Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Скірмунты

16.02.2018
СЛОЎНІК Скірмунты

Слоўнік да заняткаў па тэме “Скірмунты”

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Скірмунты

Род Скірмунтаў у гісторыі Беларусі

Першая дакументаваная згадка пра прадстаўніка роду Скірмунтаў належыць да сярэдзіны XVI ст. і датычыць Палесся. 22 чэрвеня 1552 г. Богуш Скірмунт атрымаў ад каралевы Боны маёнтак Плотніца Пінскага пав.

Сымон Скірмунт (1760-1817) – напрыканцы XVIII ст. выкупіў у Агінскіх маёнтак Моладава і фальварак Парэчча.

Аляксандр Сымонавіч Скірмунт (1799-1870) – пачынальнік прамысловасці ў Парэччы (“Ліверпуль на Ясельдзе”).

Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт (1830-1909) – прадпрымальнік і грамадскі дзеяч, актыўны ўдзельнік рэформы 1861 г.

 Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868-1939) – палітык і грамадскі дзеяч:

  • 1868, 25 красавіка – нарадзіўся ў Парэччы Пінскага пав.
  • пачатак ХХ ст. – адзін з ідэолагаў “краёвасці” як спробы фармавання нацыі “палітычнага тыпу”
  • 1906 – дэпутат Дзяржаўнай думы ад Менскай губ., ініцыятар стварэння “Групы дэпутатаў ад заходніх губерняў”, сябра Саюза аўтанамістаў
  • 1909 – сябра Дзяржаўнай Рады ад Менскай губ.
  • 1917, студзень – кіраўнік Менскага аддзелу Беларускага таварыства помачы ахвярам вайны
  • 1917, сакавік-травень – кіраўнік Беларускага нацыянальнага камітэту
  • 1917, верасень-кастрычнік – дэпутат Перадпарламенту Расіі
  • 1918, люты – кіраўнік Менскага беларускага прадстаўніцтва
  • 1918, красавік – сябра Рады БНР
  • 1918, ліпень – кіраўнік ураду БНР, сябра Міжнароднай камісіі Рады БНР
  • 1930-1935 – сенатар ІІ Рэчы Паспалітай
  • 1939, 7 кастрычніка – забіты ў Парэччы
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат