Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Кніжная ілюстрацыя

01.03.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Правапіс асабовых імёнаў і прозвішчаў

Правапіс асабовых імёнаў і прозвішчаў

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD
  1. О і ё ў запазычаных імёнах пішуцца толькі пад націскам (Осбарн, Беёнсэ), а таксама ў ірландскіх прозвішчах з прэфіксам О: О’Ніл, О’Генры. Не пад націскам о пераходзіць у а (аканне): Клэптан, Нікалсан, Серджыа, Сільвіа (гэта мужчынскае імя, а вось у жаночых на канцы пішацца яСільвія). Італьянскія мужчынскія і жаночыя імёны, якія адрозніваюцца канцавымі о (муж.) і а (жан.), у нашай мове пішуцца аднолькава па прычыне акання: Франчэска (ён і яна).
  2. На канцы слова пасля зычных звычайна пішацца э: Морзэ, Хасэ, Рэнэ. Аднак на канцы імёнаў на л, к, г, х часцей пішацца е:Пеле, Энрыке, Юнге, Хорхе. У сярэдзіне слова можа ўжывацца як е, так і э, бо на сёння не існуе жорсткіх правілаў: Дысней, Мэрылін, Хоўлет. Магчымая нават варыянтнасць: Мэрк’юры і Мерк’юры.
  3. У імёнах славянскага паходжання і даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах адбываецца пераход э ў а: Жамчужнікаў, Чарнышэўскі, Шаўчэнка.
  4. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Вісландэр.
  5. Яканне адбываецца ў славянскіх імёнах і прозвішчах, а таксама даўніх запазычаннях з неславянскіх моваў: Аляксандр, Сяргей, Яфім, Няхода. АЛЕ е заўсёды захоўваецца  ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: Керымаў, Геракл.
  6. Спалучэнні іо/ыо, іа/ыа ў сярэдзіне слова перадюцца як іё/ыё, ія/ыя: Гесіёд, Арыядна. АЛЕ спалучэнні іо/іа ў пачатку слова захоўваюцца: Іосіф, Іаан.
  7. Спалучэнні йе, йо, йа перадаюцца як е, ё, я: Маёраў, Феербах, Мая, Ёфэ.
  8. Ц і дз перад мяккім в’ пішуцца мякка (асіміляцыйная мяккасць): Мацвей, Мацвеенка.
  9. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: Дэфо, Атэла, Тэкерэй, Тэрэза, Дзяніс, Гарыбальдзі. Правапіс такіх словаў вызначаецца па слоўніку. А што рабіць з вялікай колькасцю імёнаў, не зафіксаваных у слоўніку, але шырока вядомых носьбітам мовы? Тут строгага правіла няма – ёсць толькі пэўныя тэндэнцыі. Напрыклад, калі маем у арыгінале спалучэнні tе, dе, то яны часцей за ўсё перадаюцца цвёрда: Дэмі (Мур), (Мэт) Дэйман, (Джоні) Дэп.  А вось спалучэнні ti, di і tu, du перадаюцца часцей за ўсё мякка: Крысціна, ЭдзісанВудзі,  Дзюпон. Часам такія словы маюць варыянтнае напісанне: Дыёр і Дзіёр, Цімберлейк і Тымберлейк.
  10. У асобных імёнаў адбылося спрашчэнне груп зычных (здн → зн; лнц →нц): Пазняк, Сонцава.
  11. Спалучэнне зычныхдт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Рэмбрант, Шміт.
  12. Прыстаўная в пішацца на пачатку імені перад націскным о: Вольга, Вольгін. Таксама в можа ўзнікаць перад націскным о ў сярэдзіне імені: Лявон, Лявончанка, Ларывон.
  13. Устаўная в пішацца ў сярэдзіне слова перад у: Навум, Навуменка. АЛЕ прыстаўная в не пішацца перад пачатковым у: Ульяна, Ульян.
  14. В чаргуецца з ў у сярэдзіне і канцы слова: Аўдоцця, Аўрора, Роўда, Стыў (Джобс). У прозвішчах, утвораных ад ангельскага слова Queen ‘каралева’, пішацца складовы у: Мак-Куін, (Энтані) Куін.
  15. У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца:  Ландау, Хоу.
  16. У імёнах і прозвішчах падоўжанае вымаўленне (на месцы “мяккі зычны + й” паміж галосных) звычайна захоўваецца: Аксіння, Таццяна, Наталля. АЛЕ  Ілья, Ульян, Юльяна. Звярніце ўвагу на тое, што ў запазычаных імёнах і прозвішчах падвоеныя літары звычайна не перадаюцца: Іна, Рыма, Іпалітаў, Эрыксан. АЛЕ ГаннаЖаннаСюзанна.
  17. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, цдз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: КарбюзьеЛавуазье, Тэнардзье, Тэньер.
  18. Ва ўласных імёнах, утвораных ад імёнаў на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Арсеньеў, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Аркадзьевіч. АЛЕ пры ўтварэнні імёнаў па бацьку ад формаў кшталту Васіль, Генадзь мяккі знак не пішацца: Васілевіч, Герадзеўна. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Дзмітрыевіч. АЛЕ Вікенцьеў, Кліменцьевіч і інш.
  19. Апосраф пішацца ў сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т, а таксама р перад літарамі е, ё, і, ю, я: Дзям’ян, Юр’еў.

 Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Запішыце па-беларуску:

        1. Струве – *Струвэ
        2. Джуд Лоу  – *Джуд Лоу
        3. Лукьян – *Лук’ян
        4. Матеуш – *Матэвуш
        5. Киану Ривз  – *Кіяну Рыўз
        6. Рианна – *Рыяна
        7. Позднышев – *Познышаў
        8. Скарлетт Йоханссон  – *Скарлет Ёхансан
        9. Брандт – *Брант
        10. Емельян – *Емяльян
        11. Третьяков – *Траццякоў
        12. Сталлоне – *Сталонэ
        13. Ди Каприо  – *Дзі Капрыа
        14. Лайола – *Лаёла
        15. Родионов – *Радзівонаў
        16. Есенин – *Ясенін
        17. Челюскин – *Чалюскін
        18. Катрин Денев  – *Катрын Дэнёў
        19. Мартин Скорсезе – *Марцін Скарсэзэ
        20. Лаврентьев – *Лаўрэнцьеў
        21. Нонна – *Нона
        22. Авгинья – *Аўгіння
        23. Ботвинник – *Бацвіннік
        24. Дьюи – *Дзьюі
        25. Клодт – *Клот
        26. Жанна – *Жанна
        27. Галактион – *Галакціён
        28. Мериме – *Мерымэ
        29. Прокофьев  – *Пракоф’еў

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат