Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Праклёны

26.01.2018
СЛОЎНІК Праклёны

Праклёны


word70
СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Аляксей Ненадавец “Сіла праклённага слова”. Мн.,  Беларуская навука. 2017.495 старонак — 1000 экз.

Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам раней выдадзеных “Сілаю слова. Чорная і белая магія” (2002) і “Праклятыя словы” (2006), у якіх аўтар звяртаецца да адвечнай праблемы зла, што па-ранейшаму не саступае свае пазіцыі сярод людзей. Прымаецца спроба адказаць на пытанне, чаму чалавек да гэтага часу так і не навучыўся абыходзіцца без яго  — “бытавога”, а найперш даследуецца менавіта яно, зло. Аўтар падкрэслівае, што далёка не заўсёды нават імкненне чалавека рабіць дабро, прыводзіць да станоўчага выніку, у любым населеным пункце вам распявядуць мноства прыкладаў на акрэсленую тэматыку, пералічаць станоўчых і адмоўных персанажаў, згадаюць гэткія адметныя асаблівасці, характэрныя для дадзенай гісторыі ці мясцовасці.

Дарэмна нашы сучаснікі не ўлічваюць вопыт папярэдніх пакаленняў у гэтай справе. Здавалася б, на памылках вучацца, але атрымліваецца, што памылкі гэтыя ўласныя. Самае дзіўнае, што калі наступае перыяд разумення сітуацыі, бывае ўжо занадта позна нешта папраўляць. Аналізуюцца выпадкі ў якіх  чорную сілу праклённага слова адчулі на сабе не лічаныя адзінкі, а, напрыклад, некалькі пакаленняў надзвычай блізкіх родных ( сям’я, браты і сёстры, дзед — бацька — сын, бабуля — маці — дачка) і гэтак далей. У кнізе згадваюцца і характарызуюцца розныя прыклады, зафіксаваныя даследчыкам падчас фальклорных экспедыцый (матэрыял збіраўся цягам 30 гадоў), пераказаных яму шматлікімі інфарматарамі.  Сярод іх вялікая колькасць студэнтаў і іхніх бацькоў, выкладчыкаў і проста — выпадковых сустрэчных, аповеды якіх зацікавілі і былі тэматычна блізкімі да сюжэту кнігі.

Разлічана на этнографаў, фалькларыстаў, міфолагаў, псіхолагаў і ўсіх, хто па-ранейшаму працягвае верыць у існаванне акрэсленай праблемы і ў абавязковую перамогу Дабра над Злом.

<>

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат