Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Праклёны

26.01.2018
ЦІКАВІНКІ Тыпы праклёнаў

Праклёны – вельмі распаўсюджаная форма абразлівай камунікацыі, выказанае словамі пажаданне ўсіх бедаў і няшчасцяў. Праклёны, як і любыя лаянкавыя словы, маюць на ўвазе парушэнне культурных і паводзінных нормаў з боку таго, хто праклінае. Паколькі асноўны намер пры ўжыванні праклёнаў – прынізіць, абразіць, зняважыць, зганьбіць адрасата, то словы падбіраюцца ў залежнасці ад ступені вербальнай агрэсіі ў адрас удзельніка камунікацыі. Гэта можа быць і літаратурная лексіка, але часцей гэта цэлы спектр ад прастамоўнай лексікі і фразеалогіі да табуяванай лексікі. Вось як  даследчыкі прадстаўляюць шкалу «абразлівасці» лесікі ў праклёнах: жартаўліва-іранічная – фамільярна-кплівая – адмоўна-ацэнкавая – саркастычна-няўхвальня – асуджальная – паблажліва-грэблівая – пагардлівая — грубаватая — грубая – лаянкавая – абразлівая — прыніжальная — вульгарная – табуяваная.

Паходжанне праклёнаў звязанае з верай у сілу слова, якое можа ўздзейнічаць на рэчаіснасць, можа зрабіць хворым чалавека і нават забіць яго. Па меры развіцця рэлігійных уяўленняў і з узнікненнем ідэі аб уплыве багоў на лёсы людзей, да праклёнаў сталі далучаць імёны багоў, прымушаючы іх сілай слова рабіць тое ці іншае (Каб на цябе пярун!). Праклёны сустракаюцца ў Бібліі як крайняе асуджэнне грэшных учынкаў:  І сказаў Бог Змею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усёй жывёлай і звяр’ём палявым…

Навукоўцы падзяляюць усе праклёны на дзве групы:

- «бясшкодныя», што служаць для выражэння ўласнага стаўлення не да чалавека, а да сітуацыі: Каб ты здох, пракляты кампутар!

- агрэсіўныя, адрасаваныя чалавеку: Каб табе вочы павылазілі!

У сваю чаргу ў другой групе праклёнаў вылучаюцца: 1. праклёны-дэкларацыі (Я праклінаю цябе…!); 2. праклёны-пажаданні (Няхай будзе пракляты той чалавек, які…!, Будзь ты пракляты / проклят!); 3. Злопажаданні (А каб ты здох! Згінь, прападзі!). Апошні тып праклёнаў адрозніваецца вялікай моўнай разнастайнасцю і служыць прадметам вывучэння этнографаў, фалькларыстаў і лінгвістаў.

Злопажаданні, у сваю чаргу, могуць быць універсальнымі і сітуацыйна залежнымі. Да самых распаўсюджаных адносяцца менавіта ўніверсальныя праклёны. Гэта гатовыя формулы, якія здаўна склаліся ў мове і пры патрэбе ўжываюцца моўцам у гатовым выглядзе:

Каб яго, Божа дай міленькі, голага гнялі!

Каб цябе пранцы з’елі! Каб ты скіс!

Каб табе моль пяткі пабіла!

Каб цябе ў чыстым полі дзвярыма прышчаміла!

Каб на цябе нэндза напала!

Да сітуатыўна прывязаных адносяць наступныя:

Каб табе руклі адсохлі, што ты так дрэнна шыеш!

Каб ты падавіўся, мяса маё жаручы!

Аббрахаў ён мяне, каб ён, Бог даў, па полю і лесу бегаючы брахаў! Адварочваецца ён ад мяне, каб яму, Бог даў, галаву завярнула на патыліцу!

Не знае ён ужо мяне, каб ён, Бог даў, не пазнаў сцежкі перад сабою!

Абгаворваеш ты мяне, каб цябе вароны абгракалі!

Жэб табе валасы на галаве абарвалі, як ты мне грушкі абарваў!

Вырваў ён нам гуркі, каб, дай Бог, яму цырулік зубы павырываў!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат