Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Вусная гісторыя

03.02.2018
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Сам і самы

Сам і самы

word70СПАМПУЙЦЕ ТЭОРЫЮ І ЗАДАННІ Ў WORD

word70СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Чым паміж сабой адрознаваюцца займеннікі сам і самы? Займеннік сам/сама/само мае значэнне ‘самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі, адзін.’ Ён паказвае на асобу або прадмет, які самастойна ажыццяўляе дзеянне: Я зрабіў гэта сам. Палічка звалілася сама – я яе не чапала!

Займеннік жа самы/самая/самае ўказвае на крайнюю ступень праявы якасці і часта ўжываецца для ўтварэння складанай формы найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў: самы добры, самы хуткі, самая ноч.

Найбольшую вялікую складанасць выклікае скланенне гэтых займеннікаў. Калі правільна казаць і пісаць самага, а калі самога, самай і самой? Дык вось, націск у займенніку сам ва ўсіх ускосных склонах прыпадае на першы галосны канчатку: няма яго самОга або яе самОй, даць яму самОму або ёй самОй, з ім самІм, пры ім самІм або з (пры) ёй самОй. Тое ж самае адбываецца і ў множным ліку: нас самІх, нам самІм, з намі самІмі, пры нас самІх.

А вось пры змяненні займенніка самы націск заўсёды захоўваецца на аснове слова: няма сАмага вясёлага і няма сАмай дасціпнай, даць сАмаму разумнаму і сАмай адказнай, з сАмым моцным і з сАмай хуткай, пры сАмым добрым і пры сАмай мілай. У множным ліку націск таксама застаецца на аснове: сАмых малых, сАмым малым, з сАмыі малымі, пры сАмых малых.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!

Пастаўце патрэбнае слова – сам ці самы – у правільнай форме

        1. Запытай у … сябе.  – *Запытай у самога сябе.
        2. Загараць пад … сонцам – *Загараць пад самым сонцам
        3. Сярод нас не было … смелага. – *Сярод нас не было самага смелага.
        4. Пан над … сабою і над сваёй душою. – *Пан над самім сабою і над сваёй душою.
        5. Убачыць … дырэктара  – *Убачыць самога дырэктара
        6. Чаго не хочаш …, не чыні другому. – *Чаго не хочаш самому, не чыні другому.
        7. Да … вушэй чырванець – *Да самых вушэй чырванець
        8. Праводзіць да … хаты – *Праводзіць да самай хаты
        9. Ён мог пераканаць … чорта. – *Ён мог пераканаць самога чорта.
        10. Працаваць з … ранку – *Працаваць з самага ранку
        11. Не хацелася гэта рабіць … .  – *Не хацелася гэта рабіць самому

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат