Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Вусная гісторыя

16.02.2018
СЛОЎНІК Вусная гісторыя

Слоўнік да заняткаў па тэме “Вусная гісторыя”

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Вусная гісторыя

Вусная гісторыя — гэта

  • накірунак у гістарычных даследваннях, заснаваны на метадзе стварэння вуснага ўспаміна, як аўтабіяграфічнай (тэматычнай) гістарычнай крыніцы, і яго аналізе з дапамогай міждысцыплінарных методык.
  • сацыяльная практыка трансляцыі і перадачы памяці, а таксама рэканструкцыі і фіксацыі індывідуальнай ці калектыўнай ідэнтычнасці (сямейнай, канфесійнай, нацыянальнай, прафесійнай і інш.)

Правілы запісу вуснага ўспаміна

Калі Вы хочаце скласці вусную гісторыю сваёй сям’і, вёскі, парафіі, прафесійнай супольнасці ці інш. Вам неабходна:

  1. Знайсці рэспандэнта(ў). Дамовіцца на сустрэчу ў зручны для іх час, пацікавіцца пра здароўе і колькасць часу, які можа быць адведзены на інтэрв’ю. Вельмі важна, каб увагу не адцягвалі хатнія справы ці кепскі стан здароўя. Патлумачце чаму патрэбна, каб успамін быў запісаны.
  2. Для інтэрв’ю Вам спатрэбяцца наступныя прылады: дыктафон, відэакамера, фотаапарат, а таксама нататнік, спіс пытанняў (апытальнік) і асадка. Запісваць лепш адначасова на камеру і дыктафон. Папрасіце кагосьці са знаёмых сачыць за запісам на камеру падчас інтэрв’ю.
  3. Перад інтэрв’ю даведайцеся ўсё максімальна магчымае пра рэспандэнта з розных крыніц і складзіце пералік найбольш важных пытанняў, якія хочаце задаць. Яны могуць тычыцца асноўных анкетных дадзеных (прозвішча імя, імя па бацьку, дзявочае прозвішча, дата і месца нараджэння, адукацыя, месцы працы), а таксама этапаў жыцця чалавека (даваеннае жыццё, рэпрэсіі, пачатак вайны, вайна, Халакост, пасляваеннае жыццё і праца, смерць Сталіна, Чарнобыльская катастрофа, стварэнне сям’і, смерць блізкіх і інш.). Калі цікавіць гісторыя сям’і – задаюцца пытанні пра усіх членаў сям’і, гісторыя вёскі – пра вёску і г.д.
  4. Перад інтэрв’ю, асабліва калі здымаеце на камеру, папрасіце рэспандэнта добра апрануцца, звярніце ўвагу на яго знешні выгляд. Праверце ці працуе дыктафон і камера, ці хопіць зараду батарэек.
  5. Перад тым, як пачаць размову трэба прадугледзець адсутнасць пабочных гукаў, якія б маглі перашкаджаць запісу (размовы іншых людзей, гул тэхнікі, ветру і г.д.). Выбраць зручнае месца для Вас і для рэспандэнта.

УВАГА! Калі здымаеце на камеру, нельга садзіць рэспандэнта каля вакна. Падчас інтэрв’ю не забывайцеся кантраляваць працэс запісу, будзьце гатовыя своечасова замяніць батарэю дыктафона ці камеры.

  1. Першае і галоўнае пытанне якое вы мусіце задаць: “Раскажыце пра сваё жыццё…” І потым СЛУХАЦЬ! Даць магчымасць чалавеку расказаць тое, што ён лічыць самым значным у сваім жыцці. Пры гэтым важна не ўмешвацца ў яго аповед, не перабіваць і ўвогуле не ствараць ніякіх гукаў.
  2. Калі рэспандэнт спыніўся, пачакайце 10-20 сек і можаце павольна задаваць свае пытанні. Яны павінны вынікаць з папярэдняга аповеду, быць кароткімі і адкрытымі: Як жылі у вайну? Ці былі партызаны ў вёсцы? Ці памятаеце калектывізацыю? і інш.

УВАГА! Не спяшайцеся задаваць пытанні! Задавайце іх па адным, стварайце магчымасць для суразмоўцы падумаць, узважыць свае думкі. Не трэба перапыняць! Лепш натаваць вашыя пытанні і задаваць іх у канцы інтэрв’ю. Не трэба спрачацца і даводзіць свае меркаванне! Памятайце, штоВаша задача – зразумець і асэнсаваць прамоўленае. Абстрагуйцеся ад уласнай пазіцыі і вядомых вам фактаў, пакіньце гэта па-за інтэрв’ю.

  1. Пасля інтэрв’ю абавязкова падзякуйце! Бо рэспандэнт падзяліўся з Вамі сваім жыццём, часта траўматычным, як і сам успамін. Сфатаграфуйце рэспандэнта. Пры жаданні зрабіце фотакопіі сямейнага архіва.
  2. Захавайце запісы і фотаздымкі ў асобную тэчку. Падпішыце прозвішча, імя і дату запісу, падпішыце фотаздымкі. Зрабіце другую копію і запішыце свае ўражанні ад інтэрв’ю.

Калі назбіраеце 5-10 інтэрв’ю іх можна перадаць на захоўванне ў Беларускі архіў вуснай гісторыі (http://nashapamiac.org), дзе ужо зберагаецца больш тысячы такіх успамінаў. У БАВГ можна звяртацца за парадамі і метадычнай падтрымкай.

Пачутыя Вамі вуснагістарычныя сюжэты можна таксама параўнаць з ужо апублікаванымі успамінамі з кнігі Вольгі Івановай “Прамоўленая гісторыя. ХХ ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”, якая хутка выйдзе з друку.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат