Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Касцюшка

16.02.2018
СЛОЎНІК Касцюшка

Слоўнік да заняткаў па тэме “Касцюшка”

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Тадэвуш Касцюшка

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 года ў Марачоўшчыне Слонімскага павета (цяпер – Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці Беларусі). Вучыўся ў Калегіюме піяраў у Любяшове пад Пінскам. Ва ўзросце 20 гадоў скончыў кадэцкі корпус у Варшаве, у 1769 годзе пераехаў у Францыю, дзе працягнуў навучанне. У 1774 годзе на некаторы час вярнуўся на Радзіму. Затым, праз Францыю, выехаў у Паўночную Амерыку, дзе прыняў удзел у вайне за незалежнасць ЗША ў званні палкоўніка Кантынентальнай арміі. Будучы дасведчаным ваенным інжынерам, ён распрацоўваў і камандаваў будаўніцтвам самых сучасных умацаванняў, у тым ліку форта ў Вест-Пойнце, Нью-Ёрк. У 1783 годзе, у знак прызнання яго заслуг, Кантынентальны кангрэс вылучыў яго ў брыгадныя генералы.

У 1784 годзе Тадэвуш Касцюшка вярнуўся на Радзіму, пэўны час жыў у Сяхновічах, вёў гаспадарку. У 1789 годзе далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званні генерал-маёра. Пазней кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які таксама як і Касцюшка, з’яўляецца ўраджэнцам Брэсцкай вобласці, падвысіў яго да генерал-лейтэнанта.

У вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года Тадэвуш Касцюшка не прайграў ніводнай бітвы. Праз два гады пасля вайны, якая прывяла да другога падзелу федэрацыі, ён арганізаваў паўстанне ў сакавіку 1794 года, узначаліўшы яго. Расійскія войскі захапілі яго ў бітве пад Мацяёвіцамі ў кастрычніку 1794 года. Паражэнне паўстання Касцюшкі ў лістападзе 1794 прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які спыніў незалежнае існаванне Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага. У 1796 годзе, пасля смерці расійскай царыцы Кацярыны Вялікай, Касцюшка быў памілаваны яе пераемнікам Паўлам I і эміграваў у ЗША. Урэшце ён вярнуўся ў Еўропу і жыў у Швейцарыі, у горадзе Залатурне да сваёй смерці ў 1817 годзе. За сваё жыццё быў узнагароджаны Ордэнам Святога Станіслава, Ордэнам Белага Арла, Ордэнам Virtuti Military. Прызнаны ганаровым грамадзянінам Францыі, шануецца як нацыянальны герой не толькі ў Беларусі, але таксама ў Польшчы і ЗША.

З кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”:

…Яе звалі Людвіка Сасноўская. Ейны бацька не даў згоды на шлюб са сціплым хатнім настаўнікам, і маладыя закаханыя рыхтаваліся да ўцёкаў. Чамусьці такія планы заўсёды раскрываюцца занадта рана… Так Тадэвуш з 80 дукатамі ў кішэні апынуўся на шляху з Беларусі ў Францыю, а затым у Новы Свет. У 1777 годзе змагары за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоніяў атрымалі над ангельцамі бліскучую перамогу пад Саратогай, у выніку чаго было дасягнутае афіцыйнае прызнанне Злучаных Штатаў Амерыкі. Ваенныя гісторыкі ЗША сцвярджаюць, што зарукаю гэтага трыюмфу сталіся якраз непрыступныя фартыфікацыі, збудаваныя палкоўнікам-інжынерам Касцюшкам… Яго заслугі ў барацьбе за свабоду Злучаных Штатаў былі ацэненыя надзвычай высока: званне генерала, найвышэйшая баявая ўзнагарода краіны — ордэн Цынцыната, амерыканскае грамадзянства, пажыццёвая пенсія і зямельны надзел. (Пазьней, у тастаменце, ён перадасць усю маёмасць свайму добраму сябру, аўтару Дэкларацыі незалежнасці ЗША Томасу Джэферсану, даручыўшы выкарыстаць грошы на выкуп неграў-рабоў.) Уразіўшы нядаўніх баявых таварышаў, поплеч з якімі ваяваў сем гадоў, Касцюшка адмаўляецца ад кар’еры ў маладой амерыканскай дзяржаве і сядае на карабель, каб вярнуцца на радзіму, у Літву-Беларусь.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат