Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: БНР 100

30.03.2018
СЛОЎНІК БНР 100

Слоўнік да заняткаў па тэме “БНР 100″

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Беларуская Народная Рэспубліка

галоўныя факты і даты

5-17  снежня 1917 г. адбыўся 1-ы Усебеларускі з’езд, на якім упершыню было прынята рашэнне пра стварэнне органа краёвай улады  ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскiх, Салдацкiх i Рабочых Дэпутатаў

14 снежня 1917 г. быў выбраны Савет 1-га Усебеларускага з’езда.

21 лютага 1918 г. паводле І-й Устаўной граматы БНР быў створаны першы беларускі ўрад – Народны Сакратарыят і пакладзены пачатак працэсу інстытуалізацыі беларускай дзяржаўнасці.

9 сакавіка 1918 г. Другой Устаўной граматай была абвешчана БНР.

  • сакавіка 1918 г.Савет 1-га Усебеларускага з’езда быў перайменаваны ў Раду БНР.
  • сакавіка 1918 г. Рада БНР Трэцяй Устаўной граматай абвясціла незалежнасць Беларусі.

12 красавіка 1918 г. – пастанова Рады БНР аб наданні беларускай мове статуса дзяржаўнай.

24 красавiка 1918 г. – Народны Сакратарыят зацвердзiў статут i асабiсты склад Беларускай Гандлёвай палаты на Украiне.

25 красавiка 1918 г. –  створана Беларуская цэнтральная гандлёвая палата на чале з П. Крэчэўскiм.

28 красавiка 1918 г. – Народным Сакратарыятам была зацверджана дзяржаўная пячатка  з выявай «Пагоні» і кругавым надпісам Беларуская Народная Рэспубліка

19 мая 1918 года – Першае таварыства беларускай драмы і камедыі было рэарганізавана ў Дзяржаўны тэатр БНР на чале з рэжысёрам Фларыянам Ждановічам.

21 мая 1918 года – герб “Пагоня” быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага сімвала БНР.

1 чэрвеня 1918 г. па распараджэнню Народнага Сакратарыята асветы Вышэйшая Музычная школа рэарганізавана ў Беларускую Дзяржаўную Кансерваторыю

Чэрвень 1918 года – прафесарам Мітрафанам Доўнарам-Запольскім быў прадстаўлены праект Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Пачала працаваць Урадавая камісія БНР па стварэнні ў Менску нацыянальнага ўніверсітэта.

Снежань 1918 г. – пачатак фармавання ў Горадні 1-га Беларускага палка.

Жнівень 1919 г. упершыню быў рэалізаваны філатэлістычны праект БНР, які ажыццявіў кіраўнік Беларускай вайскова-дыпламатычнай місіі ў Латвіі і Эстоніі Кастусь Езавітаў. Было надрукавана каля 5 млн. марак «Асобны атрад БНР» наміналам 5, 10, 15, 50 капеек і 1 рубель. Атрымалася пагасіць значную партыю гэтых марак праз латышскую паштовую кантору ў Марыенбургу. Гэтыя маркі знаходзіліся ў паштовым звароце Латвіі некалькі месяцаў. К. Езавітаў змог зацікавіць беларускімі маркамі еўрапейскіх філатэлістаў. Праз яго было прададзена ў Нямеччыне, Францыі і Чэхаславаччыне паштовых марак на суму ў 200 тыс. нямецкіх марак.

Лістапад 1919 годау берлінскай друкарні надрукаваны першыя дыпламатычныя пашпарты БНР, якія атрымалі звыш 3 тысяч чалавек.

У лістападзе – снежні 1920 года адбыўся Слуцкі збройны чын, падчас якога два палкі 1-й Слуцкай брыгады БНР супрацьстаялі некалькім дывізіям 16-й савецкай арміі.

Лістапад 1920 года – архітэктарам Лявонам Дубейкаўскім быў створаны праект першай дзяржаўнай узнагароды БНР – “Крыж Пагоні”.

20 лістапада 1920 года – падпісанне першай паўнавартаснай міждзяржаўнай дамовы паміж БНР і Літоўскай Рэспублікай.

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат