Шыльда, якая 25 гадоў чакала свайго часу, была дастаўленая на здымкі ток-шоу «Кожны з нас».
На шыльдзе напісана: «У гэтым будынку 25 сакавіка 1918 г. была абвешчаная незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі». Знаходзіцца ён на вуліцы Валадарскага ў Менску. Там і меліся павесіць шыльду.
Прадстаўнікі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук заявілі ў студыі, што прычын не вешаць гэтую шыльду на законнае месца няма. І тады вядоўца звярнуўся да чыноўнікаў з заклікам у юбілейныя дні нарэшце вырашыць гэтае пытанне. А літаральна праз тыдзень пасля здымак стала вядома, што ўлады пагадзіліся павесіць шыльду. Супадзенне?
У гэтым выданні ток-шоу «Кожны з нас» гісторыкі спрачаліся, ці можна лічыць БНР самастойнаю дзяржаваю і распавядалі цікавінкі пра ўрад БНР.