  – *цнота, цнатлівасць, нявіннасць
          20. Запішыце па-беларуску “ухаживание; ухажер”  – *заляцанне, залёты, залётнік
          21. Працягніце прымаўку: “Кахаў Ганулю, ды ўзяў …” – *Кахаў Ганулю, ды ўзяў дулю.
          22. Працягніце прымаўку “Кахаў Ядвігу, ды далі …”  – *Кахаў Ядвігу, ды далі фігу/хвігу.
          23. На вяселлі гуляюць ці іграюць?  – *Гуляюць госці, а іграюць музыкі на інструментах
          24. Шалік апранаюць ці надзяваюць?  – *Шалік надзяваюць

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат