Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Страхаванне

22.02.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Спрашчэнне груп зычных

Спрашчэнне груп зычных


powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Спрашчэнне груп зычных – гэта выпадзенне аднаго (“лішняга”) зычнага ў групе. Гэты працэс адбываецца са старажытных часоў і абумоўлены рознымі гістарычна-фанетычнымі зменамі: падзеннем рэдукаваных, законам адкрытага склада. Сёння гэты працэс таксама працягваецца і фіксуецца на пісьме. Можна меркаваць, што ён звязаны з законам эканоміі моўных сродкаў – то бок, адкіданнем збыткоўнага, непатрэбнага. Мы ўжо ўзгадалі рэдукаваныя, якія пасля таго, як перасталі вымаўляцца, праз пэўны час таксама зніклі на пісьме (не домЪ, а дом). Тут трэба размяжоўваць розныя ўзроўні, на якіх адбываецца спрашчэнне груп зычных. Першы ўзровень — фанетычны, калі гук перастае вымаўляцца, выпадае. Другі ўзровень – правапісны, калі літара, якая абазначае гэты гук, прыбіраецца са слова (або не прыбіраецца). У нашай мове часта змены адбываюцца на абодвух гэтых узроўнях у адрозненне ад расейскай, дзе часта на пісьме захоўваецца літара, якая ўжо не перадае ніякага гуку. Гэта тлумачыцца рознымі прынцыпамі правапісу, якія дамінуюць у мовах: у беларусай – фанетычны, у расейскай марфалагічны. У працэсе спрашчэння груп зычных таксама ёсць пэўныя межы. Спрашчэнне, відавочна, не павінна прыводзіць да поўнага скажэння слова, да страты яго сэнсу і сувязі з іншымі роднаснымі словамі.

У выніку працэсаў, апісаных вышэй, зычны выпаў у спалучэннях здн, рдн, рдц, стн, стл, згн, скн, лнц: позні, сэрца, карысны, шчаслівы, бразнуць, сонца, бліснуць, помслівы. Выключэнне складаюць словы віскнуць, вісклівы, націскны, дзе сярэдні к дапамагае захаваць сэнс слова: параўнай, напрыклад, віскнуць і віснуць. Звярніце ўвагу на тое, што нязменна пішуцца спалучэнні стц (у чыстцы), здч (аб’ездчык), сшч (расшчапіць).

Спрашчэнне зычных адбываецца таксама і ў запазычаных словах: канстрасны, кампосны. Да спрашчэння можна таксама аднесці і вымаўленне/напісанне аднаго зычнага на месцы падаўжэння ў іншамоўных словах, пра што мы казалі ў мінулы раз: калона, група, граматыка, Джымі, Ларсан. Традыцыйна спалучэнне дт у іншамоўных словах таксама спрашчаецца і перадаецца праз т: Кранштат, Шміт.

Дарэчы, у мове сустракаецца выпадзенне не толькі паасобных зычных, але і цэлых складоў —  гэта так званая гаплалогія (карычняваты ад карычневаваты, ружаваты ад ружававаты). Але гэта з’ява даволі рэдкая і сустракаецца ў складаных словах.

Блізкай да спрашчэння фанетычнай з’явай, у выніку якой колькасць зычных у слове скарачаецца, з’яўляецца сцягненне. Пры сцягненні два аднолькавыя або блізкія гукі, перад тым прыпадабняючыся адно да аднаго, сцягваюцца ў адзін. Сюды можна аднесці наступныя выпадкі, якія адлюстроўваюцца і ў вымаўленні, і на пісьме: сс с (беларус + ск = беларускі, рос + стан = ростань, рас + сол = расол); шс с (таварыш + ск = таварыскі); хс с (птах + ств = птаства), тс ц (студэнт + ск = студэнцкі); цс ц (купец + ск = купецкі); чс с (Баранавічы + ск = баранавіцкі); кс ц (прымак + ск = прымацкі) . Ёсць таксама выпадкі сцягнення, якія адлюстроўваюцца толькі ў маўленні і не перадаюцца на пісьме, напрыклад, каўка[с]кі (пішам каўказскі, паколькі гэта вытворны ад геаграфічнай назвы), гара[ц]кі (пішам гарадскі, спалучэнне дс захоўваецца).

 Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Перакладзіце:

        1. Монашество – *манаства
        2. Полесский  – *палескі
        3. Французский – *французскі
        4. Рембрандт – *Рэмбрант
        5. Пражский – *пражскі
        6. Проездной – *праязны
        7. Божество – *боства
        8. Милосердие  – *міласэрнасць
        9. Корыстный – *карыслівы
        10. Маттиас – *Маціяс
        11. Форпостный – *фарпосны (але і фарпоставы)
        12. Постелить кровать  – *паслаць ложак
        13. Гумбольдт  – *Гумбальт
        14. Одесский – *адэскі
        15. Гамбургский – *гамбургскі
        16. Масштаб  – *маштаб
        17. Баластный – *баласны (але і баластавы)
        18. Несвижский  – *Нясвіжскі
        19. Лассе Кукконен  – *Ласэ Куканен
        20. Давид-Городокский – *Давыд-Гарадоцкі
        21. Подтвердить – *пацвердзіць
        22. Ландшафт – *
        23. Контекстный – *кантэксны (але і кантэкставы)
        24. Анна Феннингер – *Ганна (Анна) Фенінгер
        25. Фламандский – * фламандскі

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат